Читаем Задарожжа полностью

Здалёку крывіцкае племяІшло і шукала зямлі.Спалохаўшы пудкіх аленяў,Тут коні стамлёна ляглі.Рашылі, ўсё - досыць вандроўкі,Устане тут Менск на вякі.„Не трэба, — сказала Дуброўка,—Крывёй тут сцякуць берагі.Я слаўлю жанчыну - багіню,Я ёй бранзалет аддала,Як з далечы грознай і сіняйУпала ля Менкі страла.О, як шалясціць яе крылле!Калчан, як цымбалы, пяе!Марэна - Мара мне адкрыла,Што тут — уладанні яе!"Гудзела ад кпінаў паляна,I смех адбіваўся ад струн:„Усё, што належыць, заранаЖрацам адкрывае Пярун!Мацней ён за смерці ўладарку,Ахвяры яму аддамо.Замоўкні, вяшчуння-вядзьмарка,Што будзе — то прыдзе само!"I вось заспявалі сякеры,I вежы ўвысь папаўзлі.Гараць на ахвярніку верыТаўстыя сухія камлі.Нямала часінаў мінула,Прышла тая злая пара:На горад абрынула сечуУладальніца смерці — Мара.Усё, што нажытае, гіне,I снег парудзеў ад крыві.I толькі Дуброўцы багіняУскрыкнула зверху:"Жыві!Сядзі вартаўніцай на Менцы,Аплач гэты горад як след!Не слухалі слабшых ды меншых,А ты аддала бранзалет!"

ПТУШКА СВАБОДЫ


Я абрус памінальны паслала на светлым тым полі,Дзе жаўнеры Касцюшкі палеглі на вечны спачын.Шапатнула трава, і вятрыска пацвердзіў "За волю!"I прарос скрозь тканіну спакойны і мудры палын.Засцяліла я стольнікам слуцкую тую дарогу,Дзе у сэрцаў пялёсткі ўгрызаліся кулі - чмялі."За свабоду!" - пранесліся словы паўстанцаў над логам,I пакутніцкім цернам скрозь цяжкі абрус прараслі.Я пайшла ў Курапаты, дзе шэрымі клубамі болюВочы выеў туман у бярозы пахіла - крывой.Там на крохкай бяросце нязгасныя словы "За волю!"Набрынялі гарачай – яшчэ ўсё гарачай - крывёй.Я хацела ручнік завязаць на крыжы ацалелым,Ды расстрэльныя чэргі, яго, як ланцуг, абвілі."За свабоду !"- і вырваўся голубам белым,Каб не згніць за нішто ў зледзянелай зямлі.Над дамамі, заціхлымі ў сонных турботах,Над вірамі ў глыбокай таемнай вадзе,Над палямі, салёным залітымі потам,Кружыць птушка Свабоды – і крылаў яна не складзе...

* * *


Ціха паміналі родных на Дзяды.А Міхась Ткачоў паміраў тады.Лістапад, нібы з торбаю жабрак,Падбіраў лісты жоўтыя так-сяк.Заплыло ў бальніцы і застыла шкло.Нас з табою з ім побач не было...

ДАРОГА НА ГАРОДНЮ


Так толькі ў дзяцінстве снег іскрыцца,Дзе поле за сялом —як белы свет.Дзе незамерзлая бруіць крыніцаI наўскасяк — адно заечы сл'ед...11.2.96

КАЛЫСКА ГЕНІЯЎ

Паводле Карамзіна, род Пушкіных

(Пушкаў) паходзіць з Наваградчыны

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия