Читаем ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА полностью

— Хм… Яны патрэбныя многім людзям. Адным, каб распаляцца, калі маюць прытупленае адчуваньне, іншым — каб адчуваньні прытупіць праз заспакаеньне эратычнага інтарэсу. Некаторых, мабыць, падахвочвае да палавога жыцьця. Але, каб гэта абагульніць, мяркую, што падобныя здымкі лечаць хворыя фантазіі, бо цалкам здымаюць таямніцу. Потым настае заспакаеньне, перасычанасьць ды нават нуда. Чалавека найбольш цікавіць тое, што забаронена, і тое, што схавана. Я бачыў некалі каляровы малюнак. У вялікай залі рэстарацыі сядзяць за столікамі добра ўбраныя госьці, пераважна мужчыны. Пасярод залі танчыць голая кабета, прыкрываючыся толькі стравусіным пяром. Але ўсе мужчынскія галовы зьвернуты не да танцоркі, але да аднаго са столікаў, дзе кабета, якая сядзіць на крэсьле, узьняла трохі спадніцу і папраўляе на сьцягне зашпілкі, што трымаюць панчохі. З гэтага вынікае, адпаведна, што аголенасьць поўнасьцю заспакойвае і нават нудзіць; затое распальваюць уяўленьне рэчы схаваныя, загадкавыя.

— Аднак усе лічаць, што такія здымкі разбэшчваюць.

— Мне пра гэта цяжка гаварыць. Гэтым мусяць займацца псыхолягі… не маралісты, не дылетанты. Справу трэба дасьледаваць паважна, навукова. Я і вы таксама па-рознаму глядзім на гэтыя рэчы, бо нас падзяляе вялікая розьніца ва ўзросьце і досьведзе. Але я мяркую, што шкодзіць не раскрыцьцё таямніц, але дражненьне імі. Лічу нават, што розныя палавыя захворваньні, і нават сэксуальныя вычварэньні, паўсталі з-за прыглушэньня натуральнага інстынкту.

— У гэткім разе нудысты маюць рацыю.

— Безумоўна. Свабодныя зносіны голых мужчын і жанчын супакойваюць любое ўяўленьне і лечаць любога эратамана.

Мая гутарка з Рэванскім не вычэрпвала праблемаў, але толькі іх уздымала. Для мяне яна не была цікаваю, і я закранаў некаторыя тэмы толькі дзеля таго, што сутыкаўся зь імі. Запомніў адно наступны аргумэнт Рэванскага, які той ужыў падчас нашае «дыскусіі».

— Для здаровага чалавека парнаграфіі няма. Хворы знойдзе яе паўсюды. Скульптура Вэнэры прыгожая і не павінна ўзбуджаць юр нармальнага чалавека. Калі тую самую Вэнэру адзець у далікатныя майточкі й станік, яна зробіцца непрыстойнаю.

Неўзабаве пасьля пятай гадзіны пачуўся званок. Рэванскі пайшоў адчыняць дзьверы і вярнуўся ў кампаніі Сабіны. Я заўважыў, што мадэлька сёньня прыгожа апранутая; ад яе сыходзіў пах парфумы. Рэванскі прапанаваў ёй філіжанку кавы. Потым, калі Сабіна сядзела за сталом, ён сказаў:

— Вы ўжываеце нейкую прыемную парфуму.

— Хачу спадабацца пану Міхалу, — прамовіла Сабіна, — бо мінулым разам наогул мною не зацікавіўся.

— А мне падаецца, што занадта зацікавіўся. Таму і здымкі няўдалыя.

— Усе кепскія?

— Не. Адзін дасканалы, адзін добры, але рэшта не пасуе да сэрыі. Зараз пакажу.

Мы страцілі палову гадзіны на абмеркаваньне здымкаў. Я выпіў другую філіжанку кавы і некалькі кілішкаў каньяку. Я быў вясёлы і адчуваў, што сёньня праца пойдзе добра. Сапраўды, калі пачалі мы працу, я прымаў кожную позу свабодна. Рэванскі амаль не зьвяртаўся да нас. Раз-пораз чуў яго вокрыкі: «Цяпер выдатна! Прашу так затрымацца!» Да дзявятай гадзіны мы скончылі ўсю сэрыю і паўтарылі першыя здымкі, якія Рэванскі палічыў добрымі. Сабіна прапанавала яшчэ адну позу — на запас — а стары ёю зацікавіўся. Сфатаграфаваў нас у такой пазыцыі тройчы. Я бачыў, што Рэванскі захоплены нашай работаю — як гульнёю. Сабіна нават імправізавала, дапускаючы дробныя зьмены і зьвяртаючы на гэта ўвагу дзядка: «Мяркую, што так будзе лепей». Пры разьвітаньні мы ўмовіліся спаткацца працаваць над другой сэрыяй на наступны чацьвер а шостай увечары. Рэванскі даў нам дадаткова па тры тысячы марак. Ён папрасіў мяне, каб прыйшоў да яго назаўтра пасьля палудня прагледзець вырабленыя здымкі.

Калі я выйшаў разам з Сабінаю з кватэры Рэванскага, я быў упэўнены, што яна застанецца ў мяне на ноч. Але на сходах мадэлька падала мне руку.

— Дабранач! — сказала.

— Ты ня зойдзеш да мяне? Занятая?

— Магла б застацца, але не хачу.

— Чаму?

Яна сьціснула мне мацней далонь і сказала:

— Паслухай мяне і зразумей. Каханкаю тваёю я не хачу быць. Ты не ажэнішся са мной, бо не пасуем адно аднаму. Я нашмат старэйшая. Таму не хачу да цябе прызвычайвацца. Да таго ж ты мяне не кахаеш… Вось, бачыш… — працягвала. — Ты сумленны, бо іншы б цяпер мазаў вочы: «Ах, як кахаю! Да сьмерці!..» Ты бядак, і я бедная. Ня будзем дурыць сабе галавы каханьнем.

— А я ўвесь час цешыўся, — сказаў я шчыра і з жалем, — што зараз да мяне прыйдзеш. Таму пазаваў з табою добра. Думаў, што нібыта кахаемся, але неўзабаве будзем кахацца папраўдзе.

— Гэта не «папраўдзе». Гэта таксама «нібыта». Разумееш?

— Ты ня зойдзеш да мяне?

— Не.

Яна пайшла сходамі ўніз. Накіраваўся за ёю. Пасьля, ідучы ходнікам каля Сабіны, сказаў:

— Шкада. Давядзецца пайсьці да іншай. Нават да якой вулічнай дзеўкі. Я ўзбудзіўся з табою і цяпер не супакоюся.

Мы дайшлі да рогу вуліцы. Сабіна затрымалася і сказала:

— Далей я пайду сама.

— Добра. Не набіваюся. Можаш ісьці. Дабранач!

Я падаўся ў супрацьлеглым напрамку.

— Пачакай! — паклікала Сабіна.

Вярнуўся. Уцягнула мяне да нішы брамы, абхапіла ва шыю і пацалавала.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза