Читаем Задарожжа полностью

Калі падчас, здаецца, гіну яАд цёмнай слепаты людской —На хутар да цябе, Віргінія,Я еду — там жыве спакой.З табою разам мудрасць брамінаўНашэптвае, што ўсё цячэ.Ахутвае, як хусткай мамінай,Надзея, што прыйду яшчэУ свет — не купіну іржавую,Што ў багне шэрае ліпіць,Дзе над няўдалаю дзяржаваюДуша ужо не забаліць —Над бедамі яе і крокаміЯе дурных правадыроў,Над апляванымі прарокаміI пашчамі глухіх двароў.Вось прыязджаю... Ціхай СвіліцайІдзём, пужаючы гадзюк,I поўдзень дыхае ў патыліцу,I сцелецца пад ногі луг.Як хустка, неба цёмна-сіняеЛягло краёчкам на ваду...Суцеш няпраўдаю, Віргінія—Адсюль ніколі не сыйду...

Леаніду Шчамялёву


У Шчамялёва — не слова.У яго адмысловаФарбы гавораць пявучаю мовай.Дрэвы гавораць,Спяваюць крыніцы,Хлопцы гамоняць і маладзіцы.А гадаваў яго край той суровы,Дзе ад вайны засталіся ўдовы.Талент спялілі крутыя гады —Можа, ад гэтага ён малады.У крутаверці снежнае нашайВеру: пра нас ён нашчадкам раскажа.Што ні карціна —лёсу старонка,Светлая гронка, цёплая гронка...

Рымашэўскаму Сяргею

Да ягонай карціны "Начное купанне"

У іхніх генах - Вечнасць і вяртаннеДа жарала, дзе Дух святы ў купанніМігценне дарыць ночы і святла,Каб сёння нарадзіцца я змагла.I кропляй ювенальнае вадыДалей адсюль!У іншы свет - Туды.

Да карціны Фёдара Ястраба

"Судзяніцы"


Дзве Паркі - быццам Альфа і прасцягТуды, дзе залатая нітка лёсуУ шэрыя ўплятаецца нябёсы,Каб стаць вытокам іншага жыцця.Дзве Судзяніцы - іхні суд цяжкі.Не замінайце так згарэць, як схочуЗамружце вочы, і дазвольце у ночыЗлятаць у Вечнасць з Боскае рукі.

ХРОНАПУНКТУРА4

Сафіі Іофе

Гэты міг— як на сцэну ідзеш пад сафіты,Ці ў Нязнанае возьмеш білет.Трапяткою іголкаю доктар СафіяДа цябе далучае Сусвет.Ты і Космас — сам-насам,I беднае целаАдпачне ад шалёных стыхій.Углядайся ў жыццёвыя хітраспляценні,У памылкі свае і грахі.Дзе скрыжалі Гармоніі вечнай парушыў,Дзе — кармічны аплёў цябе Рок...Мудры доктар Сафія, адкрыйце для душаўНеба пульс ў краіне Су-Джок!20 лістапада 1995 г.

Памяці Паўла Мамедава-Мілашэўскага


Быў — глыток салодкае мікстуры,Маладосці незабыўны лад.Семечка, занесенае бурай,На антонаўцы прышчэплены гранат...Як цвіце ён, быццам апантаны!Не відаць ні неба, ні вады!Ў веснавых садах АзербайджанаБачыла я гэткія сады.Жар крыві з усходняга народу,Сэрца ж - ад матулі ціхай дар.Прыязджаю ў Гродна год за годам,Каб аднесці кветкі на цвінтар.Пастаю, слязу не супакою.Ты мне быў нібы названы брат......Семя, што занесена вайною,На антонаўцы прышчэплены гранат...20 лютага 2000 г.

АДЗІНОКІ РЫЦАР

Валерыю Мазынскаму

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия