МІХАЛКА. Хоць яшчэ не сляпую, але старую.
ЯЗЭП. Што? як вы смеяце?
МІХАЛКА. Але! смею, бо маю мэтрыку панны Адэлі ў руках.
АДЭЛЯ. (
ЯЗЭП. Цяпер хоць на каленах прасі, дачкі не дам!
АДЭЛЯ. I я не пайду за такога.
ЯЗЭП. Падам цябе ў газеты. Усё жыццё будзеш старым мальцам!
МІХАЛКА (
ЗАСЛОНА.
МІКІТАЎ ЛАПАЦЬ
М. КУДЗЕЛЬКА
Асобы:
ЯУМЕНЬ — селянін
ГРЫПІНА — яго жонка.
ЗОСЬКА — іх дачка 19 год.
ДАР’Я — іх суседка.
САУКА — яе сын, 22 г.
МІКІТА.
АКТ I.
(
ДАР’Я (
ДАР’Я. (
ДАР’Я — ГРЫПІНА.
ГРЫПІНА. (
ДАР’Я. Суседачка! Я-ж на вас нічога дрэннага не кажу. Што ў вашай крапіве мае куры нясліся — гэта праўда, твой мужык Яўмень не дасць маніць... Але-ж я не кажу, што вы іх бралі!... Няхай мяне пярун заб’е, калі я дарэмна каго выдзіраю. А калі яйцы мае прападалі, мо' іх ела ваша сучка.
ГРЫПІНА. Сама ты сучка! Гадаўка! Цьфу! Гаварыць з табой не хачу! (
ДАР’Я. (
ДАР’Я. Не разумею чаго яна да мяне чэпіцца кожны дзень.
ДАР’Я — САУКА.
САУКА. (
ДАР’Я. Мой сынок! Ці-ж гэта я? Гэта-ж яна першая пачала.
САУКА. Яна пачынае, а вы ўзялі ды пайшлі-бы ў хату: што людзі скажуць, чуюць што-дзень сварку на нашым двары.
ДАР’Я. Гэтак, то гэтак... Але чаго-ж яна да мяне лезе заўсёды?
САУКА. Няўжо-ж не разумееце за што, ўсё за тое.
ДАР’Я. Што дачкі не хоча за цябе аддаць? Мы-ж сілком не бярэм... Чаго сварыцца... Захочаш жаніцца, дык такое дабро знойдзеш.
САУКА. Не кажыце гэтак, бо Зоська мяне ўсёй душою любіць і бацька згаджаецца; вось толькі маці ніяк...
ДАР'Я. I ліханька яе бяры... Але не дажджэ яна! Я ёй такую штуку падстрою, іакога вараб'я падпушчу, што яна сама прыдзе маёй ласкі прасіць. Вось пабачыш. Здохну я, калі ёй не аддзякую за яе сварку!... Лахта гэта! Як пачнецца раніца — і пачынае лахтаць языком, як траплом! Сутрымаеш язык, пачакай толькі! (
САУКА (
САУКА. (
САУКА — ГРЫПІНА.
ГРЫПІНА. (
САУКА. Ды вось думаю, як-бы сенажаці хутчэй касіць скончыць. А цяпер пайду ў садок цялятам травы выкашу.
ГРЫПІНА. Аб сенажаці думай сколькі сабе хочаш, а вось аб Зосьцы кінь думаць. Не раз казала і цяпер кажу, што яна табе не пара... За такога, як ты, я, яе не выдам; няхай лепш у дзеўках сядзіць... Што ў цябе ёсць? Зямлі кавалак, ды хата небам крытая!...
САУКА. Мне здаецца, цётачка, што лепш выйсці за беднага, калі яго кахаеш, чым за багатага, ды не любага...
ГРЫПІНА. Што з твайго кахання: спадніцу пашыеш, ці хлеб есці будзеш? Лепш Бога не грашы і людзей не смяшы, хлапец! Шукай сабе такую, які сам ды жаніся, а на Зоську не спадзявайся, бо нічога не будзе... Знайшоў каго пакахаць?! (
САУКА. Ці я вінават, што яе кахаю... Мо'-б я і не хацеў кахаць, але сэрца. А што я беднейшы за яе... і тут не вінен... Няўжо ў свой час ім не прыходзілася кахацца і гэтак хварэць, як хварэю я, не... мусіць не..., бо каб ведалі яны, як гэта цяжка... Эх! Убогасць усяму віна. Але Зоська?! Яна шчыра кахае, не гледзячы, што я бедны... Бацька дакляруе нават дапамагчы чым колечы, а маці і гаварыць не хоча...
САУКА — ЗОСЬКА.
ЗОСЬКА. (
САУКА. Што? Што такое?
ЗОСЬКА. Вой утамілася. Гэта-ж той дурань гнаўся за мною.
САУКА. Хто? Які дурань?
ЗОСЬКА. Які дурань! Адзін-жа ў нас дурань — Мікіта.
САУКА. (
ЗОСЬКА. Заўсёды за мной гоніцца, кажа — кахаю цябе, жыць без цябе не магу.
САУКА. Ну, значыцца кахае...
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира