Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

— Яшчэ не разабралася ... — паціснула яна плячыма, з любасцю пазірала яму ў вузкаватыя блакітныя вочы, у куточках якіх было ўжо крыху сталых маршчын. Ix ёй цяпер чамусьці вельмі хацелася пагладзіць пальцам, а то i пацалаваць — хоць яе на рабоце лічылі строгай жанчынай, але яна была не строгая, парою адчувала вельмі вялікія прылівы чуллівасці i пяшчоты. — Пакуль што няёмка, Сярожа, што начальнік над многімі сталымі людзьмі, маю большую за ўсіх плату. Няёмка, што равесніцы крышку зайздросцяць, а пажылыя недалюбліваюць: як гзта так, што не з ix каторую, a дваццацісямігадовую, не надта яшчэ ўмелую, як яны лічаць, бухгалтарку паставілі галоўбухам такога вялікага выдавецтва. Хоць людзі ёсць людзі: паставілі б на маё месца старэйшую —зайздросцілі б i ёй. Такія яны ўжо, гэтыя зайздроснікі... На мяне нават туды, — яна ўсміхнулася, паказала пальцам угору, — напісалі ананімку. Маўляў, разведзеная, a кіруе калектывам... Праўда, у мяне адтуль толькі далікатна спыталі, чаму я развялася...

— Прывыкнеш, — усміхнуўся ён. — Пройдзе год, другі, дык i думаць не зможаш, як гэта ты магла раней без такой працы... Як я цяпер не ведаю, як гэта мог раней не быць галоўным канструктарам нашага заводзіка...

— Праца мне падабаецца, толькі вось, можа, зашмат усякай пісаніны, — прамовіла Рэгіна. — Кліенты нашы — народ вучоны, са званнямі ды ўзнагародамі. Глядзіш на іх, вырачыўшы вочы, што ні чалавек, дык талент-выкапень! Адзін такі мілы барадаты дзядуля-ўдавец вельмі сімпатызуе мне: як толькі атрымае ганарар, дык цукеркі прыносіць, у рэстаран запрашае...

— Ты глядзі! — Сяргей кіўнуў на яе пальцам. — Не пагляджу, што ён творац, геній, так трасяну ў рэўнасці, што не толькі згубіць свой талент... Я i ў наш касмічны век па-старамоднаму раўнівы... Трымайся лепш мяне — звычайнага служачага са звычайным акладам...

— А я вось думала: а што, каб i пайсці замуж за гэтага дзядулю? «Волга», дача, кватэра люкс, жонка акадэміка, бібліятэка i яшчэ спецыфічная кніжка з кругленькай сумай... Колькі там яшчэ ён працыльгікае?..

Сяргей як разгубіўся ці праглынуў язык, бо нічога не адказаў. Толькі мармытнуў нешта, варухнуў вуснамі ды сціснуў ix з крыўдаю.

— Не злуйся, раўнівец старамодны, — яна ўсміхнулася, пагладзіла яго па руцэ, што нервова застукала пальцамі на стале. — Я ж ніколі гэтага не зраблю... Адно, што саграшу ў думках...

Вярнулася Жэнечка. Прынесла маленечкі графінчык каньяку, пляшку мінеральнай вады, па дзве талерачкі ca свежымі гуркамі i сухою калбасою, бутэрброды з чорнай ікрой.

— Булён, эскалоп ды каву пасля, — сказала яна, ставячы ім стравы на стол. — Смачна вам есці i піць!

— Дзякуем, — амаль у адзін голас адказалі яны.

— Ну, мілы, за твае слаўных трыццаць годзікаў! — калі Жэнечка адышлася i Сяргей наліў у чаркі пітва, ціха сказала Рэгіна, пазіраючы то на рудую пахкую вільгаць у кілішку, то на пачырванелага ад хвалявання Сяргея. — Будзь i ў сорак, i ў пяцьдзесят гэтакі ж здаровы, шчаслівы, май вялікія ўдачы па рабоце i ніколі не забывай ды не пакідай аднаго знаёмага табе чалавека...

— Дзякую! — усміхнуўся i ён. — Але давай толькі дамовімся, каб гэты знаёмы чалавек, з якім мы хутка будзем святкаваць гадавіну першай сустрэчы, таксама не забываў мяне, не меў больш ніколі такіх... ну, грозных думак у галаве...

— Ён абяцае табе гэта... — усміхнулася, дакранаючыся да яго кілішка, Рэгіна.

— Вось i добра, — узрадаваўся ён. — Мне болей нічога i не трэба.

Яна плюснула яму раз-другі вачыма, ціхенька пацмокала вуснамі — маўляў, моцна-моцна цалуе яго.

...Як пасядзелі яшчэ, пагаварылі ды натанцаваліся, выйшлі адсюль яны не позна, але i не рана для яшчэ кароткага лютаўскага дня — сама згусцілася, паніжэла над горадам шэрае, як туманістае, неба, неяк жаўцеючы ад агнёў. Ля тратуараў i надта ля дрэў прычарнеўся снег; вакол пакрысе пачаў аціхаць, здаецца, няўмоўчны гарадскі шум, i таму ўжо добра чулася, як i далекавата на шырокіх вуліцах праходзілі аўтобусы ды тралейбусы. Тралейбусы гучна ляскалі падпоркамі аб дрот, бліскалі на стыках агнём, кідаючы долу яркія іскры.

Падхапіўся, паціснуў марозік, пачаў шэрхнуць снег, што крышку прыадтаў за сонечны дзень. Але ўсё роўна неяк адчувалася, трывожыла душу няяснае пачуццё, што свяціла сонца, падалі ў зацішку з дахаў кроплі вады, што цяпер, нанач, загусцелася, правісла яшчэ маленькімі i тоненькімі ледзяшамі, што праталіўся снег ля нагрэтых камлёў дрэў, што мякка ўжо дымеліся стрэхі маленькіх дамоў, што стаялі між высокіх гмахаў, словам, трывожыла, што пара ішла да цяпла... Як гарачым, сухім летам прагнеш халоднай, снежнай ды мяцелістай зімы, гэтак такою вось зімою чакаеш вялікага святла, зелені ды сонечнага прыпёку...

— Спыняем таксі i едзем... — лагодна сказаў Сяргей, тулячы яе ды моцна абдымаючы за спіну i, як толькі засталіся адны на вузкай цемнаватай вуліцы, пацалаваў яе ў куточак вуснаў. — Чуеш?

— Не цалуйся на марозе... — усміхнулася яна. — I давай, мілы, пройдземся. Такі слаўны вечар! Хочацца некуды ісці i ісці, як да блізкага свайго шчасця...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза