Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Францішцы належалі два пакоі. У адным быў кабінет. Вялікі драўляны стол з акуратнымі стосамі кніг, сшыткаў і аркушаў. Усе сцены застаўленыя шафамі з кнігамі. Некалькі палічак наўпрост пасярод пакоя перашкаджалі хадзіць – Бася ўвесь час на іх натыкалася. За перагародкай, што аддзяляла адзін кут, была сапраўдная лабараторыя: палічкі са збанкамі, кубкамі, шклянкамі, пляшкамі і іншым посудам. Пад столлю віселі вязанкі лясных зёлкак. У вялікім катле на падпорках ляжалі яшчэ цёплыя вуглі і недапаленыя галінкі. На жэрдцы над вялікім катлом вісеў маленькі. З духмянага жоўта-шэрага варыва зыходзіла пара. Вікторыя прынюхалася:

– Сонныя зёлкі, для мяне запараныя…

У другім пакоі стаяў незапраўлены ложак. На ім, а таксама на крэслах і на адчыненых дзвярах шафы ляжала і вісела вопратка. Вой тупавата прысвіснуў, пабачыўшы гэткі вэрхал:

– Тут нешта шукалі…

– Ды не. Францішцы шкада часу на прыбіранні. Кажа, лепш лішнія хвілі з кнігай пасядзіць ці лекі зварыць.

Лекаркі нідзе не было. Бася бяздумна гойсала па пакоях. Відавочна, з Францішкай кепска, але дзяўчына зазірала ў кожны цёмны кут, спадзеючыся пабачыць там лекарку, жывую і здаровую. Можа, яна пад сталом, шукае аловак, што закаціўся невядома куды? За Басяй з выглядам асуджанага хадзіў вой, шчокі якога сплывалі з твару ў расчараванні. Відаць, вельмі шкадаваў, што яны з сябрам так несвоечасова праміналі гэты дом, і ў думках заклікаў геетмана Казіміра цудам-дзівам з’явіцца і ўратаваць свайго вернага салдата ад невядомай сілы, што хаваецца тут. Недзе паблізу, нябачны Басіным вачам, хадзіў іншы вой. Блізкі чалавек, сябар, што забыўся і стаў забытым.

– А дзе зараз Уладзь? Даўно яго не бачыла, – спакой у голасе даваўся нялёгка.

Ха! На асабістым услужэнні ў гетмана. Трапіўся на нечым, Казімір яму пагразіў, што з вояў прагоніць і зброю адбярэ. А ў таго ж гонар, нашчадны мечнік, глядзі ты. Вось і бегае за Казімірам, кроку ўбок ступіць не можа.

Бася вагалася паміж шкадобай і агідай. Няўжо Уладзь здаўся за жалезку ды скураны шалом? Ці не ён першы супраць Казіміра самыя гарачыя словы казаў? І вось…

Горкі позірк упаў на стол. Роўна пасярэдзіне, так, што не заўважыць было нельга, на цёмна-карычневым стале ляжаў белы, складзены ўдвая аркуш. Басіны вочы, якія звыкла шукалі па кутах і таемных месцах, прапусцілі відавочнае.

* * *

«Толькі той, хто сапраўды хоча, знойдзе патрэбнае. Любымі шляхамі. Я звярнулася да ўсіх магчымых крыніц, каб зразумець, куды знікае чалавек. Нават да тых, якія не прызнавала. І не знайшла адказу.

Няма іншага шляху даведацца праўду, акрамя як самой прайсці гэты шлях. Шкада, не змагу распавесці вам пра вынікі росшукаў. Парадуйцеся за мяне: калі вы чытаеце гэтыя радкі, я ведаю, што там, за мяжой існавання.

Гэта не самазнішчэнне, не шукайце вінаватых. Гэта навуковая загадка, якая патрабуе незвычайных сродкаў.

Францішка».

* * *

Вікторыя склала паперу і кінула на стол, уздыхнуўшы цяжка і недаверліва. Бася, што чытала праз плячо, ніяк не магла скласці словы ў сэнс. Вой стаў ля дзвярэй пакоя і баяўся падыходзіць да стала, быццам пад ім хавалася пачвара.

– А дзе попел? Вокны і дзверы шчыльна зачыненыя, скразняк не мог яго вынесці.

Вікця адкрыла рот, каб нешта сказаць, але не паспела. Гоман на вуліцы ўзмацніўся, раздзяліўся на крыкі і ўсхліпванні. Грукнулі ўваходныя дзверы. Вікця, Бася і вой выбеглі ў вітальню.

Ля разнасцежаных дзвярэй стаяў гетман Казімір, узрушаны і задаволены, быццам даведаўся страшэнную таямніцу.

– Што тут адбываецца?

– Лекарка Францішка знікла, – не марудзячы даклаў з-за спін дзяўчат шчакасты вой, які вярнуў твару колер і форму. Людзі на вуліцы, пачуўшы гэта, загулі і загаласілі яшчэ больш.

– Супакойцеся. Мы ўсё высветлім, – як жа стамілася Вікця казаць гэта.

– Чулі ўжо! – раздалося з сярэдзіны натоўпу, у які сабралася цяпер ці не ўсё паселішча.

– Ты абяцала праўду. Людзі маюць права ведаць, – гетман азірнуўся на пасялян, шукаючы падтрымкі. Тыя згодна загулі.

– Можа, гэта яна і прымусіла іх знікнуць! – зноў пачуўся той самы голас.

– І паўкроўка гэтая побач! Без яе ціха было!

– Мы разам усё вырашым, – сказаў Казімір, сваім голасам беручы ў сведкі ўсіх жыхароў паселішча, і звярнуўся да Вікці і Басі: – Як вы можаце апраўдацца?

– А мы павінны? – абурылася Вікторыя. Бася незадаволена зыркнула. Ці варта спрачацца з раз’юшаным натоўпам, які захапіў умелы маніпулятар? Людзей словы працвярэзілі, і гетман пераключыўся на Басю.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика