Кукушкін.
А хто ж яе не помніць? Толькі дзе яна — не ведаю!Зіна.
Я далёка ад вас… Мяне, раненую, немцы выцягнулі з-пад руін… Вынеслі кудысьці, кінулі. Тут многа ляжыць нашых раненых, забітых… Адзін з іх — поруч са мной… I ведаеш, Марына, хто гэта?.. Толя Радчук… Помніш, мы пелі з ім… «Очи черные…»?.. Толькі-толькі памёр у мяне на руках… Марына, адпомсці за яго, за мяне… За Трубачова, Зіміна… Іх таксама няма ўжо! Забівай, Марына, іхніх забойцаў!..Авілаў
(Аксіння.
Пакуль.Авілаў.
Значыць, будзе жыць.Аксіння.
Ён памрэ.Авілаў.
Будзе жыць!Аксіння.
Ён астаўся без малака… Валя толькі што памерла… Сэрца не вытрымала гэтага страху і болю…Авілаў.
Дык вось… Я не хачу, каб і вы паміралі… Яму таксама трэба жыць. Бярыце дзяцей і выходзьце з крэпасці… Немцы выпусцяць вас… Ксана, табе даручаю ўсіх іх. Бяры Сашу і вядзі… Аставацца тут — непазбежная смерць, там жа — хоць нейкі шанц на жыццё… На крайні выпадак зрабіце так, каб хоць дзеці асталіся жыць… Я не прашу, я — загадваю… Ніякага пярэчання не прымаю і патрабую неадкладнага выканання… Станавіцеся па дзве ў рад. Дзеці пойдуць за вамі… Ксана, падымі малога над галавой: няхай будзе замест белага сцяга… А пакуль давайма развітвацца… (Авілаў.
Ну, пайшлі… За мной. Я пакажу вам, куды ісці…Авілаў.
Ну што ж, хлопцы… Рашайце. Нас асталося мала. Боепрыпасаў і таго меней. Змагаліся вы, як героі, але сілы, самі бачыце, няроўныя… Дапамагчы нам ужо, відаць, ніхто не дапаможа… Асобныя вузлы супраціўлення яшчэ трымаюцца, але і яны, відаць, блакіраваны, як і мы… Так што рана ці позна прыйдзецца выбіраць паміж смерцю і палонам. Пра сябе скажу адно: я астаюся. Апошні патрон пакіну для сябе, але і яго хутчэй за ўсё выпушчу ў сэрца ворагу.