Марасян.
Вось тут займай сваю пазіцыю…Кукушкін.
Дзе гэта граюць?Марасян.
Вунь там, наперадзе. Якраз на нічыйнай паласе. Заваліла, і ніяк нельга падступіцца да іх, каб выратаваць.1-ы баец.
Былі чатыры, цяпер толькі дзве трубы пакуль яшчэ жывы… Другія дзве, відаць, ужо… Паветра ім там нестае, ці можа ад ран…Кукушкін.
Трэба ж было б неяк хоць гэтых выцягнуць…Марасян.
Спрабавалі — ніяк. Немцы такі агонь адкрылі — жах! Ну, я пайшоў.Кукушкін.
Куды?Марасян.
У штаб. Выклікаюць. (Кукушкін
(1-ы баец.
Хавай галаву і не пішчы.Кукушкін.
А мне ўжо не страшна.2-гі баец.
У палоне пасмялеў?Кукушкін.
А што ты думаеш?3-ці баец.
Штаны перамяніў?Кукушкін.
Ні халеры. Не так я ўжо і напалохаўся.2-гі баец.
Глядзі ты — герой!Кукушкін.
Калі хочаш ведаць, немец сам напалоханы.3-ці баец.
Ідзі…Кукушкін.
Факт! Каб вы бачылі, як яны там завіхаліся вакол мяне!1-ы баец.
Залівай.Кукушкін.
Як яны прасілі, каб я сказаў у іхнюю трубку. Вунь, каторая сюды брэша. Каб вы, значыцца, у палон здаваліся.2-гі баец.
Бач ты!Кукушкін.
А чаму, па-твойму, прасілі? Прыспічыла! Хана немцу!1-ы баец.
А ты адкуль ведаеш?Кукушкін.
Ды паміж сабой яны там гергеталі, што нашы пачынаюць лупцаваць іх… Папёрлі назад, а тут крэпасць наша папярок ім стала… От і крычаць у свае трубкі, каб здаваліся хутчэй. А пра Смаленск ці Мінск — брэшуць, сабакі!3-ці баец.
Яны пры табе гаварылі?Кукушкін.
Пра што?3-ці баец.
Што іх папёрлі.Кукушкін.
Няўжо ж.3-ці баец.
Адкуль жа ты па-іхняму разумееш?Кукушкін
(1-ы баец.
Ты.Кукушкін.
Дык… А чаго там разумець? Каб у іх была другая выкрутка — нібы яны малілі б мяне хрыстом-богам? Ды ніколі!Зімін.
Што тут у вас чуваць, хлопцы?1-ы салдат.
Пакуль ціха, таварыш камісар.Зімін.
Ненадоўга. Хутка зноў пачнецца.2-гі салдат.
Патронаў бы крыху…Зімін.
Мы там у штабе падзялілі рэшту патронаў. Ваша частка… Трымайце. (3-ці салдат.
Ну, браткі, жывём!Зімін.
Больш пакуль няма. Трымайцеся на гэтым. I запомніце: ні кроку назад… Калі цераз вашу пазіцыю прарвуцца — усім амба… Няхай камяні плавяцца, а вы стойце, бо вы людзі. Вы мацнейшыя за камяні…1-ы салдат.
Няўжо няма ўжо куды падацца?Зімін.
Так, няма куды… Цэнтральная частка блакіравана з усіх бакоў. Паўднёва-ўсходнія казармы захоплены ворагам. Ідзе бой за казармы 333-га палка. Немцы прарваліся ў Кобрынскія і Паўночна-Заходнія вароты… Далей пакуль не пускаюць. I не прапусцяць, калі мы тут не пусцім…3-ці салдат.
А што з фронтам чуваць, таварыш камісар?Зімін.
Сувязі няма. Але фронт, хутчэй за ўсё, пад Кобрынам.2-гі салдат.
Пагоняць немца назад?Зімін.
А як жа! Таму будзем стаяць да апошняга патрона!Кукушкін.
Выйдуць патроны — каменнем глушыць пачнём!Зімін.
Правільна, Кукушкін! Ну, пакуль, браткі. Папаўзу да суседзяў. Ім таксама патроны патрэбны. (Кукушкін
(Правільна, музыкі, глушы іх!
Ну і д’яблы! Чым узяць хочуць!