Нягледзячы на актыўнае змаганне камуністаў з рэлігіяй, вера ў Бога захавалася ў многіх людзей, асабліва старэйшага ўзросту. Успомніць пра Яго спрыялі і цяжкія наступствы акупацыі, непрадбачанасць таго, што яна ў далейшым прынясе людзям. На добрае не спадзяваліся ад акупантаў Звязвалі яго толькі з Боскай міласцю. Першымі тую непрадказальную, экстрэмальную сітуацыю пастараліся выкарыстаць – і часта даволі паспяхова – баптысты. Пры арганізацыі сваіх малебнаў яны ў адрозненне ад праваслаўных, католікаў, уніятаў маглі абыходзіцца без адмысловых храмаў, задавальняючыся звычайнымі жылымі дамамі. Нельга ўпускаць з-пад увагі і такі факт, што баптысты, як адна з плыняў пратэстантызму, шырока распаўсюджанаму ў Германіі, маглі спадзявацца, што акупанты не будуць мець да іх якіх-небудзь прэтэнзій. А вось праваслаўным і католікам, як асноўным канфесіям варожых Германіі краін Расіі і Польшчы, маглі б стварацца і пэўныя перашкоды ў арганізацыі царкоўна-рэлігійнай дзейнасці. У найбольшай ступені тэта закранула каталіцкі касцёл з-за яго вялікай прыхільнасці да ўсяго польскага. Тэту канфесію нямецкія ідэолагі часта называлі «пятай калонай».
Галоўнымі цяжкасцямі па аднаўленні рэлігійнай дзейнасці з’яўляліся амаль поўная адсутнасць храмаў, недахоп святароў У найбольшай ступені такое датычыла праваслаўнай канфесіі, асабліва на тэрыторыі, што да верасня 1939 г. знаходзілася ў складзе БССР. Мала што тут засталося і ў католікаў У лепшым становішчы знаходзіліся гэтыя канфесіі на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусь У гады акупацыі храмы аднаўляліся і будаваліся пры актыўным удзеле саміх вернікаў і часта толькі за кошт іх сродкаў
Дзеячы рэлігійнага культу не стрымлівалі сябе ў выказванні слоў вялікай удзячнасці акупантам за атрыманую магчымасць беспакарана, адкрыта служыць Богу. Болын за ўсё хваліла іх за тэта праваслаўнае духавенства. У шэрагу храмаў дадзенай канфесіі «святары маліліся за Адольфа Гітлера і вермахт… У пастырскіх пасланнях нямецкая акупацыйная армія паказвалася вызвалі-цельніцай Радзімы… вермахт дзейнічаў згодна з Боскай воляй» [1, с. 120]. Зразумела, падобнага не назіралася б, калі б за балынавікамі праваслаўная царква не перажыла такога страшэннага здзеку.
Як станоўчае ў дзейнасці праваслаўнай царквы ў гады акупацыі трэба прызнаць імкненне многіх святароў, пераважна мясцовага паходжання, весці службу на беларускай мове. Калі раней гэтаму рашуча перашкаджалі залежныя ад Маскоўскага патрыярхату царкоўныя іерархі, дык зараз для іх тэта не з’яўлялася галоўным пытаннем. Затое за ўвядзенне беларускай мовы ў праваслаўныя храмы актыўна выступалі культурныя і грамадска-палітычныя дзеячы нацыянальнай арыентацыі, маючы ў гэтым неабходную падтрымку ад мясцовай нямецкай адміністрацыі. Яна ўсяляк імкнулася не дапусціць ніякіх рускіх праяў у дзейнасці праваслаўнай царквы, што заўжды было так для яе характэрна. Нямецкае ўмяшанне ў справы гэтай канфесіі, можа, нішто іншае так не закранала, як моўную сферу Так, «Дапаможнік для праваслаўнай царквы» быў перад здачай у друк пераправераны і «ачышчаны» ад русізмаў і паланізмаў Акрамя таго, нямецкая цэнзура абмежавала выкладзены ў кнізе тэкст царкоўнай гісторыі тэрыторыямі, населенымі беларусамі, і забараніла ўжыванне фармулёвак кшталту «вялікарасійскія ці літоўскія святыя» [1, с. 121].
Як вядома з гістарычных крыніц, Праваслаўная царква Беларусі доўгі час не па сваёй волі знаходзілася пад юрысдыкцыяй Маскоўскага патрыярхату, што перашкаджала ёй стаць самастойнай, паўней улічваць нацыянальны інтарэс сваіх вернікаў Выключная роля праваслаўнай царквы ў русіфікацыі беларускага народа факт агульнапрызнаны, неаспрэчны. 3 усталяваннем акупацыйнага рэжыму і звязанаму з гэтым выхаду з-пад уплыву Маскоўскай патрыярхіі і абудзілася ідэя аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Беларусі. Па вядомых причинах такую ідэю ўсяляк падтрымлівалі нямецкія ўлады. 3 іх дазволу 30 жніўня 1942 г. у Спаса-Прэабражэнскай царкве Мінска адкрыўся Сабор з мэтай абвяшчэння аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы. Удзельнікі Сабору падтрымалі гэтую ідэю і толькі з-за складанасцяў ваеннай абстаноўкі не ўдалося аформленыя на аўтакефалію дакументы адаслаць Канстанцінопальскаму патрыярху, што, аднак, не перакрэслівае значэнне правядзення самога Сабору.