МАРГАНЧЫК. Бачыце, я прыйшоў напомніць вам, што маё прозвішча Марганчык, а не Марданчык.
БАРБАРА. Добра, добра! Чула ўжо, чула!
МАРГАНЧЫК. Так і сказаць. Марганчык. Толькі, калі ласка, не забудзце, што маё прозвішча ўтвараецца ад слова морга, а не морда, Марганчык, а не Марданчык.
БАРБАРА. Ну, добра, добра, скажу!
МАРГАНЧЫК. Да пабачання, маё сонейка, мая зоранька ясная. (
БАРБАРА. Ага, вось бачу, я старэнькаму ўпадабалася, што яго памылкова пацалавала. Калі ён яшчэ раз падвернецца, то я яго так пацалую гэтым кіем, што ён не забудзе да новае стрэчы. (
ТОБІ. Барбарачка! Што ты ашалела, ці што?
БАРБАРА. Тобі, гэта ты? Выбач, каханы!
ТОБІ. Гэта пэўна што я, а не свіння. Ну, й пачаставала! Ну што, ты казала бацьку, што я прыйду сягоння з ім пазнаёміцца?
БАРБАРА. Сказала, ды ён абяцаў паламаць табе дзвесці рэбраў.
ТОБІ. Але-ж у мяне іх столькі й няма. Ды-к няўжо-ж ён не разумее, што я цябе, Барбара, кахаю ды яшчэ й як кахаю! Усім запалам першага кахання». (
БАРБАРА. Гэта, мусіць, тата! (
ТОБІ. Але-ж куды?
БАРБАРА. Уцякай праз вакно. Па трубах дажджавых.
ТОБІ. Дык я-ж увесь запэцкаюся.
БАРБАРА. Куды хочаш, туды й уцякай! Але, дзеля Бога як мага хутчэй уцякай! (
ТОБІ. Куды-ж мне ад яго падзецца? (
БОБКІН. Ага! Толькі што павесіў абвестку, а купец ужо й ёсць. Як маешся, дзяцюк (
ТОБІ. Я, уласна, дзякую... Бачыце, толькі што парна было, а тут ужо й дождж.
БОБКІН. Нешта не прыкмеціў, каб быў дождж. Мне Барбарачка сказала, што мяне чакае якійсь дзяцюк. Дужа, дужа прыемна пазнаёміцца. Не жанаты?
ТОБІ. Не зусім не жанаты.
БОБКІН. Вы каровы яшчэ не гадавалі?
ТОБІ. Каровы? Як гэта, не, не, не гадаваў!
БОБКІН. Так. А ведаеце. усё-ж гакі прыемна абзавясціся скацінкаю.
ТОБІ. Так, так, ведаеце... у мяне... ў жылах цячэ... такая кроў, дзеля чаго я хацеў... (
БОБКІН. Ну, ну, ладна, ладна! нічога не парадзіш! Прыдзецца аддаць, калі вы ўжо так просіце. Ну, а як-жа будзе адносна грошаў?
ТОБІ. Гэта ўсё я прыймаю на свой кошт. Ды калі што яшчэ там будзе патрэбна больш, ну, ведаеце, усё, што трэба ў гэтакім выпадку, так сказаць, пасаг, то не клапацецеся, калі ласка.
БОБКІН. Не, чаго-ж... Я яе аддам з усім яе прыданым. Там у мяне засталося мякіны са два мяшкі, тры дайніцы, два цэбры...
ТОБІ. Дзякую, я люблю і цэбры, і даёнкі, усё гэта, ведаеце, ў гаспадарцы прыдасцца.
БОБКІН. Ого! Яшчэ й як прыдасцца! А ведаеце, шкада мне яе вам аддаваць.
ТОБІ. Я вас зусім разумею, яшчэ і як, бацькаўскія пачуцці...
БОБКІН. Ну, ну! выбачайце, якія гэта ў мяне могуць быць да яе бацькаўскія пачуцці?
ТОБІ. Уласна, не пачуцці, а так сказаць, адна душа, адна прырода, ды потым...
БОБКІН. Дазвольце, дазвольце, якая там у чорта душа, якая прырода!
ТОБІ. Уласна, не душа... а... але-ж вы яе любіце?
БОБКІН. Ага, ці люблю я яе? Пэўна, што люблю, пэўна! Ой, як мне шкада вам яе аддаваць, нават слёзы на вачох навярнуліся. Ось я зараз пайду да яе, абніму і скажу: бывай, мая пярэстая красуля!
ТОБІ. Пярэстая?
БОБКІН. А яна нібы зразумее мяне, гляне ды яшчэ хвосцікам увабодвы бакі кіў-кіў, мах-мах!
ТОБІ. Якім хвосцікам?
БОБКІН. А як-жа, там у яе хвост аршынаў з паўтара. Ось толькі дрэнна, што апошнім часам стала малака менш даваць.
ТОБІ. А гэта й добра! Я малака зусім не п’ю.
БОБКІН. Ну што тут добрага? Малако трэба піць.
ТОБІ. А так, так мне доктар казаў...
БОБКІН. Я таксама да яе са два разы заклікаў вэтэрынара (
ТОБІ. А як-жа, а як-жа — разумею! Вэтэрынар паправіцца — разумею! (
БОБКІН. Ну і марудзіць часам, гэта таксама бывае.
ТОБІ. Ну, бяз гэтага не можна. Жаноцкая ўдача.
БОБКІН. Ось аднаго разу, ведаеце, здарылася так, што я ўваходжу да яе, а яна мяне не пазнала, ды як брыкне...
ТОБІ. Яна й брыкаецца?
БОБКІН. Ого! яшчэ й як! На мілу душу!
ТОБІ. Як гэта яна таго... брыкаецца, дык мы можа пачакаем год, другі, пакуль я скончу навуку...
БОБКІН. Што вы, што вы? Сапсуецца, зусім сапсуецца! Пэўна, што яна спачатку вас баяцімецца, але потым, як гаворыцца, сцерпіцца — злюбіцца.
ТОБІ. Ой! Як я вам удзячны!
БОБКІН. Ну, добра, добра! Толькі-ж не забывайце, што раніцай і вечарам даваць ёй пойла. А пасля трэба, каб хлеў, дзе яе будзеце трымаць узімку, заўсёды быў цёплы. Калі яшчэ гэтага не маеце, дык збудуйце.
ТОБІ. А я думаў для яе знайсці кватэру на першым паверсе (этажы).
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира