БОБКІН. Што вы, што вы? Не ўлезе, ды хто-ж іх там трымае? Пачакайце, ось я вас зараз пачастую яе творамі (малаком і маслам), пальчыкі абліжаце! (
БАРБАРА (
ТОБІ. Усе, усе! Ён згадзіўся!
БАРБАРА. Нашто згадзіўся? Ці ты з глузду з’ехаў?
ТОБІ. Ані трошкі! Я яму адразу ўсё выклаў, што й люблю, й жыць без цябе не магу. А ён адразу маўчаў, маўчаў, а потым і кажа: шкада мне яе вам аддаваць. Толькі ось што пагана, што я даведаўея, што ты любіш марудзіць.
БАРБАРА. Што, табе бацька казаў?
ТОБІ. Так! Ужо і пра пасаг гутарылі: там вёдры, там дайнічкі...
БАРБАРА. Не паверу! Ай, бацька йдзе! (
БОБКІН (
ТОБІ. Паршыв... ці то пах... дзіўна, дзіўна!
БОБКІН. От бачыце, якое малачко! Барбара, Барбарачка! (
БАРБАРА. Ведаю датачка!
БОБКІН. Без тваёй згоды я не магу. Ну, як ты думаеш, аддаваць ці не?
БАРБАРА. Татачка! (
ТОБІ. Татачка!
БОБКІН. Ну добра, добра! Толькі не забывайце-ж, што рана і вечарам даваць пойла. Акром таго, купіць сабе разлучнік (Сэпаратар).
ТОБІ. А на што-ж разлучнік?
БОБКІН. Як нашто? У гаспадарцы прыдасца. Ну, Барбарачка, правядзі яго да яе, няхай ён бліжэй з ёю пазнаёміцца. (
ТОБІ. Дык гэта табе даваць пойла?
БАРБАРА (
ТОБІ. Дык, значыць, гэта карова брыкаецца, а не ты?
БАРБАРА. Т-т-а-к (
ТОБІ. Барба...! Барбарачка! Ты-ж зразумей, што тут непаразуменне. (
МАРГАНЧЫК. Дазволю сабе адрэкамендавацца: Марганчык. Звяртаю вашу сардэчную ўвагу на тое, што маё прозвішча Марганчык, а не Марданчык, морга, а не морда.
БОБКІН. Дужа прыемна. (
МАРГАНЧЫК. От-жа, прашу, бачыце, я з’явіўся ў справе, так сказаць... тут ваша дачка... прыгожая дачка ..
БОБКІН (
МАРГАНЧЫК. Цудоўнае стварэнне! Яна мяне тут, як вас не было, аж два разы пацалавала.
БОБКІН. Што такое? пацалавала? Дзе мой кій? Ой, трымайце мяне, бо я яго акалечу! Ну, што-ж далей?
МАРГАНЧЫК. Бачыце, а ось з’явіўся да вас, каб наладзіць афіцыйную справу... ўмову...
БОБКІН. Так? Умову, законны шлюб?
МАРГ'АНЧЫК. О, не! Я прынцыпова вораг шлюбаў. У мяне ёсць эканомка (служанка), што выконвае гаспадарчыя абавязкі ды ўсялякія іншыя рэчы?
БОБКІН. Ды пасля гэтага вы наважыліся бацьку прапанаваць гэткія рэчы?
МАРГАНЧЫК. Выбачайце, не ведаў, што вы яе бацька!
БОБКІН. А хто-ж яе бацька? Га? Проч ад мяне.
МАРГАНЧЫК. Але-ж дазвольце, я першы, які запрапанаваў вам адносна...
БОБКІН. Проч адгэтуль!... бо я за сябе не ручаюся! Барбара! (
БАРБАРА. Што такое, татачка?
БОБКІН. Ось гэты дабрадзей, якому ты чаплялася на шыю...
БАРБАРА. Памылкова, татачка!
БОБКІН. Ось гэта морда прапануе табе пайсці да яго! Але ён вораг шлюбу ды жыве са сваею служанкаю! Проч! Проч!
МАРГАНЧЫК. Што? Што такое? Мяне проч! Мяне проч! Дык я пляваць хачу на вашу карову! Я такіх тысячу знайду!
БОБКІН. Што такое? мая дачка карова? Дык мо’ яшчэ цяля?! Проч ад мяне! Проч ад мяне, паршывая морда!
МАРГАНЧЫК. Каровін бацька!
БОБКІН. Проч! А то я з цябе зраблю кашу. (
МАРГАНЧЫК (
БОБКІН. Проч, проч ад мяне, паршывая морда! Ну, я яшчэ разумею, калі-б ты застанавіла свой выбар на гэтым дзяцюку, што купляе ў нас карову...
БАРБАРА. Татачка!
БОБКІН. Маўчы! ну, тады іншая справа, а то агідны, распусны галыш. (
БАРБАРА. Нічога сабе, толькі дужа тонкі.
БОБКІН. Ён тонкі! А на што-ж табе грубы? Дабрадзей! хочаце ў прыдачу да каровы атрымаць яшчэ й маю дачку? Хочаце?
ТОБІ. Не ведаю, дальбог, як вам і сказаць...
БОБКІН. Ну, дзеці мае, пабярэцеся. Ну, зрабеце гэта для мяне. Ось падзівецеся: яна гэткая прыгожанькая, а вы таксама нічога сабе. Я вам ужо і карову так дам... і разлучнік куплю. Зрабеце гэта для мяне старога. Ну, дзеля Бога, зрабеце. Няўжо-ж гэта вам так трудна зрабіць?
ТОБІ. Дык я не дзеля таго... калі вы ўжо так просіце...
БАРБАРА. Я таксама не адмаўляюся.
БОБКІН. Ну, й добра! Жанецеся, любецеся, ды дай вам Божа, каб у вас праз год было цялятка, цфу, дзіцятка! (
МАРГАНЧЫК (
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира