Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

– Хіба не лепш было б намаляваць першых людзей моцнымі, калі мы лічым іх узорам?

– Вікторыя кажа, што яны не былі моцнымі. А мы будзем. І спачатку пераможам сябе, а потым шэрых. – Анэля паказала рукой на карціну ў цэнтры лёсіцы, насупраць увахода.

Здалёк здалося, што малюнак складаецца з мноства рознакаляровых кропак, якія Бася не можа звесці ў адно. Толькі падышоўшы бліжэй, пабачыла: кожная плямка – чалавечая фігурка. Застылыя постаці, як бы заспетыя за штодзённымі справамі: размаўлялі, шпацыравалі, абедалі і пілі гарбату, чыталі, сядзелі над чанамі з алхімічным варывам, узорвалі зямлю, кавалі зброю, практыкаваліся са зброяй, малявалі, пісалі… Галоўнымі на карціне былі не людзі: іх намалявалі схематычна, адрозніваючы толькі колерамі вопраткі і валасоў. У атачэнні высокіх гарадскіх сцен паўставалі дамы – сапраўдныя княскія палацы – шматпавярховыя, прасторныя, не сцесненыя шырынёй паселішча ці вышынёй лесу. Дамы быццам заяўлялі: тут жывём мы, вольныя, смелыя, здольныя абараніцца, і гэты прастор – наш. Пасяляне глядзелі на гэтую карціну як на мару, а Бася не магла пазбавіцца ад думкі, што зямлю захапілі будынкі і людзі падпарадкоўваюцца ім.

Над усімі трыма малюнкамі, на самай столі ўзвышаўся Лёс, трымаючы ў паўпразрыстых руках палітру з фарбамі і пэндзлі. Праўда, невядома, на чым ён будзе маляваць. Можа, адразу на зямлі, на людзях? Твар яго, пазбаўлены ўсялякіх рыс і дэталяў, складана было зразумець. Ні думак, ні настрою на ім не прачытаеш. Глядзеў Лёс угору – прыдумляў жыцці, замест таго каб назіраць. Вось дзе дакладна незямная істота – не можа такіх існаваць.

Басі стала невымоўна горача і крыўдна за дробныя фігуркі людзей на сценах, за Птушку і Птушкалова, вымушаных вечна змагацца і змяняць адно аднога, за Самотніка і шэрых, якія не ведалі, што робяць. І ўсё толькі таму, што нейкая істота без твару любіць маляваць.

– Хутка будзе абрад, – прашаптала Анэля, быццам яе словы мусілі ўсё патлумачыць. Зала, што здавалася прасторнай, да адсутнасці вольнага паветра напоўнілася людзьмі. Зніадкуль, кропляй з пэндзля Лёсу з’явілася Вікторыя. Яе шэрая сукенка выглядала хутчэй даспехам, чым вопраткай. Светлыя вочы, амаль белыя ў стракатых сценах лёсіцы, бачныя і з апошняй лавы, паглыналі. Анэліна рука, што прытрымлівала Басю за локаць, бязвольна апусцілася.

Вікторыя ўзняла і развяла рукі, як бы абдымаючы, яднаючы ўсіх. Голас яе, лагодны і цёплы, выратавальны, як коўдра зімовай ноччу, накрыў наведвальнікаў лёсіцы. Як адзін і той жа голас можа быць такім розным?

Тонкімі мяккімі рухамі правіцелька разгарнула Летапіс. Старонкі зашаргацелі, як хворыя старыя, патрывожаныя нечаканым, але жаданым клопатам. «Што ты хочаш ведаць?» – пыталіся яны. Вікця паважліва, але настойліва шукала патрэбнае.

– Мы, упэўненыя ў сваёй непагрэшнасці, лічылі сябе хто Творцам, хто Правіцелем, хто Блазнам. Мы не думалі пра розніцу, не заўважалі адрозненняў. Але хто з нас пакутаваў? Хто з нас дапамагаў? Хто шукаў за межамі вядомага?

Хтобунтаваў? Усе пошукі і пакуты былі дзіцячыя. Падобныя на тое, як дзеці шэрых у сваіх гульнях пакутуюць, шукаюць, змагаюцца, вучацца і вучаць, застаючыся дзецьмі. Мы былі сляпыя ў сваім спакоі, неразумныя ў шчасці. І толькі адзін з нас праз сваё няшчасце ўзняўся на першую прыступку, з Дзіцяці стаў Ахвярай, з Ахвяры – Шукальнікам… Ступіў на шлях, але адзін не змог яго прайсці.

Мы задоўга былі Дзецьмі. Настолькі, што сталі старымі. Але нашы нашчадкі з’явяцца Ахвярамі, стануць Воямі і дадуць пакаленне Вояў».

Вікторыя загарнула кнігу:

– Так пісаў апошні з першых людзей. Мы не можам падлічыць нашы пакаленні, але мы як былі, так і засталіся Ахвярамі, што толькі-толькі знаходзяць у сабе сілы стаць Воямі. Перад намі доўгі шлях, але менавіта нам наканавана прайсці яго і стаць сапраўднымі гаспадарамі сабе і свайму Свету.

Бася з захапленнем слухала чытанне, але словы, дададзеныя Вікторыяй, чамусьці сапсавалі настрой. У кніжным тэксце жыцця было больш, чым у прамове. Людзі навокал, светлатварыя, ззяйкія, быццам чулі ўсё ўпершыню. І ў той жа час шапталі Вікціны словы ўперад яе, як вывучаную замову. Выпусці іх з лёсіцы – хоць зараз пойдуць на варожае войска, бездаспехаў, зброі і лусты з сабой. Бася павярнулася да Анэлі. Тая старанна ўдавала захопленасць і натхнёнасць, але штосьці на яе твары паказвала штучнасць. Можа, іронія ў прыпаднятых кутках вуснаў? Яшчэ крыху – і пачне хітаць галавой: «Так, чулі, ага, ведаем, што далей?»

– Часта яна так?

– Штотыдзень…

– Чаму яны слухаюць?

– Бо так ёсць на што спадзявацца. І таму, што Вікторыя сочыць.

– А што бывае з тымі, хто не прыходзіць?

– Не было такіх.

Ля сцен стаялі ўзброеныя воі. Адзін з іх – Уладзь з урачыста-натхнёным тварам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика