Читаем ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА полностью

Калі ўздымаўся па сходах уверх, пачуў, што мне на вочы нагортваюцца сьлёзы. Упершыню з часоў дзяцінства. Даткнуўся да твару далоньню, на якой яшчэ адчуваў халодны поціск касьцістых пальцаў кабеты.

Купіў паўбутэлькі гарэлкі. Хапатліва вярнуўся ў сутарэньне. Зноў пачуў кашаль, а потым слабы голас:

— Думала, што ня прыйдзеш. Добры ты хлопец.

Узяла дрыготкімі рукамі бутэльку.

— Адкаркуй. Цяжка ўзьняцца… Гняце мяне. Вось, якая я…

Калі ізноў падаў ёй пляшку, зь якой ударам далоні ў спод выбіў корак, сказала:

— Пі першы, бо я хворая.

Гарэлка агнём разьлілася мне па целе. Потым піла кабета. Піла і кашляла. Рабіла перапынкі. Пасьля сказала:

— Маеш дзе спаць?

— Не, ня маю.

— Ах ты, бедны… Сьпі ў мяне.

Я трохі гідзіўся. Я, бядняк, гідзіўся яшчэ большай бяднячкі, непараўнальна больш нешчасьлівай за мяне. Я баяўся, каб таго не адчула. Зрэшты, ці можна мне гідзіцца яе? Да таго ж гэта адзінае прыязнае сэрца ўва ўсім горадзе. Адзіны прыяцель, які ў найбольш цяжкай хвіліне выратаваў мяне.

— Добра, — сказаў я.

Кабета павесялела. Пачала прыводзіць у парадак дрэнную, неахайную падсьцілку, робячы мне месца.

— Ляжы спакойна, — сказала яна мне. — Мне добра.

Нешта казала мне няскладна. Яе кашаль супакоіўся, але тэмпэратура, мабыць, узрасла «Ня сьпіш?» — спытала мяне некалькі разоў, калі я маўчаў. «Не, не», — адказваў я. Згасіў сьвечку. Было цёпла. Побач шаптала нешта п’яная прастытутка. Мне перад вачыма плылі дзіўныя вобразы. Часам агортвала мяне добрае, спагаднае пачуцьцё: маю прыяцеля. Пацалаваў бы яе, але гэты бруд і… сорам — можа, што сабе падумае?

Я абудзіўся ўночы. Адразу адчуў, што сталася нешта нязвыклае. Але што? На маіх грудзёх ляжала рука кабеты. Замінала мне. Я хацеў яе зьняць. Яна была здранцьвелая і халодная. Даткнуўся далоньню да яе твару. Ня дыхала. Каля мяне ляжаў труп. Яна памерла ўночы — ня ведаю калі. Сьпехам усхапіўся на ногі. Запаліў сьвечку і наблізіў яе да твару кабеты. Убачыў расплюшчаныя вочы і замерлую ўсьмешку. «Ці сьмяялася яна са свайго дурнога лёсу? Ці цешылася, што адышла з гэтага кепскага сьвету, дзе так шмат скарбаў, ды так мала дабрыні й праўды? А магчыма, была радая, што прытуліла бедака, бяздомнага валацугу? Чаму я так не заснуў? Было б усё годзе». Тады да галавы прыйшла новая, горкая думка: «Нават сьмяротна хворая не пайшла да людзей. Хацела самотна сканаць у чорным, вільготным сутарэньні. Правільна зрабіла. Яна добра ведала жыцьцё». Заплюшчыў ёй павекі. «Гэтая дзіўная ўсьмешка… Добра было б за яе прачытаць пацеры. Напэўна, хрысьціянка… Памерла бяз споведзі й дараваньня грахоў. Што з таго? Хіба няма такога Бога, які б ня выбачыў ёй усіх грахоў. Цярпела страшэнныя пакуты. Можа, тамака, перад Богам, яна магла б быць ня грэшніцай, але абвінаваўцай!» Аднак захацелася прамовіць за яе пацеры. За сябе маліцца я адвык. Ды пераканаўся, што ня ведаю добра ніводнай малітвы. Калі напружваў памяць, у галаву прыйшлі словы: «Па камандзе зважай — жаўнер прымае асноўную стойку. У асноўнай стойцы…» Але пазьней прыпомніў сабе «Ойча наш». Прамовіў яго да канца. Недзе памыліўся. Зьдзівіўся: чаму ёсьць «хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня», а нямашака нічога пра страху над галавою. Гэта ж вельмі важна для чалавека. Мне прыйшло да галавы, што маю абразок Маці Божай Астрабрамскай… Паклаў яго на грудзі памерлай. Згасіў сьвечку і паціху выйшаў з сутарэньня. Мне здавалася, што зараз пачую зьнізу кашаль. Падумаў, што трэба паведаміць пра яе сьмерць уладам. Але прыпомніў сабе яе спалох, калі ўчора захацеў паведаміць пра яе хваробу некаму. «Не, не, супакойся. Нікому пра цябе не скажу. Чаму павінна ты пакутаваць яшчэ і па сьмерці? Досыць мела таго і пры жыцьці!»

З

Мяне дэмабілізавалі 12 красавіка 1921 году. У Вільню я прыехаў 13 красавіка. Чуў, што 13 — гэта фатальная лічба, але для бедака кожная дата фатальная, а найгоршая, відаць, — дата яго нараджэньня. Уласна, не было мне куды ехаць, бо мая сям’я засталася за граніцаю, на савецкім баку. Замірэньне з бальшавікамі было пачаткам маёй паразы. Падчас службы ў войску я меў надзею, што мы зноў зоймем Меншчыну; да таго ж нас чакалі там сотні тысяч палякаў. Была нават для гэтага добрая магчымасьць, але ня выкарысталі яе. Я адчуваў сябе ашуканым.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза