БОБКІН. Ты ізноў? Проч, проч ад мяне, паршывая морда!
(Заслона
).КАНЕЦ.
БОТЫ
М. КРАПІЎНІЦКІ
Водэвіль з песнямі і танцамі
Пераклад з украінскага.
Асобы:
1. МАКСІМ ДРАТВА.
2. ГАННА — яго жонка.
3. МАРКА ТРАЯК — сляпы на адно вока.
4. СВІСТУН — Маскаль (жаўнер у адстаўцы).
З’ЯВА І.
(Сялянская хата, шавецкі столік, за ім Дратва пяе
)
ДРАТВА.
Ой не спіцца не ляжыццаI сон мяне не бярэ,Пайшоў-бы я да дзяўчыныСам не знаю дзе жыве.Паслаў-бы я таварыша,Бо ён знае дзе жыве,Дык таварыш лепш за мянеЁн дзяўчынку адаб’е.(кідае працу
). Не мела баба клопату, дык купіла парася! Вось так і я здурэў на старасць, узяў і ажаніўся! Ды ў дадатак жонку ўзяў не па свойму розуму. Бо я, што сказана, просты мужык, шавец. А яна змалку пры двары ў паноў служыла, дык навучылася ўсякіх панскіх выкруталаў. А цяпер хоць гвалт крычы, не магу з ёй даць ніякай рады. Я кажу белае, а яна кажа чорнае, я кажу стрыжана, а яна кажа голена. Хоць ты яе зарэж, а яна такі на сваім паставіць. А да хлапцоў такая падкая, як муха да мёду. А якая хітрая, паляруш яе здрэнчыў-бы. Вось, здаецца, злавіў яе і нічога больш не астаецца, як толькі лупцуй колькі ўлезе — дык не! Яна і сама выкруціцца і свайго каханка выкруціць. Вось нядаўна прынадзіўся да яе салдацюга, але ніяк не магу-ж яго выкурыць. Я з хаты, а ён у хату; хоць-бы што з яго было добрае, то жалю не было-б. А то бацька яго быў вясковым пастухом і звалі яго проста Свістун. Ён кажа ўжо не Свістун, а Свістуноў, цьфу, крушч бярозавы. I што тут выдумаць, каб гэтага Свістуна пазбавіцца? Не, мусіць калі не поп, дык і не ўбірайся ў рызу. Трэба папрасіць кума Траяка. Ужо калі ён мне не паможа, то хоць сучы дратву ды вешайся на галінцы! Вось здаецца і кум Траяк ідзе.
З’ЯВА II.
Дратва і Траяк.
ТРАЯК. (П’яны пяе
).Ой ты мая гарэліца,Ой ты весялушка,Цераз усю мяне ночкуМучыла сукрушка.Няўжо-ж, то мне было лёгкаЦераз усю ночку,Калі бачыў усё ўва снеПарожнюю бочкуСудзь Божа даждаць свята,Тады павітаюЗагайкаю гаю, гаю...Ды запаклікаю,Дзякуй Богу, што даждаўся,Вось і папіваю.Загайкаю гаю, гаю...Ды запаклікаю.(б'е рукой па плячы Дратвы
) Здароў кум Максім!
ДРАТВА. Здароў кум Марка!
ТРАЯК. Чаго ты так скрывіўся, як серада на п'ятніцу. Кажы праўду быў сягодня ў Рэйзы?
ДРАТВА. Дзе мне да Рэйзы! Мне цяпер свет немілы.
ТРАЯК. Свет немілы, бо не быў у Рэйзы... А як-бы ты выпіў адну, другую, дзесятую, то табе адразу зрабілася-б міла. Вось так, як я. Мне цяпер свет вельмі мілы. Пойдзем да Рэйзы (цягне за рукаў
).ДРАТВА. Дзе там кумок. Каб ты ведаў, які ў мяне хлопат.
ТРАЯК. Які там у цябе хлопат? Можа Рэйза гарэлкі ў павер не дае?
ДРАТВА. Папаў пальцам у неба. — Праз жонку! Найбольш у свеце бывае хлопату праз жонак. У цябе жонка, як жонка, а ў мяне не жонка, а скула (пяе
).У суседа хата бела,У суседа жонка мілаЖонка міла, невялічка,Носіць жоўты чаравічкі.Устае яна ранюсенька,Прыбярэцца прыгожанька;Жонка ў мяне пышна вельміДа работы не ідзе шэльма.Толькі сядзіць, ды ляжыць;Ды не хоча рабіць,Кажу снедаць — за лоб смычаДай абедаць — хвігі тыча,На вячэру кулакіУсё тыча пад бакі,А як ляжа яна спаціВыганяе мяне з хаты.— А што, добрая мая жонка?
ТРАЯК. Што твая! Твая яшчэ нічога. Яна хоць і недалэнга, але за тое маладая ды прыгожая. А вось паслухай якая ў мяне жонка: (пяе
).Мая жонка знакаміта:Задрыпана з задзі світаI на ножку налягае,I на спіне горбік мае.Гадка, брыдка, рудаброва,А твар, як кара дубова,I згорбіцца, бо стараяДы сядзіць, як жаба тая.— А што, чыя лепшая жонка?
ДРАТВА. За тое ты не маеш ніякага клопату. А я дык звар'яцею.
ТРАЯК. Якія-ж твае клопаты?
ДРАТВА. А вось сядайце кум, ды паслухайце. Вы ведаеце гэтага салдацюгу, цьфу! Свістуна?
ТРАЯК. Гэтага дурня?
ДРАТВА. Дзе там дурня? Ён разумней за нас дваіх.
ТРАЯК. Хіба так трудна выкурыць? Узяць яго за чуб, кулакамі пад бок, а каленам пад спіну дый выкінуць за дзверы.
ДРАТВА. Калі ніяк не магу іх ні ў чым злавіць.