Читаем Задарожжа полностью

Доктар Кіт запальвае свечку у Майнцкім саборы.Заблудзілася рэха ў вышынях каменных прысад.Змрочна біскупы з нішаў глядзяць. Можа, клікаў каторы"На Усход, на язычнікаў!" колькі стагоддзяў назад?За высокім ілбом – таямнічыя формулы веку,Што на месяц узняў чалавечыя дзёрзкасць і тло.Ззяе зорка над ім (ці анёл, што трымае апеку).Ды не згледзець яе: нетутэйшае гэта святло.Над жыццём і нябытам яна, і над лёсам вандроўным.Над усім, што прайшло – дый сягоння жыве,Над карэліцкім хлопчыкам, што выганяе карову,I бяжыць басанож па асенняй пякучай траве.Ён запальвае свечку, цемра ў куткі адступаеЯк асілак, у доўгім жыцці ён адужваў яеДзе як мог... А найбольш на радзіме, якая.Ачмурэлая прышлымі, толькі чужых прызнае.Толькі не – ён вяртаецца ў сінія далі.I выстуквае сэрца: яшчэ... чым магу... памагчы...Як усе, што ў чужыне душой не прапалі.(А сябры на радзіме прапалі ж у вечнай начы).Дык запальвайце свечку, настаўнік, асветнік, вучоны!Колькі год паміж намі калолася дротам сцяна.Зараз разам ідзём па дарозе і гразкай, і чорнайРатаваць Беларусь... А яна ў нас, як доля, адна...Франкфурт-на Майне

Удзельнікам Першага сусветнага з'езду беларусаў


Парасончык вывернуты ветрам,Бурбалкі, як жабкі, скачуць скрозь...Тысячы ляцелі кіламетраў —На Радзіме мерзнеце, нябось?I на гэты раз цяпла замала.Куст трымціць, ірвецца хмары край.Што ж тут вашы сэрцы ўтрымалаНа гады, як легендарны Рай?Да яго — да водбліску, іскрынкі —Вы імкнулі думкай ці ў лісце....Да стаптанай продкамі сцяжынкі,Што ніколі больш не зарасце.Адгукнецца звон святой Сафіі,Усміхнецца фрэска на сцяне,I душа усю сябе адкрые,I Ўсявышні ў ёй струну кране.О, каб не забыцца, не скарыцца!Адшукаць, хаця б цаной жыццяПамяці чароўную крыніцуПад ламаччам страт і забыцця!Можа, вашая любоў адчыніцьЖарало святога ручая?Бо няма прарокаў у Айчыне,У Айчыне нашай — утрая....А шыпшына кроплі абтрасае,Сонца цераз хмары, як скрозь дрот.I пчала — адкуль яна? — збіраеНа ружовай кветцы горкі мёд...

Лявону Мурогу


У Лявона Мурога ля рэчачкі светлай мурог.Дамавітыя пчолы бяруць з белых кветак даніну.Ён паказвае дом — віў гняздо, колькі мог,Пасадзіў нават клёны — у спадчыну сыну.На катэдж залацістыя промні ляглі.Тут да ладу усё. Асалоды — да схочу.Ён пытае: "А як там, на нашай зямлі?"I бяседу вядзе, і частуе да ночы.Нам спяшацца назад,Дзе жыццё— як шчаня,Што адчайна на рэйках вішчыць з-пад трамвая...Ён жа ўсё паўтарае:"Радзіма, радня..."I вільготныя вочы ад жонкі хавае...

Васілю Мельяновічу


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия