Читаем Задарожжа полностью

Цвіллю тут не нясе ад старонакI кніжак зляжалых.Як у мора ўвайсці —I паскорыцца сэрцабіццё.Ён атулены крыллем крывінкі КупалавайЖаны —I ўплятаецца ў Сёння,Ў нялёгкае наша жыццё.Задыхнуцца шуканнем-„Загадка Купалы".Праз гады зразумець,Што адгадкі ў маланкі няма.Хваля Часу адтрэслаI адкалыхала,I, застыўшы ў Паэце,Між нас засталася сама.Ападае стагоддзе крываваю,Змучанай гронкай.У прарока чырвонцаў няма.I за ім не ідзе грамада.Ды Купалава Слова ірвеццаЗ музейнай скарбонкі,Бо яму трэба клікаць,Калі у народа бяда.Хай яно дапаможаУ чорнай імгле не скарыцца,Хай струменіць і ў грудзі народныя б'е.На далоні у ВечнасціСветлаю кропляй іскрыцца,I на ніз нашым шалямСхіліцца ізноў не дае!20 верасня 1995 г.

СЫНУ

Віншаванне са старым Новым годам

Кожны твой тэлефонны званокМедыятар па струнах - нервах.Вібрырую: «Як? ШтоЎ тваёй далёкай краіне?»Мільёны тон акіянскай вадыI безліч кубаметраў паветра,Што ляглі між намі на сёння,Напаўняюць мяне адчаем.Я — макавінка ў тэрыконах чалавецтва,Гэты мак штодзённа таўкуць абставіны.А ён тонамі правальваецца ў нябытI выштурхоўваецца ў жыццё іншым -Маладзейшым на адзін радавод.I таму я дзіўлюся, як цуду,Што ў гэтым шалёным свецеТы мяне ўсё роўна любіш.I не хочаш забыцца на тую,З чыёй юнай плоці ты выйшаў.Я ж, мой сын, ужо чую вецер,Што зганяе з людскога іржэўя,На якім я адпрацавалаПа ўсіх законах Быцця.I цяпер я пішу ўпотайНа праграмцы"Zur Eroffnung der Deutschen Woche"Гэты ліст да цябе ў першыДзень старога Новага годуI шпурну яго ветру як доказ,Што патрэбна табе,Мой сын.

ВІНДСЕРФІНГ

Мужу Ягору

Мне не ўтрымацца на дошчачцы кволай.Лепш падымуся на ўзгорак — здаляБуду глядзець, як, вандроўнік вясёлы,Лёгка ляціш па планеце Зямля.Як парушынка ў возера вокуПарус твой белы — цень аж на дне.Вецер нясе твой віндсерфінг далёка,Быццам забраць цябе хоча ў мяне.О, не знікай, сінявокі Ягорыч!Лёсу раптоўны і радасны дар.З вуснаў сціраеш жыццёвую горыч,Фізік і лірык, мудрэц і гусар.О, не знікай ! Закруціся ў сувоіЧасу — і ў гэтай хвіліне жыві!Мы растварыліся ў леце абоеБегам гарачай, як сонца, крыві!Ў лёгкасці боскай не ўтрымацца.„Стань на віндсерфінг!" — гаворыш.„Пасля!"Далеч.Спякота.Конікаў брацтва.I прыцяжэння не мае Зямля...

СЯБРОЎКА


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия