Зімін.
Зіна Пятроўна, там раненыя паўзуць на свае пазіцыі. Вярніце іх, няхай пакуль паляжаць за сценамі.Зіна.
Слухаю. (Трубачоў.
Марасян, відаць, здагадаецца ж завязаць парламенцёру вочы.Марасян.
Можна?Зімін.
Давай.Марасян.
Распакаваць?Зімін.
Развязвай.Кукушкін
(Крафт.
Я прыйшоў да генерала Кукушкіна…Зімін
(Крафт.
Капітан Крафт.Зімін.
Палкавы камісар Зімін.Трубачоў.
Капітан Трубачоў.Багатаў
(Зімін.
Сядайце, капітан.Крафт.
Дзякую. (Зімін.
Мы вас слухаем.Крафт.
Маё камандаванне ўпаўнаважыла мяне прапанавяць вам пачэсныя ўмовы здачы гарнізона крэпасці.Зімін.
Якія?Крафт.
Сёння ў васемнаццаць ноль-ноль над крэпасцю павінен узняцца белы сцяг. У васемнаццаць дзесяць гарнізон калонамі па тры выходзіць праз Паўднёвыя вароты і пойдзе да месца, якое будзе ўказана. Зброю і боепрыпасы пакінуць у крэпасці. Афіцэрам і салдатам гарантуецца жыццё, раненым — медыцынская дапамога.Трубачоў.
А калі мы не здадзімся?Крафт.
Да крэпасці падышлі восем новых артылерыйскіх дывізіёнаў і два штурмавыя палкі. Штурм пачне артылерыя і авіяцыя, а пяхота пройдзе па руінах, якія стануць вашай агульнай магілай, калі генерал Кукушкін мае намер далей супраціўляцца.Зімін.
Я мушу засмуціць вас, капітан, — генерал Кукушкін і далей мае намер супраціўляцца.Крафт.
Вы ад яго імя гаворыце?Зімін.
Ад яго.Крафт.
Але ж гэта самагубства!Трубачоў.
Вам яно таксама дорага абыдзецца.Крафт.
Вы — фанатыкі!Трубачоў.
Мы — салдаты!Крафт.
У вас жа абсалютна бязвыхаднае становішча.Трубачоў.
На вайне, капітан, такога становішча не бывае.Крафт.
Я сваімі вачыма хацеў паглядзець: што вы за людзі? Дзевяць дзён і начэй заліваем вас патокамі свінцу і агню, здаецца, усё жывое павінна было ўжо ўзняцца дымам, а вы…Зімін.
А мы, як бачыце, не спяшаемся выкідваць белы сцяг.Крафт.
Гэта, канечне, дадае вам гонару, але белы сцяг вы ўсё-такі выкінеце.Зімін.
Чаму вы так упэўнены?Крафт.
Ну не каменне ж вы, а самыя звычайныя людзі, якія без вады і ежы не могуць!.. А ў вас няма ні вады, ні правіянту… Вашы раненыя, што трапляюць да нас у палон, галодныя, як ваўкі. За ваду жыццё гатовы аддаць!.. Не лепш і з боепрыпасамі: на некаторых пазіцыях вашы салдаты страляюць па чарзе… Раненыя і жанчыны на перадавой. Куды ж ужо далей!Зімін.
Карацей: колькі даеце на роздум?Крафт.
Трыццаць мінут.Трубачоў.
Мала. Нам трэба яшчэ звязацца з камандаваннем фронту.Крафт.
З камандаваннем фронту ў вас няма ніякай сувязі. Нам гэта вядома. Як і вам… Не мог пайсці ваш генерал Кукушкін на пункт сувязі. Няма ўжо ў вас такога пункта!.. Болей таго, я нават сумняваюся, ці ёсць у вас генерал Кукушкін… Не было ў крэпасці ніякага генерала на пачатку ваенных дзеянняў… Не мог ён да вас з неба зваліцца…Зімін.
Э, капітан, чаго толькі на вайне не бывае.Трубачоў.
Капітан, мы патрабуем дзве гадзіны.Крафт.
Столькі вам не трэба.Трубачоў.
Нам неабходна сабраць усіх афіцэраў гарнізона.Крафт.
А колькі іх у вас асталося?Зімін.
Збяромся — падлічым.Крафт.
А няма чаго лічыць. Вас трое ў Цэнтральнай частцы, афіцэр Наганаў пакуль абараняе Цярэспальскія вароты, а маёр Авілаў засеў на Усходнім форце. Вось і ўсё.Трубачоў.
Дзякуем за інфармацыю, але размяшчэнне нашай абароны мы ўсё ж ведаем лепш.Крафт.
Гэта ёсць маскарад. Вы нічога не ведаеце. I вам ёсць толькі трыццаць мінут. Няма белы сцяг — праз дзесяць–пятнаццаць мінут ад Цэнтральнай часткі астануцца толькі руіны. Усё. Я мушу пайсці.Зімін
(Трубачоў.
Генерал Кукушкін!Кукушкін.
Слухаю.Трубачоў.
Збегай на перавязачны і перадай загад Марыне, каб зараз жа сюды ішла.Кукушкін.
Ёсць! (Зімін.
Навошта яна табе?