Читаем Задарожжа полностью

Над вольнаю сцэнай кружаць штовечарКалярова-пяшчотныя словы й пачуцціЯк матылькі, што аджываюць ў няпэўным святлеАдагрэтае хаты.Вольная сцэна, ты спрабуеш сабрацьАскабалкі свету, а ён разлятаецца,Быццам кавалкі Лёду-9З рамана Ванегута.Мо таму ў Чарадзея, які ўтрымае тваюРаўнавагу ваўчка,Дзе палос мітусняПаміж тлом і святлом —Зледзянелі далоні.Ён ідзе цераз ноч.Белы плашч, бел-чырвоны каснік...Рыцар болю крывіцкае Атлантыды.I на Вольную сцэну выходзіцьНаш Лёс...3 сакавіка 1997 г.

Ганне Ярахновіч5

у ейнае 100-годдзе


Дарагая Ганна Ярахновіч,Дайце дакрануцца да рукі.Гэтак Час нам беражна адновіцьНітку, што праходзіць скрозь вякі.Нашы продкі там жылі, цярпеліМову бераглі, нібы раллю...Сто гадоў!Сяджу, як ля цяпельца,Слова яе кожнае лаўлюАб радні — а значыць, аб народзе,I аб тым, што будзе зноў і зноў...Дайце дакрануцца да стагоддзя —Да маёй зямлі і каранёў!9 верасня 1995 г., Лужкі

ЭДУАРД АКУЛЮ НА ПОЛІ ЛЯ МАЛОГА ОЛЬЖАВА, ШТО Ў ЛІДСКІМ РАЁНЕ


На полі, дзе расійская пагарда,Бы серп, сякла паўстання каласы,Як рэквіем, гітара Эдуарда.Сярэбраныя плачуць галасыПа продках, што за волю тут плацілі,Прастор палеткаў, сзрца не ірві!Тут буракоў чырвонае націнне -Сляды невысыхальнае крыві.Прарос гарох скрозь тонкія мундзіры,Прабілася скрозь грудзі сенажаць.Тут паўтара стагоддзя камандзірыСа шляхты беларускае ляжаць.З каменняў, нават, сцерлі іх імёны,Не адпусцілі душы на спачынНяхай жа восень дажджавой заслонайЦябе захіліць, нейчы брат ці сын!I адпяе завея галашэннем,Каб старадаўні збыўся запавет -Ляглі, каб не аддаць сваё найменне,Ляглі, каб стаў свабодным гэты свет.Пакутліва мы волю здабываемДы гонар чужакам не аддам-о.Гітара барда плача і спявае -I з душ спадае рабскае ярмо...Ліпень, 2003.

Да 70-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Не аднаго ёй залатога векуЯ зычу на свабоднае зямлі.Нацыянальную бібліятэкуКаб болей заняволіць не змаглі.Каб да яе ішлі, нібы да Волі,I прычашчаліся яе святла.Каб Кніга паланянкай больш ніколіАні ў адным спецсхове не была...

ПАЭТ

А. С.

Азоранасць з такой праніжа сілай,Што стане незаўважнаю мяжа,Дзе, летучы, ламае вечна крылыСлабая чалавечая душа.I ён, атручаны, усё спяшаеНібы насустрач новаму рыўку.Даўно не Бог — нячысты спакушае.... Ці ён штурхае д'ябла пад руку?

* * *


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия