Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

«Здаецца, як i мне, гадоў дваццаць шэсць, лоб высокі, разумны, бровы густаватыя, вабныя, вочы глыбокія, блакітнаватыя, добрыя, нос кірпаваты, але добра падыходзіць да худаватых шчок, а вусны паўнаватыя, лагодныя, форма не новая, але дагледжаная...»

— Зусім не, — збянтэжыўся кавалер. — Паверыце ці не: пакуль вы бралі памідоры, разлічваліся i перакінуліся словам-другім з прадаўшчыцай, я назіраў за вамі i адчуваў: закахаўся. З першага позірку.

— I часта такое ў вас? — пакпіла, бачачы, што i ён пільна азірае яе постаць, твар.

— Я не шмат бачу жанчын-славянак. Некаторыя падабаюцца, але каб закахацца з першага позірку, — дык сёння першы раз.

— Дык я, па-вашаму, красуня? Німфа? Фея? Ці толькі паглядная краля?

— Навошта вы так? — сумеўся. — Я гавару праўду. Будзьце ласкавы: скажыце хоць, як вас зваць.

— Вельмі проста: Зіна.

— I ў мяне ўсё простае: Жураўлёў, Міша. Халасцяк, які марыць знайсці не фею ці німфу, а вартную дзяўчыну, ажаніцца i быць добрым мужам ды бацькам. Вы згодныя стаць афіцэравай жонкай? Пакінуць свой утульны Мінск i паехаць са мной у азіяцкі горны гарнізон?

Зіне здалося, што ён ужо не толькі не зухуе, але шчыры, вабіў i вабіць душэўнасцю, але яна рашыла астудзіць яго:

— Я ж казала: я — не дзяўчына. Разведзеная. Ды i не ведаю добра сама, ці, як вы кажаце, вартная.

— Дзеці маеце?

— Не.

— Паслухайце, Зіна, — запыніўся, зірнуў з маленнем ёй у вочы. — Вы — мой лёс. Я ехаў сюды па новы салдацкі набор i адчуваў: штосьці павінна змяніцца ў маім жыцці. I вось, ідучы па праспекце, зусім выпадкова заўважаю вас. Маё сэрца аж падскочыла: калі гэтая чарнявая, стройная, мілая, з добрымі вачыма незнаёмка незамужняя, дык яна — толькі для мяне!

— Вось як... — Разгубілася ад яго такога запалу, адчуваючы, што падскоквае ўжо, непакоіцца яе сэрца.

— Вы — настаўніца? Урач?

— Не. Я чалавек «сухой» прафесіі. Бухгалтер.

— Але вы вельмі жывая, пяшчотная i нейкая цёплая...

— Я звычайная.


2.

Назаўтра, едучы на работу, Зіна не верыла сама сабе, што нібы ў сне, нібы наяве ўтварыла ўчора: паблукаўшы па горадзе, дапусціла незнаёмага чалавека ў сваю аднапакаёўку, выпіла з ім віна, патанцавала пад грампласцінку, а потым, адчуўшы галавакружэнне, аддалася яму. Ды мала сказаць — была блізкая з ім, яны вуркаталі, галубіліся ўсю ноч, яна ніколі дасюль не чула столькі мужчынскага шэпту, пяшчоты i поціску дужых рук, столькі не знемагала ў слодычы i стоме. Ёй здавалася: усяго гэтага не было, як i ранішняга развітання, апошняга дыхзаймальнага абдымку i пацалунка, яго клятвы, што яна ўжо яго жонка, а ён яе муж. Каб упэўніцца, што гэта ўсё так, яна раз за разам адчыняла касметычку i даставала лісток з ягоным адресам i тут жа, бачачы прыгожы почырк, адчувала, што адмыслова смыляць яе вусны, хораша пачуваюць сябе, здаецца, усё яшчэ трапяткія клубы, абласканыя грудзі i спатоленая плоць у парыве маладой страсці i што сэрца як ніколі б'ецца роўна i спакойна ці, лепш сказаць, нячутна. А да ўсяго ёй здавалася, што гэтага Жураўлёва («Мой залётны птах, журавель!» — шаптала яму ўчора) ведае ўжо даўным-даўно, нібы на свае вочы бачыла, як ён нялёгка жыў з пакінутай бацькам маці, як падрастаў i добра вучыўся, стаў афіцэрам.

— Зіна! — здзівілася ў бухгалтэрыі яе сяброўка Алеся. — Ты сёння незвычайная!

— Я, дзяўчаты, — адказала з усмешкай, — зведала каханне з першага позірку, ноч любові ўсёперамагальнай...

— З кім?

— З лётчыкам.

— Ты выходзіш замуж?

— Выходжу. Наперадзе ў мяне рамантычнае падарожжа ў азіяцкія горы!

Але пазней здарылася тое, пра што часамі думала: лётчык прыслаў ёй толькі адну тэлеграму («Дзякуй за ўсё. Люблю. Навечна твой».), а потым заціх, не адказаў ні на першы, ні на другі яе ліст. Праз месяц уведала i іншы сюрпрыз: цяжарная. Усвядоміла: калі народзіць, дык, канечне ж, ёй прыйдзецца гадаваць дзіця адной. Мусіць, яна была для таго малойца толькі адной са спакусных, i ён узяў сваё. Можа, ён жанаты ўжо чалавек, мае дзяцей.

Насуперак Алесі (тая: «Журавель лятае высока, а лётчык яшчэ вышэй!..»), маці («Дзеўка, з дзіцем табе будзе цяжэй выйсці замуж!») не адчаілася i не засмуцілася: ёй далося тое, з-за чаго яны развяліся з мужам. Ёсць у яго з іншай дзіця, цяпер вось будзе яно i ў яе ад іншага. Яна будзе маці, жанчына як жанчына. Можа, нават i добра, што бацька яе дзіцяці будзе далёкі чалавек, дык яна не хваліла яго, але i не кляла. Хопіць сіл, здароўя i ўсяго іншага, каб падняць сваю крывінку на ногі, а там...

А там, праз месяцы тры, нечаканая тэлеграма ад Жураўлёва: «Ляжу пасля невялікай драпіны ў ташкенцкім шпіталі. Калі кахаеш, прыязджай. Я толькі твой».

Усё перавярнулася ў яе душы: ён — зусім не такі, як яна падумала пра яго ў сваёй сумоце, а, канечне ж, быў у Афганістане i вось там паранены — тады ўжо другі год ішла грамадзянская вайна ў той далёкай краіне i адтуль, як чула i сама бачыла, часта прывозілі труны i з маладымі забітымі мінчукамі...


3.

Шпіталь яна знайшла хутка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза