Читаем ЖЫЦЬЦЁ РАЗЗБРОЕНАГА ЧАЛАВЕКА полностью

У наступную суботу, калі зьмяркалася, я вярнуўся дахаты. Усунуў ключ у адтуліну замку з боку пакою. Потым расшнураваў абутак і выйшаў на калідорык. Зрабіў выгляд, быццам зачынаю дзьверы на ключ, але пакінуў іх толькі прычыненымі. Пасьля пайшоў, тупаючы нагамі, у напрамку лесьвічнай клеткі і ўніз да чацьвёртага паверху. Там зьняў боты і паціху вярнуўся ў свой пакой. Зачыніў бязгучна дзьверы і выняў ключ з замка. Потым узяў свой вайсковы мундзір і паклаў яго на падлогу, у нішу між высокай, дубовай сьпінкаю ложка ды дубовай шафаю. Сеў там, лічачы, што добра схаваўся. Калі б нехта ўвайшоў празь дзьверы альбо нават зьлез з даху на балькон і трапіў у пакой, хутчэй за ўсё не заўважыў бы мяне. Было ціха. Я сядзеў нерухома. Мае вочы, прызвычаеныя да цемры, адрозьнівалі абрысы стала і крэслаў ды таксама сьветлыя плямы твараў на партрэтах. Затое правы бок пакою патанаў у змроку. Сплывалі дзясяткі хвілін. Панавала ціша. Час ад часу чуў груканьне парадных дзьвярэй долу і крокі людзей, што ішлі сходамі. Меркаваў, што мая засада ў гэты вечар будзе безвыніковая. Мне карцела пайсьці ў горад на шпацыр, бо ў суботу вуліцы былі дапазна поўныя людзей. Але каля паловы на дзявятую вечара пачуў на калідорыку ціхі шоргат — быццам бы вельмі асьцярожныя крокі. Яны затрымаліся ля маіх дзьвярэй. Потым клямка лёгка здрыганулася. Падумаў, што нехта спрабуе адчыніць дзьверы. Сэрца хутка забілася ў маіх грудзях. Я чакаў, што зараз у пакой увойдзе невядомы госьць. Асьцярожна прыняў больш выгаднае для ўсхопліваньня на ногі становішча. Але дзьверы не адчыняліся. Затое падалося мне, што чую, як аддаляюцца крокі. Потым недзе далёка грукнулі дзьверы. Я палічыў, што на гэтым усё скончылася. Напэўна, «дух» адчуў маю прысутнасьць і сышоў. А можа, я зрабіў памылку, што не пакінуў запалкі ў шчыліне дзьвярэй — як рабіў гэта заўсёды, калі выходзіў з дому.

Гэтак разважаючы, я сядзеў яшчэ пэўны час ў сваёй схованцы і зьбіраўся неўзабаве яе пакінуць. Раптам я пачуў у глыбіні бібліятэкі нейкі дзіўны скрыгат. Потым пачуўся лёгкі шоргат. Пасьля каля каміну зьявілася невыразная постаць, сьвятлейшая зьверху. На імгненьне я зьнерухомеў ад зьдзіўленьня. Потым, баючыся, што таямнічая здань зьнікне, усхапіўся на ногі й скочыў наперад у яе напрамку. Перад вачыма зьявіліся мне выразныя абрысы чалавечага твару. Але ў гэты самы момант мяне агаломшыў моцны ўдар у галаву. Нейкі мэталёвы прадмет гучна ўпаў на падлогу. Я здолеў, аднак, схапіць абедзьверуч постаць чалавека… чалавека, а ня духа. Адчуў некалькі больш слабых удараў, і каб пазьбегнуць далейшых, падаўся назад, цягнучы за руку свайго праціўніка. Адначасова прысеў і гэтак перакінуў празь сьцягно ня надта цяжкае цела. У наступнае імгненьне я схапіў абедзьверуч шыю «духа». Сьціснуў моцна далоні і пачуў голас, падобны да енку. Тады зразумеў, што мой праціўнік — дзяўчына. Аслабіў далоні, узьняўся на ногі й сказаў:

— Прашу ўстаць!

Я дапамог дзяўчыне ўзьняцца і пацягнуў яе за руку ў напрамку дзьвярэй. Крутануў уключальнік, і сьвятло заліло пакой. Перада мною, трымаючы адну далонь на шыі, стаяла маладая дзяўчына, з чорнымі, гладка зачасанымі назад валасамі, цёмнымі вачыма і бровамі. Я адразу зразумеў, хто яна. Бо мела твар дзяўчыны, чый партрэт я бачыў у майстэрні Рэванскага. Значыцца… яго дачка. Я зь зьдзіўленьнем пазіраў на яе. Яе вусны перакрывіла пагардлівая ўсьмешка.

— Але ж вы баяка!

— Баяка?

— Ну ясна… Адважны чалавек ніколі б ня кінуўся гэтак усьляпую… Яшчэ і на жанчыну…

— Адкуль я мог ведаць, хто гэта?

— Маглі б запаліць сьвятло.

— Мяне дзівіць, што я мушу перад вамі апраўдвацца… У маім пакоі.

— Я была ўпэўненая, што вас няма дома. Мяне не цікавіла ваша кампанія. І надалей не цікавіць.

— Таму мне вас перапрасіць і выйсьці адсюль?

— Зараз я сыйду. Вы зладзілі на мяне засаду. Ці так?

— Зрабіў засаду, але не на вас. Я лічыў, што будзе гэта нехта зусім іншы. Магчыма, здань. Але ня думаў, што гэтак пазнаёмлюся з дачкою пана Рэванскага, якога люблю, шаную і якому дужа ўдзячны. Гэта для мяне вялікі гонар, — гаварыў я трохі іранічна, трохі са злосьцю, бо мне моцна балела галава зь левага боку над вухам. — Але ж вы калі хацелі нешта тут рабіць, маглі прыйсьці звычайнай дарогаю. Натуральна, я б дазволіў вам.

— Я не хацела прасіць дазволу ў вас. Магла абысьціся безь яго.

— У гэткім разе ня трэба на мяне наракаць. Вы маглі мяне акалечыць.

— Ах, бляшаным ліхтаром?

— Нават кулаком можна забіць.

— Вы ўмееце?

— Ведаю, што магчыма.

Дзяўчына апусьціла далонь, і я ўбачыў на яе шыі цёмныя плямы ад маіх пальцаў. «Але ж і яна атрымала», — падумаў я. Я пайшоў да дзьвярэй, узяў зь вешала кепі і сказаў:

— Іду на шпацыр. Вярнуся праз гадзіну. Ці гэтулькі часу вам досыць?

— Досыць чвэрці гадзіны. Але вы можаце застацца. Змыйце кроў з твару. Зірніце ў люстэрка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Аламут (ЛП)
Аламут (ЛП)

"При самом близоруком прочтении "Аламута", - пишет переводчик Майкл Биггинс в своем послесловии к этому изданию, - могут укрепиться некоторые стереотипные представления о Ближнем Востоке как об исключительном доме фанатиков и беспрекословных фундаменталистов... Но внимательные читатели должны уходить от "Аламута" совсем с другим ощущением".   Публикуя эту книгу, мы стремимся разрушить ненавистные стереотипы, а не укрепить их. Что мы отмечаем в "Аламуте", так это то, как автор показывает, что любой идеологией может манипулировать харизматичный лидер и превращать индивидуальные убеждения в фанатизм. Аламут можно рассматривать как аргумент против систем верований, которые лишают человека способности действовать и мыслить нравственно. Основные выводы из истории Хасана ибн Саббаха заключаются не в том, что ислам или религия по своей сути предрасполагают к терроризму, а в том, что любая идеология, будь то религиозная, националистическая или иная, может быть использована в драматических и опасных целях. Действительно, "Аламут" был написан в ответ на европейский политический климат 1938 года, когда на континенте набирали силу тоталитарные силы.   Мы надеемся, что мысли, убеждения и мотивы этих персонажей не воспринимаются как представление ислама или как доказательство того, что ислам потворствует насилию или террористам-самоубийцам. Доктрины, представленные в этой книге, включая высший девиз исмаилитов "Ничто не истинно, все дозволено", не соответствуют убеждениям большинства мусульман на протяжении веков, а скорее относительно небольшой секты.   Именно в таком духе мы предлагаем вам наше издание этой книги. Мы надеемся, что вы прочтете и оцените ее по достоинству.    

Владимир Бартол

Проза / Историческая проза