Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Працуе вельмі проста: калі адзін прывёў у свой час другога, то камусьці з іх прыйдзецца, так бы мовіць, саступіць, бо знаходзіцца ў тым вымярэнні ўдваіх нельга. Разумееце? Вы разам з той асобай, якая відавочна прымусіла вас з’явіцца тут, паранейшаму ў небяспецы.

– Іронія ў тым, пан Альбрыхт, – адгукнуўся Міхал, – што ў гэты час мяне прыцягнулі вы.

Развітальна кіўнуўшы, Міхал пайшоў да дзвярэй.

– Чакайце! – пачуў ён за спінай голас старога і цярпліва ўздыхнуў.

Юнак павярнуўся і пытальна ўскінуў бровы. Пан Альбрыхт скептычна пазіраў на яго.

– Думаю, спачатку вам належыць прывесці сябе ў парадак, каб не пужаць дзяўчынку. Яна ўсё роўна яшчэ доўга будзе там стаяць.

Раздзел 20

(насамрэч першы)

– Усё ж гэта даволі саманадзейна – з’явіцца тут амаль з ніадкуль і разлічваць толькі на сябе, – прамовіў пан Альбрыхт, склаўшы рукі на грудзях і назіраючы за тым, як Міхал адціраецца ад засохлых брудных плям. – На што вы будзеце жыць? Дзе возьмеце грошы?

– Аднойчы вы ўжо пыталіся ў мяне пра гэта, – адказаў юнак.

– І чым скончылася? – пацікавіўся стары. – Ну, хаця я бачу чым. Трохі памаўчаўшы, ён спытаў наўпрост:

– Вы ўпэўнены, што не хочаце працаваць са мной?

– Над чым? – павярнуў да яго галаву Міхал.

– Напрыклад, над аднаўленнем усяго таго, што сёння разбурылі. Да таго ж у гэтым часе я пакуль не атрымаў кампенсацыі за кватэру, якую, як вы заявілі, быццам бы прадаў вам.

– Кватэра – гэта кампенсацыя мне. За ўсё, – роўна прамовіў юнак, выціскаючы чарговую порцыю мыла. – І потым, вы самі ўсё разбурылі.

– Якое тонкае назіранне, – з’едліва пракаментаваў пан Альбрыхт. – І ўсё ж такі нам з вамі яшчэ шмат аб чым трэ паразмаўляць.

– Калі вы хочаце даведацца, дзе шукаць элементы Ключа, то я магу вам распавесці, толькі ні да чаго добрага гэта ўсё роўна не прывядзе. – Міхал закрыў кран і ўзяў ручнік.

– Што да чаго прывядзе, дазвольце, калі ласка, вырашаць мне самому. Хопіць таго, што вы ўварваліся ў кабінет і вызначылі мне майстарплан на некалькі гадоў наперад, – абражана надзьмуўся стары. – Маглі б, прынамсі, аблягчыць задачу ў якасці ветлівасці.

– У якасці ветлівасці я вас папярэдзіў: зза прагных пошукаў Ключа вы загінеце, і, дарэчы, не толькі вы, а яшчэ шмат людзей. Таму дзякуй вам за дазвол умыцца, а зараз я ўсё ж мушу ісці. – Юнак павесіў ручнік назад і накіраваўся прэч.

Ён на хвіліну вярнуўся ў кабінет, каб забраць куртку і швэдар, аднак, адзначыўшы, што апошні яму наўрад ці давядзецца вярнуць да першапачатковага стану, пакінуў яго ў фатэлі і ўзяў толькі куртку. Міхал ужо збіраўся выходзіць, але пан Альбрыхт стаў у дзвярах.

– Мяркую, у гэтых ботах вам сёння будзе гарачавата. Хочаце, пазычу вам пару летніх туфляў? Думаю, памер падыдзе.

Юнак зверху ўніз агледзеў невялікую тоўсценькую постаць старога і нават не падумаў стрымаць смех.

– Ведаеце, я чакаў ад вас большай далікатнасці, – пакрыўджана сцяў вусны пан Альбрыхт.

– Я разумею, што вы спрабуеце любымі сродкамі прымусіць мяне застацца, але не варта, – прамовіў Міхал, аднак стары нават не пасунуўся, каб даць яму дарогу.

– Паслухайце, – ён азірнуўся на стойку прадаўца, аднак той некуды знік, таму, палічыўшы, што можна не запрашаць Міхала зайсці ў кабінет зноў, працягнуў, трошкі панізіўшы голас: – Я ведаю, што значыць апынуцца ў чужым часе, калі не маеш ні падтрымкі, ні працы – нічога. Я ведаю, як гэта – пачынаць усё з нуля. Так, вы зараз адмаўляецеся, аднак, перш чым сысці, падумайце над маёй прапановай. Я здолею вам дапамагчы.

– Добра, я падумаю, – кіўнуў юнак і на гэты раз зрабіў рашучы крок наперад.

Стары прапусціў яго і кінуў наўздагон:

– Я буду чакаць вас сёння ўвечары ў кабінеце!

Міхал толькі страсянуў галавой і няпэўна махнуў пану Альбрыхту рукой. Ён падышоў да ўвахода і паглядзеў на вуліцу. Сэрца пачало шалёна калаціцца, але юнак выдыхнуў, схапіўся за ручку і штурхнуў дзверы.

За некалькі крокаў ад яго стаяла Бася. Яна пільна ўглядалася ў вітрыну і нават не павярнулася на грукат дзвярэй. Міхал трошкі пачакаў, спадзеючыся, што зараз яна ўсё ж такі сама павернецца і ўбачыць яго, аднак увага дзяўчынкі, здавалася, цалкам была захоплена старадаўнім люстрам. Юнак паглядзеў на яго: чым толькі гэты антыкварны хлам здолеў прывабіць яе – незразумела. Ён паспрабаваў прыгадаць, чаму купіў яго некалі сам, няхай тады яно было новым і магло выконваць сваю першапачатковую функцыю, аднак адказу на гэтае пытанне таксама не знайшоў.

Міхал зноў перавёў позірк на Басю. На ягоную Басю – быццам бы такую знаёмую і зусім чужую адначасова. Пакуль не наважваючыся падысці да яе, ён проста стаяў і разглядаў дзяўчынку. А яна і не ўяўляла, чаго яму каштавала тут аказацца. Нават не падазравала, што ён прыйшоў менавіта да яе.

Юнак адкрыў рот, каб штосьці сказаць, аднак тут жа сцяў вусны. Як яе аклікнуць? Што, калі ён зараз ляпне якую-небудзь лухту, а яна толькі фыркне і моўчкі сыдзе? Альбо аблае і не захоча з ім знацца? Ён баяўся спалохаць яе, але і трываць больш таксама не мог. «Ды колькі ж яна будзе так стаяць? – пачаў злавацца Міхал. – Што там у яе?»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения