Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Лёсіца не прынесла чаканага спакою, не дапамагла знайсці сваё месца. Быць маленькай фігуркай, намаляванай на сцяне, не хацелася. Кім быць яшчэ, ніхто не падказваў. Бася з захапленнем паглядала на Анэлю: знешне шчаслівая, усміхаецца заўсёды так, нібы нешта ведае, што дае жыць радасна і ўсё разумець. Але дапамогі Бася ў сваёй Зямной Птушкі не прасіла: чым яшчэ тая можа дапамагчы? Толькі бавіць з ёй час і займаць думкі – і гэта вельмі шмат.

Не варта парушаць цішыню паміж імі.

Да ціхіх шпацыраў далучаўся і Уладзь. Як бы выбачаўся, што адрынуў Басю, калі ёй патрэбная была дапамога. Ад яго кампаніі было моташна і няёмка – быццам па дзясятым разе слухаеш выбачэнні за адну і тую ж правіну. І забылася б даўно, ды выбачэнні не даюць. Толькі з часам Бася здагадалася, навошта насамрэч прыходзіць чубаты вой: аднойчы, праводзіўшы дзяўчат да іх хаты, мечнік доўга стаяў на ганку з Анэляй, глядзеў на яе і не хацеў адпускаць. І тут Бася была лішняя.

Праз невыносныя дні маўчання і цярпення яна выбухнула. Анэля, да гонару, слухала спакойна, уважліва, не перабівала і так збітыя думкі, але гатовая была падхапіць, працягнуць, падтрымаць. Вось яна, блізкая душа. Яна разумее Басю, быццам яна сама і ёсць Бася:

– Табе трэба сустрэцца з маці.

* * *

Мама хутка вернецца.

Незваротнасць і няўмольнасць часу абрынуліся ўсім сваім цяжарам. Вось толькі што, тры імгненні таму складное маміна люстэрка трывала ляжала ў Лесіных руках. Два імгненні таму Бяляш, хлопаючы крыламі, уляцеў у ванны пакой, сеў Лесі на галаву і захлопаў крыламі. За ім кінуўся Персік: спраўна, як бы і сам меў крылы, заскочыў на ракавіну, з яе – на Лесіны рукі, што трымалі люстэрка. Імгненне таму яго яшчэ можна было злавіць. І вось зараз аскепкі ляжаць на кафляванай падлозе ваннага пакоя, прадказваючы непазбежную грунтоўную і бязлітасную прачуханку. А кот і папугай, як нічога не здарылася, навыперадкі паскакалі ў пакой. Каб ведала, узяла б сестрына – тая апошнім часам, як Леся стала з яе ростам, пабойваецца даваць выспяткі. Маміна пакаранне – непрадказальнае.

Падумаеш, люстэрка, бяды гэткай! Новае купіцца, абы ніхто не параніўся, – скажа любы разумны чалавек і будзе мець рацыю. У тых выпадках, калі справа не датычыцца Лесінай сям’і.

Люстэрка – складное, квадратнае, з выявай чырвоных ружаў на вечку – падарыў маме тата. Яшчэ да шлюбу, да дваіх дзяцей, да нявымытых талерак і незабітых цвікоў, да змарнаваных на лухту грошай і праціснутай ляжаннем канапы. Леся бачыла тагачасныя фотаздымкі. Мама і тата – прыгожыя, без зморшчын заўсёднага клопату, усміхаюцца. Быццам шчаслівыя і – не можа быць! – закаханыя. Доўгі час Леся думала, што гэта фоташоп – не могуць так выглядаць разам людзі, якія толькі што пасылалі адно аднога на далёкія адлегласці.

Пасля таго як бацька сышоў, маці парэзала на анучы яго хатнія спартыўныя штаны колеру палінялай мышы і мыла імі падлогу. Прадала ці перадарыла ўсе падарункі. А люстэрка пакінула. Не насіла з сабой, не глядзелася. Можа, спадзявалася, што люстэрка захоўвае адбітак яе маладой? Леся глядзела на аскепкі: яны адлюстроўвалі столь і зыркае святло ваннага пакоя.

А ўсяго толькі хацелася дазнацца, як на патыліцы выглядае ўласнаручна заплеценая прычоска.

Па лесвіцы на маміных абцасах крочыла непазбежнасць.

* * *

Калі мама крычыць, Леся маўчыць. Маўчыць так упэўнена і пераканаўча, што мама, усведамляючы, канешне, гучнасць свайго голасу, перапытваецца, ці чуе яе дачка. Чуе не толькі Леся, але і Персік, што схаваўся за фатэль, і Бяляшык, які вызірае з-за Персіка, і суседзі, якім толькі дай падслухаць ды папляткарыць. Зноў будуць спачувальна глядзець на маму і асуджальна – на Лесю. Ці наадварот.

Леся думае: някепска было б памерці – проста ўпасці на падлогу і не дыхаць. Прычым так памерці, каб чуць і бачыць: як маці шкадуе пра ўсе кепскія словы, сказаныя і падуманыя, пра ўсе рэчы, якія не купіла, пра радасці, у якіх адмовіла. Нават сястра ўскрыкне спужана, жаласна і скажа: «Вярніся, я буду дзяліцца сваёй касметыкай, аддам табе лепшую вопратку, і мой пакой таксама забірай». І ўсвядоміць, што нічога нельга змяніць.

І каб можна было ажыць, а ўсе, зазнаўшы страх страты, пачалі цаніць і любіць. А Леся скажа: «Аддавай касметыку і вопратку, раз абяцала. Пакой можаш сабе пакінуць».

Але так памерці нельга. Прынамсі, на Лесінай памяці ні ў каго не атрымлівалася. Можна было б з дому збегчы, але тады яна нічога не пабачыць і не пачуе. Ды і жыць больш няма дзе. Не ў лесе ж.

* * *

Дрэвы густа падабраліся да самай Хітрулінай вады па спадзістым беразе. У бязмесячнай начной цемры здавалася, што рака выплюхнула чорную хвалю, а тая застыла ў паветры.

Уладзь незадаволена пацокаў языком. Не падабаецца яму гэтая ідэя – ноччу выйсці за сцены паселішча, выдаць сябе ворагу, хай сабе Басінай маці. Небяспечна, нельга, не па правілах. Дарма ён прагаварыўся, што ведае пераправу.

Ведаць пра яе – злачынства. Усё, што яны зробяць за гэтую ноч, – злачынства супраць паселішча і Вікторыі. Басі, можа, і няма чаго губляць, а яму яшчэ як ёсць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика