Читаем Фаўст полностью

Багіня начная, красуня Геката,Зычліва і прыязна славіш ты брата,Жадаеш, каб песціў яго акіян,Каб Фебу радосцы спявалі пеан.Пачаўшы ўзыход свой з начной глыбіні,Ён шле нам пяшчоты і ласк прамяні.Бог сонца глядзіць на палі, берагі,І парастак кожны яму дарагі.Калі ж наплыве на наш востраў імгла,Імглу разганяе ён ззяннем святлаІ з неба глядзіць на скульптуры Радоса:На Феба Лагоднага, Феба-Калоса.Мы першыя ў свеце ўвасобілі богаЎ абліччы жывым чалавека зямнога

Пратэй

Няхай яны пяюць пеаныПраменням Феба і Дыяны,Будуюць ім высокі храм,Хай ідалаў шукаюць новых,Багоў ствараюць мармуровых —А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам.І прастаіць тут патароча,Пакуль не здарыцца канфузІ не стаўчэцца ў пыл і друз,Калі ў глыбінях загрукоча.Засушаць сэрцы, ссушаць душыГады жыцця на ўбогай сушы.Найлепшы побыт у вадзе,Там светлы дух не прападзе.Пратэй-дэльфін я, дай памчу

(Ператвараецца ў дэльфіна.)

Цябе на воды і на волю.Тваю там прагу задаволюІ з Акіянам спалучу.

Фалес

Параду мудрую дае Фалес:Стварэння новага працэсПачні з азоў, пачні з калыскі,Правер усе спачатку нормы,Прайдзі шматтысячныя формы —Да чалавека шлях не блізкі.

Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.


Пратэй

Спяшайся ў мора, дух без плоці!Жыві ў яго вадавароце,Дазнай уласнай паўнаты,Але не ўзлазь багам на плечы,Захоўвай вобраз чалавечы —Далей ісці няма куды.

Фалес

І нам з табою, бедалагам,Пабыць людзьмі было б няблага.

Пратэй (Фалесу)

А ён твайго, бадай што, складу!І ты свой час пакінуў ззаду —Як здань, хоць тысячу гадоўПа фэстах гойсаць ты гатоў.

Сірэны (на скалах)

Распасцерлі мякка крылыГалубіцы ў чарадзе,Лёгкім вэлюмам закрыліСрэбны месяц на вадзе.Аж з Пафоса прыляцеліНа вясёлы фэст начны,Асалоды захацеліІ любоўных ласк яны.

Нерэй (падыходзячы да Фалеса)

Што над морам серабрыцца,—Не пазнае просты госць.А ў мяне, у празарліўца,Думка правільная ёсць:Гэта служкі Афрадыты,Галубіцы з пышнай світыГалатэі; з бегам годПрыгажэе іх палёт.

Фалес

Слухаць я люблю старога,Бо нясе з сабою ёнШмат жывога і святога,Жыццядайны песціць плён.

Псілы і марсы{203}(плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)

Перейти на страницу:

Похожие книги