Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Не кідала надзеі пагутарыць з Вікторыяй, але кожная спроба скончвалася яшчэ да таго, як дзяўчына набліжалася да правіцелькі. Вікця, толькі пабачыўшы яе, збягала па важных справах. Нават Уладзь, у якім спадзявалася знайсці сябра па няшчасці, перастаў губляць меч, здзьмухваць з ілба спатнелую грыўку і моршчыць ад болю кірпаты нос. Больш за тое, зрабіў пару ўдалых выпадаў, пакуль не заўважыў, што Бася назірае і ўсміхаецца паблажліва.

– Твая справа жыцця – перашкаджаць іншым? – вымавіў з усмешкай. Бася пазмрачнела. Хваля крыўд і трывог паднялася ў ёй, закіпела, запенілася і выплюхнулася, абліўшы суразмоўцу:

– Я чужая для ўсіх тут. Усе коса глядзяць. Я не ведаю, хто я, – і распавяла пра ўсе свае падазрэнні і страхі. Уладзь, слухаючы, нецярпліва мяўся, ператупваўся, азіраўся на сваіх сяброў, што чакалі-чакалі і працягнулі-ткі заняткі без яго. Бася бачыла ўсё, але не магла спыніцца.

– Я не майстар суцяшэнняў, прабач. Лепш пагутары са сваёй суседкай. Мне здаецца, яна добрая.

Зноў адштурхнулі.

Анэля сапраўды адзіная спачувала Басі. Ненавязліва, ціха яна была побач: спагадліва глядзела ў вочы, пыталася, ці не трэба дапамогі, прапаноўвала, чым заняць бяздумныя і бясконцыя дні, пакуль астатнія людзі займаліся сапраўднымі справамі. Разам яны абышлі ўсё паселішча і ўвесь блізкі лес, быццам бы збіраючы зёлкі для аптэкі лекаркі Францішкі, хоць Бася больш блыталася пад нагамі, чым дапамагала. Адкрыла Анэля і сакрэт ратушы:

– Уваход схаваны, бо там ляжаць старыя кнігі, і толькі Вікторыя вырашае, каму даверыць мудрасць продкаў. Пакуль што яна дапусціла туды толькі старэйшых – настаўніка, лекарку Францішку і гетмана з намеснікам. Кажа, астатнія не гатовыя. Дарэчы, астатнія і не рвуцца. Затое ў лёсіцу дзверы заўсёды наросхрыст. Прадвызначанасць і наканаванасць – наша ўсё, – Анэля кісла пасміхнулася. – Зрэшты, там прыгожа. Хочаш, зойдзем?

За пятнаццаць гадоў жыцця Бася ніколі не была ў лёсіцы. Нават абрад лёсавання над ёй не праводзілі. І праўда, што там праводзіць, калі і так усё зразумела: не наканавана нічога добрага адметнай дзяўчыне. І скручаная ў трубку ці складзеная ў некалькі разоў пустая паперка, выцягнутая са збанка з такімі ж самымі, нічога не зменіць. Адно што некалькі манет з бедных спрацаваных рук пойдзе ў багатыя княскія. У княскі скарб, то-бок – за паперу, за працу лёсніка, за арэнду лёсіцы, за правядзенне абраду… Кажуць, паперкі гэтыя – тыя самыя, на якіх Лёс малюе нябачнымі фарбамі жыццё кожнага чалавека. Тыя самыя, якія нясе на зямлю Нябёсная Птушка, унікаючы нападаў хітрага і бязлітаснага Вогненнага Птушкалова. Праўда, невядома, як падчас абраду знайсці менавіта сваю паперку. А раптам трапіцца чужы аркуш – яны ўсе як адзін, ні пазнак, ні намёкаў. Няўжо жыццё чужое пражываць? І не праверыш, бо ўзоры Лёсу недасяжныя для чалавечых вачэй. Толькі ў апошнюю хвіліну жыцця, калі чуюцца цяжкія крокі і гарачы подых Вогненнага Птушкалова, можна разгарнуць паперку і пабачыць усё, што ўжо бачыў. Ды хто там ведае, калі будзе тая апошняя хвіліна. А каб і ведалі – ці вартая яе няшчасная паперчына? Карацей, ці то Лёс у стасунках з людзьмі заблытаўся, ці то князь з лёснікамі нешта накруцілі.

Нягледзячы на недавер, выхаваны мамай, Бася рушыла за Анэляй у лёсіцу. Хто ведае, можа тут знойдзецца паратунак? Зайшла ў залу хутка, апусціўшы вочы, саромеючыся, што завітала толькі зараз, толькі з пільнай патрэбай. Сеўшы на лаву ў дальнім куце, недасяжным для сонечнага святла і паходняў, наважылася падняць вочы. Апынулася пад купалам фарбаў – стракатых, кантрасных, непахісных, неабдымных. Калі глядзець на ўсё адразу, можна згубіць сябе ў каляровасці. Бася вырашыла разглядаць па дэталях, дробязях. Вось справа ўверсе па невыносна сінім небе з несапраўдна мяккімі аблокамі ляціць Нябёсная Птушка. Празрыстая, але выразная – вецер б’ецца ў яе пёрах; яна сама і яе пёры – ёсць вецер. Унізе ў гушчары стаіўся зверПтушкалоў, цікуе. Вогненная поўсць ззяе ці не ярчэй за сонца, а рудыя вочы выпускаюць промні, здольныя спаліць усё. Бася пашкадавала Нябёсную Птушку, безабаронную перад такой сілай, але тая ўзмахнула крыламі, і плынь ветру згасіла вогненныя мячы. Паветраны вір закруціўся вакол Птушкалова, вялікія, як слупы, моцныя кіпцястыя лапы не маглі ўтрымаць звера. Згасла полымя рудой поўсці. Перакуліўшыся, ён падняўся, запаліўся і зноў выпусціў з вачэй чырвона-жоўтыя промні…

– Так яны змагаюцца адно з адным вечна, і ніхто ніколі не перамагае. І адсюль існуе свет, бо як агонь стрымлівае халодны вецер, так і вецер не дазваляе агню спаліць усё, – прамовіла Анэля, і голас яе, ціхі і гулкі адначасова, гучаў па-нябёснаму.

Бася ўсё адно заўзела за Птушку.

Роспіс злева быў зусім іншы, і па настроі, і па колерах. Тут панавалі чорны і шэры з кроплямі чырвонага, у навязлівых абдымках якіх задыхаліся іншыя колеры. Армія шэрых, бяздумна створаная Самотнікам, цяжкая, валуновая, сціскалася вакол купкі адметных – няшчасных і безабаронных, здольных хіба што яскраваць у рознакаляровых тканінах. Над усім гэтым распасціраліся языкі вогненнай поўсці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика