Напярэдадні падрыхтоўкі такога лёсавызначальнага для беларускага народа форуму і ў час яго працы было выказана шэраг каштоўных прапаноў, да якіх нельга не прыслухацца і сёння, паколькі праваслаўнае духавенства ўпарта не жадае ўпісвацца ў культурна-моўныя стандарты нашай Бацькаўшчыны. Сённяшнім іерархам вельмі карысным было ўнікнуць у змест 9-га пункта прынятага на Саборы Статута БАПЦ: «Мовай царкоўнай пропаведзі, навучаньня рэлігіі і царкоўнага ўрадаваньня з’яўляецца беларуская мова». Прадпісвалася пры абранні і прызначэнні на кіраўнічыя пасады перавагу аддаваць асобам беларускай нацыянальнасці. А былі і такія пасады, якія ўвогуле патрабавалася камплектаваць толькі беларусамі. Такі падыход цалкам апраўданы не толькі ў ваенны, але і ў мірны час, асабліва сёння пры такой татальнай зрусіфікаванасці беларусаў і пры адсутнасці ўсялякіх захадаў з боку палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь па выратаванні сваёй тытульнай нацыі ад асіміляцыі.
Неверагодна цяжка было прабіцца беларускаму нацыянальнаму пачатку ў дзейнасць касцёла. У міжваенны перыяд касцёл дзякуючы падтрымцы свецкіх улад вельмі паспяхова займаўся паланізацыяй карэннага насельніцтва «ўсходніх крэсаў» Польшчы. Нямецкі акупацыйны рэжым прывёў да істотных перамен іх рэлігійнага жыцця. Рэзка зменшылася магчымасць уплыву на яго і польскага фактару. Ёсць дастаткова падстаў лічыць, што на цвёрдых нацыянальных пазіцыях стаялі даволі многія ксяндзы. Зразумела, найбольш тыя, што ў міжваенны перыяд служылі ў касцёлах Заходняй Беларусі, актыўна выступаючы супраць апалячвання яе жыхароў 3 такіх ксяндзоў-патрыётаў зайздросным беларускім нацыянальным патрыятызмам вызначаўся Вінцэнт Гадлеўскі. Добра ўсведамляючы выключную важнасць нацыянальнай беларускай асветы для выратавання маладых пакаленняў ад анямечвання, ён па прыбыцці ў верасні 1941 г. у Мінск не стаў займацца душпастырскай дзейнасцю, а заняў пасаду галоўнага школьнага інспектара пры Генеральным камісарыяце Беларусі і працаваў на ёй да жніўня 1942 г. Многае зрабіў дзеля ўкаранення беларускай мовы ў каталіцкае набажэнства, супраць чаго зацята выступалі прапольскай арыентацыі ксяндзы, асабліва заходніх акруг Генеральнага камісарыята Беларусі, г. зн. колішніх «усходніх крэсаў» Другой Рэчы Паспалітай.
Скіраваць дзейнасць каталіцкага касцёла да нацыянальных інтарэсаў краю ў многім магло б дапамагчы спаўненне задумы кіраўніка Беларускай народнай самапомачы, дарадчыка Генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ Івана Ермачэнкі. Сэнс той задумы заключаўся ў кананічным прызначэнні В. Гадлеўскага генеральным вікарыем Каталіцкага касцёла Беларусь Па розных прычынах такому не наканавана было здзейсніцца.
Умеў спалучаць рэлігійную дзейнасць са свецкай шчыра адданы беларускай нацыянальнай справе ксёндз Адам Станкевіч. Служыў у касцёле Св. Mi-хала ў Вільні. Дзякуючы яго стараниям ўдалося засцерагчы ад рабавання акупантамі і мясцовымі жыхарамі каштоўныя экспанаты Віленскага беларускага музея ў гады акупацыі. А. Станкевіч «часткова ажыццявіў фундаментальнае комплекснае даследаванне пад назвай “Гісторыя Беларусі (Сістэматычны нарыс)”. Гэта – чарнавы, але ўжо падрыхтаваны да перадруку рукапіс, 155 старонак…» [2, с. 64].
У асяроддзі ксяндзоў у В. Гадлеўскага і А. Станкевіча было нямала паслядоўнікаў у поглядах, стаўленні да беларускага нацыянальнага пытання, якое вельмі хутка вылучылася на першы план у гады нямецкай акупацыі. Дасягнуць пазітыўнага выніку ў яго (пытанні) развязванні было зусім не проста, прычым не толькі з-за ўсталяванага фашыстамі палітычнага рэжыму У значнай ступені і самі зрусіфікаваныя, спаланізаваныя беларусы, не выключаючы і адукаваных людзей, не бачылі асаблівага сэнсу ўздымаць нацыянальнае пытанне ва ўмовах акупацыі.
Прынцыпова інакш глядзела на нацыянальнае пытанне, не без удзелу каталіцкага духавенства, польскае насельніцтва заходніх раёнаў Беларусь Яго даволі моцна ўласцівы некаторым палякам крайні нацыяналізм прыносіў вялікую шкоду не толькі беларускаму нацыянальнаму інтарэсу, але і агульнай барацьбе гэтых двух славянскіх народаў супраць нямецкіх акупантаў Вядомыя выпадкі, калі па даносе ксяндзоў і папоў бязвінна гінулі адпаведна ад рук польскіх і савецкіх партызанаў сапраўдныя беларускія патрыёты. Іншым разам па ўласнай віне ахвярамі станавіліся і самі дзеячы розных рэлігійных веравызнанняў, як гэта было характэрна і для папярэдніх часоў