Салдаты выхапілі гранаты, рынуліся да вала і кінулі праз яго гранаты. Грымнулі выбухі, і на сцэне стала цёмна. Затрашчалі кулямёты, аўтаматы. На нейкае імгненне праменні пражэктараў асвятлілі постаці асобных байцоў…
…нехта замахнуўся прыкладам…
…апускае штык у спіну немцу…
…прыпадае да ручнога кулямёта…
…узмахнуўшы гранатай, Авілаў рынуўся ў глыб сцэны на чале групы байцоў…
…падаюць байцы — адзін… другі… трэці…
Але супакоіліся пражэктары. Заціх гул бою. На авансцэне асвятляюцца постаць байца і група салдат, якія стаяць за ім разгорнутым фронтам да залы.
Баец
(у залу). Не! У палон мы не пайшлі… Мы асталіся тут. З кожным днём нас рабілася ўсё меней і меней… Мы паміралі ў агні страшэнных атак і контратак… Каменне плавілася, а людзі стаялі… Але выстаяў толькі наш камандзір, маёр Авілаў. Мы ж асталіся тут… Пад каменнымі руінамі… Не ступайце на іх, калі станеце хадзіць тут пасля вайны, — нам будзе балюча: каменне крывёю нашай набракла…Над маўклівым строем байцоў успыхнула знаёмая песня:
Узнімайся, наш сцяг, і на штурм нас вядзі,Абрушым на гадаў удары!Таварыш, таварыш, на сцены ідзіУслед за сваім камісарам!..Заслона
1968 г.