Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

— Я вельмі хачу хутчэй быць дома... — ён шапнуў ёй у вуха перарывістым голасам, даткнуўся вуснамі да яе мочкі вуха, што яна аж уздрыгнула.

— Вельмі хочаш хутчэй паехаць? — запытала яна крышку з какецтвам, бо хацела, каб ён гаварыў i гаварыў ёй пяшчотныя словы, туліўся, ад чаго ў яе заўсёды аж перахоплівала дыханне, крышку кружылася галава i на душы станавілася легка.

— Вельмі! — шэптам адказаў ён, прыгарнуў да сябе, пацалаваў.

— Паехалі тады хутчэй, міленькі... — ca згодаю прашаптала яна, адчуваючы, што ў яе чамусьці раптоўна аслаблі ногі, але на душы напраўду стала легка, шчасліва, як яна была ў якім харошым сне...


2.

З ціхай вуліцы — праз не зусім шчыльна зацягнутыя занавескі на акне — струменілася ў цёмны i ціхі пакой ліхтарнае святло, рассявалася, ад чаго тут выстойваўся жоўты паўзмрок.

Рэгіна, зусім ахмялелая, стомленая, але вельмі лёгкая, як зусім бязважкая, легла на Сяргееў смуглы плячук i пазірала яму ў твар, як не верыла ўсё роўна, ці тут яна, ці побач з мілым чалавекам, ці яны іменна зведваюць гэтакае шчасце, гадала, a ці паўторацца яшчэ калі такія цудоўныя хвіліны?

Сяргей, заклаўшы рукі пад галаву, ціха i спакойна ляжаў побач, накрыўшыся па грудзі цёплай коўдрай, ледзь-ледзь прыкметна пасміхаўся, а пасля прыхіліў яе за шыю да свайго пляча i пагладзіў далоняю па спіне.

Яна тулілася шчакою да яго грудзей, слухала, як там, аціхаючы, тахкае сэрца, i ўспамінала, нават не ўспамінала, а здаецца, усё яшчэ чула, што гаварыў Сяргей ёй, што сама з пяшчотаю шаптала. Чамусьці цяпер засаромелася, што была такая i што Сяргей быў такі. Заплюшчыла вочы, усміхнулася: вось такія яны абое...

Але не хацелася ні пра што гаварыць, цягнула памаўчаць, паляжаць прытуліўшыся i нават ні пра што не марыць, а хутка заснуць. Каб i цяпер, i прачнуўшыся, адчуць сябе шчаслівай, адчуць, што зноў будзе наперадзе любімая работа, сям'я, зноў будуць такія вось жаданыя сустрэчы з Сяргеем...

Рэгіна паляжала крыху, моўчкі пацешылася сваім шчасцем, а пасля пачала соладка драмаць, паглыбляцца ў нейкае салодкае, лёгкае i жаданае мроіва-цяпло, як неспадзявана, аж уздрыгнула, пачула рэзкі званок у дзверы.

I Сяргей, які гэтаксама сонна ўжо дыхаў, падхапіўся, сеў, пачаў шукаць позіркам, дзе цяпер ляжыць поспехам скінутая кашуля.

— Я пагляджу... — сказала Рэгіна, села, лёгка паваліла яго локцем на падушку, пасля азірнулася, прыкрыла грудзі коўдраю, з сорамам усміхнулася: — Не глядзі, пакуль не адзенуся. — Палэпала вольнаю рукою па коўдры, па нагах, абмацала там сваю беленькую сарочку, нацягнула яе праз галаву i, абхінаючы яе на клубы, перакулілася цераз яго, хуценька босая пайшла з пакоя ў калідор.

Яна зрэдзь, надта ў астаткія месяцы, моўчкі ды з рэўнасцю пакутавала, што ў Сяргея, можа, ёсць яшчэ i другая жанчына. Да свайго былога мужа, за якога, здаецца, выйшла па каханні i з якім пражыла разам чатыры гады, ніколі не мела рэўнасці, хоць ён у апошнюю пару вяртаўся дамоў i за поўнач: яна душою адчувала, што ў яго няма жанчыны-каханкі, што ён i не імкнецца яе завесці, у яго толькі ёсць прагавітасць да гарэлкі, што губіла i яго, i сям'ю. А вось амаль непітушчага Сяргея раўнавала, не раз далікатна распытвала пра знаёмых яму жанчын, але ён, калі чуў яе гэтыя сумненні, у вернасці ёй не кляўся, толькі пасміхаўся i з усмешкаю ківаў галавою.

«Эх, жанчыны вы, жанчыны!» — гаварыў ён.

I гэта яе трывожыла: падумай, калі табе, жанчыне, мужчына гаворыць зашмат пяшчотных слоў, але неяк i насцярожвае, калі ён надта ж ашчадны на ix — ці не мае ён другой жанчыны?

I вось нечаканы званок. Пра тое, што ён будзе, Сяргей дагэтуль нічога не гаварыў. Нешта трывожна ёкнула ў душы: гэта не суседка ці Сяргеева былая жонка, а гэта яна, тая таемная, грозная красуня суперніца!

Рэгіна наўмысна ішла да дзвярэй з распушчанымі валасамі, босая, у сарочцы: няхай тая ведае, што тут лішняя, што тут яна, Рэгіна, свой чалавек, што яна так доўга шукала сваё шчасце, знайшла i так лёгка яго не аддасць. Уключыла ў калідоры святло, хутка i нервова адчыніла дзверы.

У калідор напраўду зайшла дзяўчына. Маладая, прыгожая. Паштарка.

— Вам тэлеграма, — сказала яна мяккім, прыемным голасам, здаецца, са здзіўленнем акінула Рэгіну позіркам.

— Заходзьце, — ужо спакойна, нават з сорамам запрасіла Рэгіна, адступілася.

Адчуваючы, як палаюць шчокі, узяла з паштарчыных рук самапіску, блакнот, прыклала яго да сцяны i хацела хутка распісацца, але самапіска не пісала. Яна, чырванеючы, патрэсла яе i нарэшце распісалася. Узяла тэлеграму, зачыніла за паштаркаю дзверы i прыпынілася.

«Татка віншую днём нараджэння твой Косцік».

Рэгіна ведала, што гэты сямігадовы Косцік — Сяргееў сын. Ведала, што Сяргей вельмі любіць яго, сумуе па ім i дзеля гэтага нават мусіць бачыцца з былой жонкай. Hi раней, ні цяпер яна, Рэгіна, не крыўдавала за гэта: сама была маці — мела дачку, вельмі любіла яе, — дык спачувала Сяргею, ніколі не стаяла яму на дарозе, каб адвярнуць яго ад сына. I ведала, што ніколі i не стане.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза