«На вуліцы туманец, дзеўка не цягайся. Хлопец зловіць, пацалуе, нікому не жалься». (
ЗОСЬКА (
ЗОСЬКА. (
САУКА — ЗОСЬКА.
САУКА. (
ЗОСЬКА. Саўка!
САУКА. Чаго? Ага? Я-й не бачу!
ЗОСЬКА. Куды ты сабраўся?
САУКА. Пайду разнясу жуду. Пагляджу, як гуляюць хлопцы ды дзяўчаты! Мо’ пойдзем разам! Ах, я і забыўся, што твая маці ў хаці. Я буду там, дзе гуляюць.
ЗОСЬКА. Не, даражэнькі, я не пайду, бо тата вернецна. Баюся, зноў каб не біліся з мамаю.
САУКА. Паб’юцца і пагодзяцца... Ну, а я пайшоў, а ў вечары...
ЗОСЬКА. У вечары, я буду. Я толькі чакаю вечара. Толькі не пазніся, памятай!
САУКА. Не. Ніколі не спазнюся! Бо дзе шчасце чалавека чакае, і ведаючы аб гэтым, хто стане марудзіць... Ну бывай. (
ЗОСЬКА (
ЗОСЬКА. Бывай, бывай!... Мой саколік! Гуляй і за мяне, а я... я застануся ў хаце і буду чакаць вечара! Ох, хутчэй-бы сонейка хавалася і зоркі на небе ўбачыць... Не... Не так хутка! Яшчэ рана. Эх! эх! (
МІКІТА (
МІКІТА. (
ДАР’Я.
ДАР’Я. (
ЗОСЬКА — МІКІТА.
ЗОСЬКА. (
МІКІТА. Вой! Вой! Вой! (
ЯУМЕНЬ (
ЯУМЕНЬ. Ага! Трасца яму ў бок! Не ўгледзіў толькі хто паляцеў з двара! Значыцца не абмыліўся! Значыцца мая жонка, трасца ей ў бок... А гэта што? І лапця забыўся, як спужаўся! (
МІКІТА (
МІКІТА (
ЯУМЕНЬ (
ЯУМЕНЬ. (
ДАР’Я — ЯУМЕНЬ.
ДАР’Я. А што маеце казаць, суседзе?
ЯУМЕНЬ. Скажы мне, трасца табе ў бок, чый гэта лапаць? А?
ДАР’Я. Скуль я магу ведаць, пане суседзе.
ЯУМЕНЬ. Не, ты ведаеш, але казаць не хочаш? Вы ўсе ў адну дудку йграеце, трасца вам ў бок.
ДАР’Я. А дзе вы яго ўзялі, суседзе?
ЯУМЕНЬ. Дзе ўзяў? Вось тут, на дварэ!
ДАР’Я. Мо’ дзеці чые прынеслі, я-ж кажу...
ЯУМЕНЬ. Дзеці! Дзеці! Вось я ёй пакажу — дзеці! Значыцца і ты за ею, як; чорт за чорта! А яшчэ хацела, каб дачку аддаў за сына, трасца табе ў бок. А праўды казаць не хочаш?
ДАР’Я. Ды кіньце вы, суседзе! Людзі нагарылі, а вы і веры далі. (
ЯУМЕНЬ (
ЯУМЕНЬ. Я не кіну пакуль не буду ведаць чый гэта лапаць. А тады... трасца яму ў бок! (
ЯУМЕНЬ — МІКІТА.
ЯУМЕНЬ. Мікіта!
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Ты не бачыў?
МІКІТА. Каго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго (
ЯУМЕНЬ. Цьфу! Дурніца, траеца табе ў бок, я пытаю...
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Ты не бачыў?
МІКІТА. Каго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Цьфу! (
МІКІТА (
МІКІТА. I крычыць і плюе. Ці не адурнеў ён? Нічога не разумею! I што гэта будзе? Што я бацьку скажу, дзе ён дзеўся? А, мо' яго у дома забыўся? Не, здаецца быў; трэба шукаць. (
ЯУМЕНЬ — ЗОСЬКА — ГРЫПІНА.
ЯУМЕНЬ. Трасца табе ў бок! Я-ж пытаю, хто ў цябе быў? Я пытаю чый гэта лапаць?
ЗОСЬКА. Скуль-жа мама ведае, чый гэта лапаць, можа свіння прыцягнула на двор!
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира