Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Можна сказаць, поўным фіяска закончыліся спробы аднавіць, узняць ролю ўніяцкай царквы, хаця яны рабіліся з высакароднай мэтай: узмацніць беларускі пачатак у царкоўна-рэлігійным жыцці акупаванай Беларусі. Грэка-католікаў не падтрымалі ні праваслаўная царква, ні зарыентаваны пераважна на польскі інтарэс касцёл. 3 1940 г. Беларускі экзархат грэка-каталіцкай царквы ўзначальвала ва ўсіх дачыненнях, у тым ліку і нацыянальных, прагрэсіўная, высока-адукаваная асоба – Антон Неманцэвіч. Быў прыхільнікам выкарыстання беларускай мовы не толькі ва ўніяцкім набажэнстве, але і ў службовым справаводстве гэтай царквы. Аднак акупанты ўжо ў ліпені 1942 г. арыштавалі ўніяцкага экзарха. Дакладная дата яго смерці і месца пахавання не высветлены і па сёння. 3-за страху быць арыштаваным цвёрдай нацыянальнай арыентацыі намеснік экзарха ўніяцкай царквы айцец Леў Гарошка, вядомы як грамадскі дзеяч, літаратар, не прадоўжыў яго справу, а неўзабаве па распараджэнні мясцовай нямецкай адміністрацыі спыніла сваю дзейнасць і галоўная ў Беларусі ўніяцкая абшчына ў Альберціне (зараз мікрараён Слоніма).

Усё лепшае, што ў гады акупацыі можа запісаць на свой рахунак пратэстанцкая царква, у найбольшай ступені звязана з дзейнасцю святара, педагога, перакладчыка рэлігійных кніг на беларускую мову Лукаша Дзекуць-Ма-лея. Будучы прэсвітарам баптыстаў, ён знайшоў час і выдаў на беларускай мове у 1942 г. у Мінску малітоўнік. Ідэі пратэстантызму мелі найбольш прыхільнікаў у заходніх раёнах Беларусі, адкуль яны паступова рухаліся ва ўсходнім напрамку, не сустракаючы перашкод з боку акупацыйных улад. Пры добрым старанні баптыстам удавалася схіліць у сваю веру нямала людзей, старэйшыя пакаленні якіх і яны самі з’яўляліся праваслаўнымі. Такое, да прыкладу, мела месца ў Стальбоўшчыне, Прусінаве, Замосьці, Любячы Уздзенскага раёна Меншчыны. Толькі ў Прусінаўскай баптысцкай абшчыне за 1942–1943 гг. прынялі хрышчэнне 53 чалавекі [3, с. 33].

Не ў прыклад савецкай даваеннай атэістычнай практыцы не збіраліся ні ў чым перашкаджаць вернікам беларускія партызаны, хаця ў шэрагах іх знаходзілася нямала ваяўнічых бязбожнікаў. Узнікшая ў выніку кровапралітнай вайны няўпэўненасць выйсці з яе жывым вымушала людзей і са зброяй у руках пераглядзець сваё нядаўняе адмоўнае стаўленне да Усявышняга.

Папам падабалася такая трансфармацыя ў поглядах, і яны ахвотна ішлі на ўсталяванне цесных сувязяў з партызанамі. Затое апошнія практычна не мелі аніякіх кантактаў з ксяндзамі, сярод якіх панаваў прапольскі дух, існавалі адкрытыя і патаемныя сувязі з Арміяй Краёвай, дзеянні якой з красавіка 1943 г. набылі ярка выражаны антысавецкі характар, што адмоўна адбілася і на стаўленні яе удзельнікаў да беларускага нацыянальнага пытання. Вядомыя выпадкі ўдзелу акаўцаў супольна з ксяндзамі ў жорсткай расправе над беларускімі нацыянальнымі патрыётамі. У самую адказную, цяжкую для беларускага народа часіну не ўдалося дасягнуць такога неабходнага глыбіннага паразумення паміж яго дзвюма галоўнымі хрысціянскімі канфесіямі, хаця пэўныя спробы і рабіліся як з аднаго, так і з другога боку.

Фактар акупацыі не маглі не выкарыстаць у сваіх інтарэсах мусульмане Беларусі, асабліва далучаных да яе ў верасні 1939 г. заходніх раёнаў, паколькі традыцыі гэтай веры тут не панеслі такіх страт, як там, дзе гаспадарылі савецкія атэісты. Найбольш трывала пачувала сябе, праводзіла актыўную рэлігійную дзейнасць мусульманства ў Наваградку, Іўі, Клецку, Міры. Яно таксама зведала на сабе ўплывы польскага пачатку, хаця, як вядома, некалі гэтая канфесія больш арыентавалася на беларускія стандарты. Нават мовай мусульманскай веры, напісання рэлігійных кніг з’яўлялася старабеларуская мова.

3 вялікім жаданнем вярталіся да рэлігіі сваіх бацькоў татары Мінска, хаця тэта патрабавала ад іх сур’ёзных намаганняў Як і многія іншыя культавыя аб’екты, мінская мячэць згубіла сваё сапраўднае аблічча, бо выкарыстоўвалася перад вайной у якасці гандлёвага склада. Набажэнствы ў адноўленай мячэці наведвалі не толькі мінскія татары, але і іх браты з іншых населеных пунктаў.

Падаецца надзвычай парадаксальным, але цяжкая паводле сваіх наступстваў нямецкая акупацыя прынесла жыццё ў святыні ўсіх хрысціянскіх і мусульманскай канфесій. Па віне акупантаў яно адсутнічала толькі ў сінагогах.

Літаратура

1. К’яры, Б. Штодзённасць за лініяй фронту / Б. К’яры. – Мінск, 2008.

2. Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX стагоддзі. – Мінск, 2000.

3. Баптизм и баптисты (социол. очерк). – Минск, 1969.

Положение Православной церкви в Беларуси во время Великой Отечественной войны

С. А. Манилкина (Минск)


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное