Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Лёднік памкнуўся зноў сказаць штосьці з’едлівае, але Пранціш не даў.

— Слухаць не хачу. Зараз паклічам Саламею і Сафійку, ты памыешся, пераапранешся, працверазееш, паясі, а то, даруй божа, не прафесар, а апівок карчомны... А потым распавяду, навошта прыехаў. Ты ж сам заўсёды мяне вучыў, што лепшы сродак ад уласнага адчаю — заняцца вырашэннем чужых праблем. Вось і зоймешся...

Мяркуючы па тым, што Чорны Доктар перахрысціўся, вінавата замармытаў малітвы і пачаў зашпіляць гузікі і распростваць скамечаныя манжэты кашулі, падкаморы свайго былога прафесара перамог.

— Пані Саламея, ваш сужэнец пачціва і нецярпліва чакае на вас!

Раздзел першы

ЯК ВЫРВІЧ ДОКТАРА Ў ГАРОДНЮ ПАВЁЗ

Калі ружу спаліць, у кожнай крупачцы солі, вылучанай з попелу, будуць утрымлівацца ўсе рэчывы царыцы кветак... I калі тую соль у герметычнай колбе патрымаць над агнём — элементы вызваляцца і метадам сімпатыі з’яднаюцца ў ружу...

Прынамсі, так сцвярджаў камергер ангельскага караля Карла I сэр Дыгбі, якому французскі доктар Кверцэтан распавёў, што бачыў эксперымент аднаго польскага алхіміка, а гэта, як вы разумееце, дужа надзейнае сведчанне.

Вось толькі ў выніку атрымліваецца не сапраўдная кветка — а толькі фантом. Неспрыяльны павеў ветрыку — і адноўленая з попелу ружа развейваецца як лёгкі дымок.

Пранціш глядзеў на людзей, якія сядзелі за накрытым сталом у доме, што калісьці належаў полацкаму кнігару Рэнічу, бацьку пані Саламеі Лёднік, і яму здавалася, што ён бачыць фантомы...

Пані Саламея... Стамлёная, з незнаёмымі складкамі ў куточках дасканалых вуснаў — а калісьці яе князь Геранім Радзівіл выдаваў за Сільфіду, злоўленага ім духа паветра... I ніхто не сумняваўся, бо пры поглядзе на панну Саламею Рэніч думалася: не можа гэткая прыгажосць быць грубага зямнога паходжання!

Лёднік... Геніяльны Чорны Доктар, вынаходнік, непераможны фехтавальшчык, які ўмеў скакаць па сценах i рухаць поглядам предметы, стаў чэмпіёнам лонданскага байцоўскага клуба і затрымаў цэлы атрад жаўнераў, якія прыйшлі арыштоўваць студэнтаў Віленскай акадэміі...

Сядзіць на чале стала, працверазелы, наголены, апрануты ў бялюткую кашулю і чорны камзол, чорна-сівыя валасы акуратна сцягнутыя стужкай на патыліцы... Але твар такі худы і змрочны, быццам у валацугі беспрытульнага... I да стала прысунуты кіёчак...

Вырвіч і сам сабе падаваўся фантомам таго былога шкаляра, студыёзуса ды драгуна, які лазіў у вокны да дзевак, распяваў у карчомках ды пераплываў у бочцы Вяллю...

Пранціш кінуў зайздрослівы погляд на Бутрыма, які ўсё такі ж худы ды жылісты, як і дваццаць год таму. Цішком пагладзіў сябе па жываце: хоць шляхецкае майстэрства фехтавання ды палявання не давала ператварыцца ў цэбар, але старую сваю скураную дзягу Вырвіч ужо на тую самую даўжыню не зацягнуў бы... Не, не растаўсцеў, па-ранейшаму ладны — але... памужнеў. А што ж — самавіты шляхцюк, дзетны бацька — двое сыночкаў, Яначка ды Паўлючок.

Хвэлька, прыслужнік... Зусім атлусцеў, аблысеў, толькі над вушамі сівыя выспачкі валасоў. Нос як сліва — відаць, пакуль строгі гаспадар сабой заняты, дарваўся да вінца, нягледзячы на хворую пячонку... I буркоча, буркоча сабе пад нос вечныя скаргі, як несупакоеная здань...

Адна Сафійка — стварэнне дакладна з гэтага часу, знітаванае з прасторай не ўспамінамі, а надзеямі, не стомай, а прагай жыцця.

— Даруй, Госпадзе... Распуста ўсё і рэзрух духоўны. За адным сталом з бабамі сядзець. Стодаў размаляваных панавешалі...

Пранціш ажно заперхаўся. Ён ужо быў прыкмеціў новага слугу, які амаль не паказваў нос з варыўні. Хлопец гадоў шаснаццаці, яшчэ па-падлеткаваму нязграбны, але ўжо з ладнымі плячыма, бялявы, з густымі бровамі, а выгляд — нібыта толькі што пабудзілі. Малец увесь час упэўнена мармытаў нейкія жудасныя прароцтвы.

— Геена вогненная ды цыпрун надыдзе...

Хлопец плюхнуў на стол давераную яму талерку з мочанымі яблыкамі.

— Карусь, даражэнькі, хто такі «цыпрун»? — ласкава пацікавілася Сафійка.

Юнак толькі зыркнуў спадылба, пачырванеў і адвярнуўся.

— А вось грэшнікі і даведаюцца... А бабы не мусяць нічога пытацца ў мужыкоў...

Пранціш у разгубленасці абвёў вачыма кампанію. Сафійка хіхікнула — відаць, не першы раз дражніць гэтага цельпука. А Саламея толькі цяжка ўздыхнула:

— Ну што з табой рабіць, дзікун ты наш... За стол з намі не сядзеш?

Хлопец паматаў галавой:

— Няможна нам з панамі за адзін стол сядаць. I з бабамі няможна. Геена вогненная...

— Ну ідзі, Хвэлька на варыўні цябе пакорміць...

Калі персанаж сышоў, Пранціш не вытрымаў і трохі нервова зарагатаў. Саламея дакорліва нахмурылася.

— Ніхто не вінаваты ў тым, што нарадзіўся там, дзе нарадзіўся... Карусь рос у таемным пушчанскім паселішчы — паўцякалі мужыкі ад благога пана. Ну і прарок сярод іх знайшоўся... З багамілаў, падобна, але не дужа вучоны. За трыццаць год людзі зусім здзічэлі з такім пастырам. Так што хлопец бедны ўсяго баіцца.

Пранціш толькі плячыма пацепнуў. Каго толькі на яго памяці ні прыкормлівалі ў сваім доме Лёднікі... Нават параненае зубраня на стайні былі пасялілі.

— Здаецца, я трохі... захапіўся эксперыментамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения