Читаем Задарожжа полностью

Белай кудзеллю дзень ляжыць на цёплай траве.Тут, дзе мала людзей, мудрая пралля жыве.Скокне вавёрка раз — змоўкне, слухае ціш.Быццам спыніўся Час — моўчкі і ты сядзіш.Амерыканскі стандарт роднага не заглушыў.Дадзены Надзі дар — адпавядаць душы.Нітку яна прадзе, быццам нітуе насСтойкасцю у бядзе, сілаю, каб не згас.Куфар прыадчыні — колькі ў ім святла!Фарбы, нібы агні. Вышыла, як жыла.Як выпрабоўваў лёс! Каб не ўтрымала ніць.Соллю саліла слёз — здолела не ўпусціць.Круціцца калаўрот... Вечны імкнецца час...Мудрае Праллі род Хай уратуе нас...

Марысі Юрцэвіч-Навумчык у Саўт-Рывэры


Ледзь вымавяць: „Доўбры дэн"—I зноўку ў „тэлік" вачымаДаніла — у школе ён Дэн,I Джон — ён Янук у АйчынеХай госці з зямлі БеларусьРасказваюць нешта ў застоллі...«Паслухаць іх бацька, прымусь»,„Іх, маці, разбэсцілі ў школе."Уздрыгвае ў маці рука,I ў бацькі слязіна ірвецца...Ды што гэтым хлопцам рака,Што Ясельдай недзе завецца?Іх сіла і бляск маладыЎвальюцца ў Амерыкі жылы.Не зведаць ім, як назаўждыРадзіма аб'явіць чужымі,Над іхняй калыскай гуліДругія і ветры, і спевы...Растуць на далёкім камліГалінкі крывіцкага дрэва...5.08.93

ПРЫСВЯЧЭННІ


ТАЛЕНТ

У вянок Якубу Коласу

Ноч ляжала бяззорнаю, цяжкаю кучмайНа вільготных хацінах,I спала зямля.Бог ля Нёмна ішоў і пачуў, як нягучнаУ Акінчыцах плача сабе немаўля.Лесніковая хата. Чадзее газнічка.Калаўрот. Залацістыя пасмы іьну.I дзіця.I над лёсам — зіхоткая знічка,I матуля прымружыла вочы ад сну.I не бачыла, хто дакрануўся да сына.Палыхнула святло.Адступіла імгла.I хіснулася хата, нібыта віціна,I адбіткам на Вечнасці ўдаль паплыла.Навуковец пасля раскладзе, як па ГОСТУ:Напачатку эпоха, асоба — пасля.Быў для Генія час...Адбывалася ж — проста:Бог ля Нёмна ішоў і пачуў немаўля...

Васілю Быкаву

Да гадавіны ягонай смерці

У час, калі тваяЯшчэ не народжаная душаЛётала над зямлёю,Шукаючы сабе месца —Ён, маладзенькі салдат,Прыпадаў да яе грудзьмі,Гасячы смяротныя пялёсткі агню.У час, калі да тваіхДзіцячых' пластылінавых мазгоўПадбіраліся абцугі сістэмы,На іх крыжам сумлення лёгЯго Сотнікаў - і тыПа Круглянскім мосце пайшоўНа іншы бераг - да праўды.У час, калі пачынае зноўЧарнавусы аскабалак мінулага клікацьДа прывіднай светлай будучыні,I прабівае "Стынгерам" самалёт,На якім ты імкнешся ўзляцець —Ён, Быкаў, ізноў і ізноўЗахіляе чорныя дзіркі сабой,...Каб табе хапіла паветра да прызямленняНа аэрадроме Свабоды...

З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Жане Дапкюнас

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия