Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Але калі ішла пад спякотным, вельмі ж плаўкім i яркім паўднёвым сонцам, бачыла на алеях на лаўках каротка пастрыжаных параненых у бальнічных піжамах i белых салдацкіх кашулях ды ў тапачках, нямала напужалася: а раптам не пазнае свайго лётчыка — у самалёце ўспамінала-ўспамінала ягоны твар i так не ўявіла добра. Ды баялася, што ў яго, можа, зусім не «драпіна», можа, моцна скалечаны.

Ды трывога яе была дарэмная. Як толькі ўбачыла на лаўцы сярод чорнавалосых русявага, з блакітнымі вачыма i кірпаносага, праўда, схуднелага i белага, дык ажно ўстрапянулася сэрца: ён і, дзякуй Богу, з рукамі ды нагамі! I Жураўлёў, трымаючы адну руку на падвязцы, падхапіўся, засвяціўся ўвесь:

— Зіна!

Не зважаючы на люднасць, яны прыпалі адно да аднаго i надоўга замёрлі ў душэўным пацалунку. Ёй адважвала руку напакаваная валізачка, але ні яна не здагадвалася апусціць яе долу, ні ён не здаўмеўся ўзяць яе вольнай рукою, якой пяшчотна гладзіў яе па плячах.

Калі разлучылі вусны, яна ўжо заслёзненымі вачыма ўбачыла: ён не толькі ззяе, a шчаслівы.

— Хлопцы, — апярэдзіў яе, паварочваючыся да чорнавалосых. — Мая жонка. Зіна.

— Возьми чемодан у супруги, дорогой, — усміхнуўся адзін з ix.

Жураўлёў борздка ўзяў яе валізку.

— Можа, табе няможна падымаць цяжар? — занепакоілася яна.

— Хутка буду насіць цябе на руках! — радасна шапнуў ёй на вуха.

Пасля, калі яны апынуліся адны ў ягонай палаце, калі дзверы былі замкнёныя на аддадзены «жураўлю» чорнавалосымі хлопцамі ключ, а за вокнамі паволі ўжо гусціліся цені, ён, скупа расказаўшы, як іхнюю часць нечакана перакінулі ў Афганістан, як быў там збіты ў небе i прастрэлены навылёт з аўтамата, калі спускаўся з пакінутага самалёта на зямлю на парашуце, паказаў ордэн, калі яна не раз i не два заходзілася ад страху i паплакала, — дык вось ён, тулячы яе, ужо ў кароткім халаціку i ў тапачках, пацешыўся:

— А ты яшчэ папрыгажэла! I папаўнела крыху.

— А чаму ж мне не папаўнець? — усміхнулася, ладуючы голаў на яго грудзіне. — Было ж ад чаго...

— Ды ты цяжарная?

— Цяжарная.

— Ад мяне?

— Больш ніхто не апусціўся перада мной проста з неба i не пакахаў з першага позірку!

Ён i адной рукой сціснуў так, што яна ажно крактанула.

— Я шчаслівы. А ты?

— I я, герой мой.

— Які я герой, любая мая. Гэтая вайна страшная, i не трэба было нам туды лезці, распальваць яе. Нічога мы там не даб'емся, будзем толькі вінаватыя за пралітую іхнюю i сваю кроў...

Ён, вайсковец, гаварыў пра тое, пра што зусім іначай талдычылі з Крамля i пісалі ў газетах, пра што іначай думала i яна, ёй нават было вусцішна, але яна слухала i не перапыняла: гэта гаварыў той, хто быў там i, канечне ж, цудам ацалеў, хто, урэшце, бацька яе дзіцяці.

— За адно я герой, — усміхнуўся. — За тое, што заваяваў цябе. Хоць, наадварот, заваявала мяне ты.

— Герой, мілы, — пацалавала яго ў шчаку. — Зухаваты, смелы, дужы, пяшчотны...

— Ты не кляла мяне за тое наша, не асуджала сябе?

— Можна сказаць шчыра, амаль не. Сама цяпер скажу табе: я хачу цябе.

— Але ж...

— Я ведаю, што кажу, — нядаўна, калі пераапраналася, змусіла яго адвярнуцца, а цяпер, любоўна пазіраючы яму ў вочы, паволі скінула з сябе халат i ўсё астатняе, нічога не саромеючыся i хочучы як мага мілей падарыць яму сябе.

— Ты больш цудоўная i чароўная, чым я ўяўляў цябе, калі вярнуўся да свядомасці, — прашаптаў ён, лашчачы яе позіркам. — Якая спрытная галоўка! Шыя! Якія пакатыя плечы! Якія стромкія i белыя грудзі, вось з гэтымі задзірыстымі смачкамі! Якія круглыя клубы! Гэта ўсё хараство толькі для мяне?

— Толькі для цябе, — яна нібы купалася ў ягоных захапляльных словах, проста i ў той жа час незвычайна радуючыся.

— Зіна, я не магу стрымацца. Штосьці мацней за маю волю...

— I не стрымлівайся, нам трэба пазнацца якраз цяпер...

Ён быў трапятлівы, але далікатны, пяшчотны, намагаючыся не праяўляць буйнасць страсці, не толькі, як той раз, спатоліць сваю пажаднасць. Пазнаўшы пагрозу смерці i цану жыцця, кахаючы яе, ён больш думаў пра яе, i яна адчувала гэта вельмі чуйна, таксама трымцела ад страсці, аддавалася ўсім целам, ведаючы, што ёй патрэбен якраз ён, яе «журавель». Міжволі пацёк час, у вушах звінелі чароўныя званочкі, a ў заплюшчаных вачах успыхвалі слепкія маланкі, a калі ён знясілена, з асаблівай пяшчотаю прыпаў да яе грудзей, i ў яе плоці пайшлі-пакаціліся вогненныя хвалі, узгарачаючы i лашчачы ўсё цела, яна адчула тое, чаго не зведала раней: ужо не толькі плоць, але i душа яе злучаецца з душой гэтага дарагога ёй чалавека...


4.

Зіна i Міша жывуць цяпер у Мінску, маюць двухпакаёвую кватэру, дваіх дзетак, радыя i шчаслівыя, хоць у ix, як i ва ўсіх, хапае сваіх клопатаў i турбот.

1993


Рэня

Расказвае Сымон Б.


1.

...Калі я падняў тэлефонную трубку i звыкла прамовіў, што слухаю, жаночы голас запытаў:

— Сымон, сын Аляксандра?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза