Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Сеня, прашу цябе вельмі: адумайся. Не зможаш сам кінуць піць, дык ідзі палячыся, паберажы сябе калі не для такой, як я, дык для таго, на што ты здатны. Вас жа такіх, як ты, у нас зусім мала...»

Як след яшчэ не ачухаўшыся, пакутуючы без апахмелкі, я, аднак, зразумеў: Рэня ад мяне сышла. I мала што зняверылася, дык напаследак сказала праўду i праўду горкую. Ды, як чамусьці бывае, гэта не суцешыла, а раззлавала, да мяне проста прыліла плынь гневу, непрыязнасці, а то i варожасці.

«Пайшла ты сама к чорту!» — скамячыў я гэтую паперчыну i шпурнуў яе ў кут, ненавідзячы ўжо не толькі былую жонку, сяброў, Рэню, але i ўвесь свет — нават самога сябе.

Піць не кінуў. Ліў у горла абы-што: піва, самае таннае i дрэннае віно, абы-якую самагонку, розныя ласьёны —усё, што трапляла ў рукі. Мяне панізілі на пасадзе, а неўзабаве ўвогуле выгналі з працы. Свет, мае інтарэсы звузіліся да маленечкай шчылінкі: выпіць i забыцца! Прыстойныя сябры, радня адвярнуліся ад мяне; я зведаў падваротні i падвалы, самае што ні ёсць быдлячае жыццё, не раз i не два засынаў на лесвіцы перад сваімі дзвярыма, не могучы адчыніць ix, стаў для сталічнай міліцыі адным з «вядомых» гараджан, якога не зусім ласкава кідалі спачатку ў патрульную машыну, а потым у выцвярэзнік.

Выратаваў мяне... чорт. Аднойчы, не проста п'яны, а асвінелы, я хмурнай часінаю ўдзень змог стаць каля люстэрка i зірнуць у яго. Канечне, адразу ж угледзеў свой ненавісны лыч — ускудлачаныя сіваватыя валасы, нездароўча чырвоныя i затуманеныя вочы, чорныя паўкругі пад імі, густую шчэць на ўпалых шчоках. Дзікун, дый толькі! Калі ж я наблізіў вочы да люстэрка, зірнуў туды атупела, дык нечакана адтуль, з маіх люстэркавых вачэй, а гэта значыць з маёй душы, паласнула па мне цемраю, а пасля з гэтай чарнаты нібы пачаў паўставаць хтосьці іншы — змрочны i бязлітасны, які, здаецца, хацеў вось-вось схапіць мяне за шыю i задушыць. Маленькай кропляй свядомасці я адчуў: з маёй душы выскачыў другі я, невядомы, але цёмны i паганы. Той нясе смерць мне гэтаму, якога я ведаю.

Я па-вар'яцку адкінуўся ад люстэрка, чакаючы, што той будзе ўжо тут, у пакоі, пачне са мной размаўляць, цешыцца сабою: маўляў, у кожнага чалавека, у мяне таксама, ёсць у спратах душы яшчэ іншы чалавек, i ён уладае i кіруе... Ды не, ніякай чорнай асобы я не ўбачыў, адчуў толькі невыказна дзікі страх i не мог заснуць. Баючыся цемені, я на ўсю ноч уключыў святло ў пакоі i ўжо гнаў ад сябе прэч думку, каб дзе чаго кульнуць у рот i нібы страціць прытомнасць.

Назаўтра, ужо ў светлы дзень, я зноў падышоў да люстэрка ў прыхожай, уталопіўся туды, датыкаючыся да яго носам, i зноў, ужо не ачмурэлы, угледзеў, што глыбее, гусцее цемень i з яе вымалёўваецца жудасная здань...

Зноў адскочыўся ад гэтага ненавіснага люстэрка, кожнаю жылкай адчуўшы, што той страшны пасланец заяўляецца ў спрыяльны для ягонай перамогі час.

«Гэта — мая смерць!..» — апякло розум i душу. Раней пра гэта, пра свой адыход з гэтага свету, мала думаў, а калі i разважаў, дык як пра штосьці яшчэ няблізкае i тое, што датычыць не мяне, а вось цяпер скалануў, узрушыў да самай глыбіні душы хуткі нябыт...

Я накінуў на сябе плашч, начапіў скамечаную брылёўку i, утульваючы голаў пад асеннім дажджом, пашыбаваў да майстэрні, дзе працавала Рэня.

Кліенты, работнікі майстэрні ды i Рэня літаральна знямелі, калі ўбачылі мяне, такога апушчанага i нашэршанага. Рэня, па-ранейшаму паўнацелая, вабная, але i па-колішняму са смуткам у вачах, сумелася-зніякавела i апусціла галаву.

Аднак калі я паклікаў на калідор, выйшла туды з сумачкай.

— Ну што? — запытала там хмурна. — Даць хоць на піва? «Апошні раз»?

— Не, — тросся я. — Памажы мне ацалець.

Яна зірнула на мяне сумна, нават горка (Хто я табе? Ды пасля тых брыдкіх слоў, што тут ты не раз кідаў мне ў твар?), пасля ўздыхнула i захітала галавою:

— Вось да чаго можна дапіцца! Яшчэ зусім не старому, здароваму мужчыне!

Канечне, яе словы былі непрыемныя, але я мужна сцярпеў іхнюю праўду.

— Цяпер пойдзеш лячыцца?— запытала яна.— Каб зусім кінуць піць?

— Пайду.

— Шчыра?

— Шчыра.

— Лічыш: утрымаешся ад таго страшнага смаку?

— Утрымаюся.

— Што ж, паверу яшчэ раз, але...

— Павер, — запэўніў я. — Хоць не маю ніякага права прасіць пра гэта якраз цябе.

Рэня ўзяла адпачынак на тыдзень за свой кошт, вымочвала мяне ў ванне, адпойвала настоем зёлак, за свае грошы зноў рамантавала маю кватэру, а пасля завяла мяне ў паліклініку, а з паліклінікі — у бальніцу.

Не буду шматслоўнічаць, як я пакутаваў ад зняваг i грубасці санітарак, перамагаў боль, спакусу, маркоту, безцікаўнасць, як пакрыху набіраўся сіл i духу. Рэня прыязджала да мяне зрэдзь, але намагалася, каб яе са мной мала хто бачыў. Калі я праз пэўны час, як пачаў люднець, загаварыў з ёй пра тое, каб нам зноў быць разам, яна адказала: «Не ведаю...»

Праз месяцы два, акрыяўшы, я вярнуўся ў сваю кватэру, настройваючы сябе на тое, што сёння ж пачну шукаць работу, запрашу да сябе Рэню — няхай паглядзіць, што я зусім новы чалавек ці, лепш сказаць, той, які трэба.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза