З Навагародка гэты род -Род Пушкаў.Калыскі геніяў народТут гушкаў.I песняў залацісты мёдІм клаў да хлеба.З Навагародка гэты род -Не з неба.I ўсё ж стагоддзямі СусветСлаў зорнай жменяй,Каб нараджаліся паэт —I геній.Паэта беражы, народ!У час суровы.Ён перад Богам за цябеЗамовіць слова.Калі пад бураю твой лёс,Як колас, ляжа,Усё, што будзе і было,Ён — звяжа.... Чароўных словаў азяродЛёг на падушку.З Навагародка гэты род -Род Пушкаў.10.07.1999, у дзень усталявання помнікаПушкіну ў Менску
НАВАГРАДАК
Дождж зашаптаў таямніча.Я падыйшла да стала.Хто мяне, хто мяне кліча?Ноч.Я ў гатэлі адна.Вецер ліхтарык гайдае —Звонкае колца святла....Мама мая маладая,Ты тут таксама была.Помню твой ложак смяротны.Жах у паглядзе: „Жыць... ці?"Наша сустрэча кароткайСталася ў гэтым жыцці.Пыхнула кветкай — і годзе.Помнік стачыла іржа.Як негатывы стагоддзяў,Цені на дахах ляжаць....Постаць Міндоўга паўстала.Рок напярэймы яму.Лёсу ўлюбёнкай не сталаГэта сталіца чаму?Сцялі дарогі чужыя,Быццам жыцця абцугі.Лёсам падрэзвала жылы.Плацім за іншых даўгі.Ім бы і зараз цвяліцца:„Можа, зусім не была?"Спіць у стагоддзях сталіца —Жоўтая кропля святла...
ВІЦЕБСК
Да мяне гэты горад суровым быў:Першы запіс у кніжцы працоўнай зрабіў,На прымадону не рыхтаваў —ГартаваўДля жыцця,дзе ад стомы гараць далоні,Дзе думка балючая б'ецца ў скроні,Дзе стосы кніг, а ў іх просты сакрэт,Як спасцігнуць гэты агромністы свет.Гэты горад прайшоў скрозь агонь і вякі.Мо таму ён упарты і нязломны такі.Ён зведаў на смак лебяду і каруI ўспрымае не па адзежыне — па нутру.Тут крывічоў — маіх продкаў — зямля.Мы з аднаго вырасталі камля.Ён мне Слова адкрыў сакрэты.Дзякуй, Віцебск, табе за гэта!1995 год
СЯДЗІБА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА Ў КУШЛЯНАХ
Падыйду да сядзібы, стану ў зацішку.Час высмольвае памяць, таўчэ камяні.Перад Кнігай Жыцця, адвакат Францішак,Творцы сціплы набытак абарані!Мо забаў маладых узяла я лішкуI людзям запаветных не сказана слоў....Захілі мяне, адвакаце Францішку,Ад зайздроснікаў злосных і махляроў.Ля твайго жытла адпачну я крышкуI пайду ў турботныя тлумныя дні.Адвакат беларускае мовы Францішку,Беларусь нашу светлую абарані!12.08.2004 г.