Трубачоў.
Трэба нешта рабіць з жанчынамі і дзецьмі.Зімін.
Так.Трубачоў.
Аставацца ім тут ні ў якім разе нельга. Толькі часу мала даў нам гэты ваўкалака.Зімін.
А ты ведаеш, мне проста хацелася абняць гэтага ваўкалаку і расцалаваць… Авілаў…Багатаў.
А мы шукаем яго.Зімін.
Я ну ніяк не мог даць веры, што ён загінуў.Трубачоў.
Прызнацца, мне таксама лягчэй на душы стала.Зімін.
Калі дзесьці побач Авілаў — мы яшчэ паваюем!Марына.
У чым справа, камандзіры?Зімін.
Справа, даражэнькая, вельмі сур’ёзная, але гаворка наша будзе кароткая. У нас ёсць толькі трыццаць мінут. За гэты час неабходна зараз жа, неадкладна, сабраць усіх жанчын і дзяцей ды перабазіравацца.Марына.
Куды?Зімін.
От давайма і падумаем.Трубачоў.
А няма чаго думаць. Да Авілава. Ва Усходні форт.Марына.
Чаму?Зімін.
Таму, што праз некалькі мінут пачнецца артылерыйскі штурм.Трубачоў.
Тут жывой мясціны не астанецца.Марына.
Дык давайма ўсе перабазіруемся ва Усходні форт.Трубачоў.
Мы не можам пакінуць адкрыты праход у цэнтры крэпасці.Зімін.
Тады і Усходні форт не выстаіць.Багатаў.
Ужо не кажучы пра астатнія вузлы супраціўлення.Зімін.
Уваход у цэнтр крэпасці будзем абараняць да апошняга патрона.Марына.
Але ж вы тут усе загінеце.Зімін.
Калі паспееце перабрацца з жанчынамі і дзецьмі — ужо не ўсе.Марына.
А божачка мой…Зімін.
Богу зараз не да нас, так што не будзем траціць дарагія мінуты, якія немцы далі нам на роздум…Марына.
Я, вядома, перавяду жанчын, але сама вярнуся сюды… Тут не толькі муж, — і сын пахаваны пад руінамі… I калі нават я адна астануся ва ўсёй крэпасці — нікуды адгэтуль не пайду!.. Буду помсціць… буду помсціць, пакуль хопіць майго жыцця!.. (Зімін.
А вы чаго, таварышы?1-ы ранены.
Мы да вас.Зімін.
Слухаю.2-гі ранены.
З чым немец пайшоў?Трубачоў.
З чым прыйшоў.3-ці ранены.
Значыць, стаім?Зімін.
А вам бы, хлопцы, ляжаць.1-ы ранены.
Хопіць, паляжалі.3-ці ранены.
Дзірак у абароне многа, таварыш капітан.2-гі ранены.
Вось мы і заляжам у іх. Толькі б патронаў крыху ды лімонак.Трубачоў.
Здаровыя з адной вінтоўкі па чарзе страляюць. Дык тыя хоць прыцэліцца могуць. А ты з адной рукой як цаляць станеш? I лімонкай не дужа размахнешся…1-ы ранены.
А вы дайце, пасля пабачым, куды і як пацэлю… Можа яшчэ лепей, чымся здаровы… Таму, што здаровы яшчэ не ведае, як гарыць рана, а з ёй — злосць…Зімін.
Ідзіце і выбірайце сабе месца. Толькі пакуль дзе-небудзь глыбей, бо неўзабаве пачнецца артналёт.1-ы ранены.
Дзякуем, камісар… Айда, хлопцы. (Трубачоў.
Дарэмна.Зімін.
Зразумей іх, Трубачоў.Багатаў.
Я таксама пайду з імі.Зімін.
Табе нельга.Багатаў.
Чаму?Зімін.
За табой сцяг. Зберажы яго.Багатаў.
Не магу я аставацца тут адзін.Трубачоў.
Што з табой?Багатаў.
Дзевяты штурм можа быць апошнім, бо мы стаім ужо на пятачку. I на развітанне я хачу хоць аднаго гада прышыць…Зімін.
Ты лепш падумай, як і куды схаваць сцяг.Трубачоў.
I аставайся пакуль тут.Зімін.
Яшчэ пабачымся. А пакуль дай руку, лейтэнант… Дзякую табе за песню… Калі-небудзь яшчэ ўспомнім яе…Карціна шостая