Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

– Чакай! – пачулася ўслед. Яна развярнулася, хлопец прамовіў: – Мяне Уладзем клічуць, – і чарговы раз ссунуў шалом на патыліцу.

– Бася.

* * *

«Дзіўная нейкая ратуша», – думала Бася, адлічваючы дваццаць крокаў ад Лёсіцы па лесе. У сталіцы ратуша была ў цэнтры горада, бачная з усіх яго канцоў – грунтоўная, з высачэзнай вежай, наверсе якой месцілася статуя Лёсу – магутнага старога бога са скруткамі, у якіх намаляваныя жыцці ўсіх людзей, – і князя, якому Лёс перадае гэтыя скруткі. Ратуша сляпіла белымі сценамі, ззяла золатам і рознакаляровымі камянямі.

А тут драўляны будынак вышынёй з двухпавярховы дом, што быў бы незаўважным між дрэў, калі б не сонечныя зайчыкі (звычайныя, бела-жоўта-зялёныя), што пускалі яго шыбы. Бася два разы абышла ратушу на адлегласці ў пяць крокаў, але так і не знайшла дзверы. Толькі вокны – недасягальна высокія, пад самым дахам, у калюча-заборыстых ліштвах. Рушыла вакол трэці раз і, загледзеўшыся ў цёмнае шкло, спатыкнулася аб сухую каражыну, якую старанна абыходзіла папярэдне. Адкуль толькі зграбнасці стала абаперціся на рукі, а не пацалаваць утравелую лясную зямлю? Адчуваючы пад нагамі ненавісную каражыну, сухую і стрэмістую, Бася штурхнула яе, але тая не паддалася. Сеўшы, дзяўчына пабачыла, што кавалак дрэва цягнецца далей, чым было бачна воку, а дальні канец яго прымацаваны да круглых заляпаных падгнілым лісцем і мохам дзвярэй, што адчынялі… зямлю.

Прагал у зямлі быў нечакана светлы – мноства маленькіх кропак-зорак бела ззялі ўверсе, на сценах, на падлозе. Бася нават па прыступках сышла без прыгод. З дзясятак крокаў наперад – і ўпёрлася ў дзверы, збітыя з тоўстых негабляваных дошак. Дрыжачымі рукамі, загадзя шкадуючы, пацягнула на сябе – зачыненыя. Ну, не дык не, не надта і хацелася. Выдыхнуўшы з палёгкай, развярнулася, прайшлася некалькі крокаў да выхаду і стала, як змярцвелая. Нешта клікала яе да дзвярэй. Забытае адчуванне, што апанавала толькі аднойчы, калі мама забылася зачыніць за сабой веснічкі, ідучы да суседкі. Тады нічым добрым гэта не скончылася… але і кепскім – таксама. Рашуча развярнуўшыся, каб не паспець перадумаць, яна накіравалася да ўваходу. Вядома, за гэтыя секунды нічога не змянілася – як былі, так і засталіся зачыненымі.

Можа быць, і тут схаваны нейкі сакрэт? Абмацаўшы кожную дошку, загнаўшы ў пальцы колькі стрэмак, даследаваўшы сцены ў пошуках патаемных кнопак ці відавочных каражын, Бася без сіл прыхілілася да дзвярэй. І ледзь не завалілася набок, страціўшы апору, – яны пасунуліся ўнутр. Стрымліваючы сэрца, што бомам забілася ў грудзях, дзяўчына паднялася на налітыя дзіўным цяжарам ногі. Яшчэ крыху – натварыла б бяды!

За дзвярыма хавалася лесвіца ўверх з высокімі вузкімі прыступкамі і вялікімі прагаламі паміж імі. Ні парэнчы, ні Лёс не выратуюць, калі з такой звалішся. Пералічыўшы прыступкі і ўявіўшы верагоднасць упасці з кожнай, Бася рушыла.

Колькі ні пераконвала яна сябе, што не робіць нічога страшнага – выправілася па Вікцю, выпадкова знайшла падземны ход, адчыніла незамкнёныя дзверы, што трапіліся на шляху, – а страх і віна крочылі больш упэўнена, наперадзе Басі.

Яна спынілася на апошняй прыступцы, перад дзвярыма. За імі чуліся галасы. Адзін належаў Вікці. Астатнія два незнаёмыя. Гутарка ішла гарачая.

– Гэта велізарная рызыка! – адзін з невядомых захлёбваўся абурэннем.

– Яна будзе большай для тых, каго апануюць эмоцыі, – запярэчыла Вікця. Першы голас сумеўся, але яго думку падхапіў другі:

– Ратуючы нямногіх, хто знаходзіцца ў вязніцы, мы згубім усіх.

– Думаеце, вы застанецеся тут, каб лічыць ахвяры? Не, спадар гетман, вы ў шэрагу першых пойдзеце ратаваць вязняў. Калі розум здрадзіў вам, я выхаваю ў вас хаця б адвагу.

Дзёрзкія словы Вікці абурылі гаспадара другога голасу. Гетман гучна схапіў ротам паветра, падавіўся ім, закашляўся, ад чаго адказ спазніўся, прагучаў сіпла і не так пераканаўча:

– Я вольны чалавек! – паехалі ножкі крэсла па драўлянай падлозе, у Басі падкасіліся ногі.

– Шаноўны спадар гетман, – голасам Вікці можна было змазваць пікі стрэлаў, атруты хапіла б знішчыць цэлае варожае войска, – вольным вы станеце тады, калі мы ўсе будзем вольныя і недасяжныя для князёва войска. А пакуль мы пад яго бокам, ваша воля абмяжоўваецца нашай бяспекай. Хіба вы не памятаеце, як вас ператваралі ў кавалак мяса ў княскіх сутарэннях? Няўжо хочаце такой долі для іншых зняволеных? – гнятлівае маўчанне на імгненні запанавала ў пакоі. Супакоіўшыся, Вікторыя працягнула:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика