Далёка ад мора — у норах,На Кіпры ў падземных пячорахЖывём мы і не баімосяНептуна і дзеда Сейсмоса.Шануем, як вока зяніцу,Багіні марской калясніцу.Калі ж мы парою начноюПад плёскат і гоман прыбоюМаўкліва-трывожнай гурмоюЎсплываем наверх весяліццаЗ дачкой Акіяна, тады ўжо царыцаНі льва, ні паўмесяца больш не баіцца,Ні крыжа, ні нават арла{204},—Яны не шкадуюць людзей і жытла,Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датлаІ сеюць варожасць усюды заўжды.Ды толькі не могуць яны перашкодзіцьНа хвалях красуням марскім карагодзіцьІ везці царыцу сюды.
Сірэны
Рушыць плаўна ў шуме, ў пенеЗа царыцай світа слуг —Ззяе, грае атачэнне;Замыкаюць доўгі цугФаварыткі-нерэіды.А ў святочным тым святле —Сёстры мілыя дарыдыЗ Галатэяй на чале —Бессмяротнай, багароўнай,Што красуе, нібы квет,Прыгажуняю чароўнай —Самай першай на ўвесь свет.
Дарыды
(плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)Асмужы срабрыстым глянцам,О Селена, гэты фэст,Каб наш бацька мог абранцамПамагчы абраць нявест.
(Нерэю.)
Гэтых гордых мараходаўРатавалі, бераглі.Між камення, скал і гротаўДаглядалі як маглі.І цяпер мы плату возьмемПацалункамі любві,Ты ж уваж пачцівым просьбамІ саюз наш блаславі.
Нерэй
Двайны здабытак ваш у дабраце,З якою вы ў суладдзі жывяце.
Дарыды
Стаўся ты такім сардэчным,Новы цуд яшчэ ствары —Каб каханне стала вечным,Іх — бяссмерцем адары.
Нерэй
Упіцеся сваёю доляй,Любіце смелых юнакоў,—Ды я не Зеўс і ўласнай воляйНе абяссмерчу маракоў.Хістаюць хвалі вас і месяць —Вось так хістае і любоў;Калі міне мядовы месяц,На бераг іх вярніце зноў.
Дарыды
І тут разлука, хоць ты плач,І межы, й берагі.Кахання вечнага і ўдачНе хочуць даць багі.
Юнакі
Каб вы ў наканаваны часЛюбілі гэтак міла —Не трэба вечнасці, хай насПасля бярэ магіла.
Галатэя
набліжаецца на ракавіне-калясніцы.
Нерэй
Ты тут, мая радасць!
Галатэя
О бацька! О лёс!Спыніся, дэльфіне, мяне ты прывёз.
Нерэй
Мінулі нас, плывуць далейШумлівай чарадою.Бо што ім бацька іх НерэйЗ бясконцаю журбою;Адна хвілінная сустрэча —І ўжо суцешыўся старэча!
Фалес
Пашана, хвала вам і слава!Душу маю ўцехай заслала.І радасна помніць заўжды:Паходзіць усё ад вады!У ёй анішто не завяне.Пануй жа, царуй, Акіяне!Каб не ты з вятрыскамі,З дажджавымі пырскамі,Рэкамі, патокамі,Росамі і сокамі,Амярцвела б зямля назаўсёды!Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!
Рэха
(хор з усіх кругоў)Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!