Читаем Фаўст полностью

Хто можа ведаць, які яго лёс!Мужна, царыца,Ідзі ў гэты дом!Зло і даброЗастаюць нечакана.І прадракаць іх не дадзена нам.Троя гарэла — перад вачаміБачылі смерць, жудасць, жах.Тут жа з табоюСлугі твае,Сонцам сагрэтыя, бачаць святлоІ славу пяюцьТвайму хараству.

Алена

Хай будзе, што наканавана! Я ўвайдуУ царскія скляпенні векавечныя;Жаданы, любы і амаль забыты дом!І зноў ты лёсам мне зычліва вернуты.І цяжка так парог пераступаю я,Які ў маленстве я ўпадскок адольвала.

(Уваходзіць у палац.)

Хор

Сёстры бяздольныя,Супаланянкі,Скруху давайце адкінем!Шчасце з царыцаюРазам падзелім,Шчасце вяртання дадому.Позна янаАчаг свой убачыла,Ды ўпэўнена ў дом увайшла.Слаўце пеанамі —Нашых заступнікаўБагоў, акрыленых шчасцем!Мы раскаваныя,Радасці поўныя,—Гэтак і вязень,Сцены пакінуўшы,Вежы астрожныя,Птушкай раскрыльвае рукі.Алену багі ўратавалі!І з краю чужога,З руінаў разбуранай ТроіУ дом старавечны,Найдаражэйшы,Зноў перанеслі.Хай шматпакутнаяРадасцю поўніцца,Шчасцем былога маленства.

Панталіда (кіраўніца хору)

Сыдзіце, сёстры, з песенных шляхоў сваіх,На дзверы накіруйце вашы позіркі!Што, сёстры, бачу я! Назад царыца йдзе,Усхваляванымі спяшае крокамі.Што там было, царыца? Чым, скажы, цябеАчаг твой родны ўразіў нечакана так,Чым болесна апёк? Ад нас не тойся ж ты!Бо я агіду бачу на чале тваім,—Здзіўленнем і жудой яна народжана.

Алена(узбуджаная, не зачыніўшы дзверы)

Не красіць страх дачку Зевеса ўладнага,І сполах лёгкі нават не да твару ёй.Аднак той жах, дрыготкі шматаблічны жах,Жудою вечнае начы народжаны!Як вогненная хмара вулканічнаяЎ цяснінах гор займае подых волату —Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом{213}Адзначылі жудою і памрочышчам,І я з двара, нібыта госць няпрошаны,Пабегчы мусіла. І вельмі рада я,Што выйшла на святло! Цяпер я вольная,Я не ўцяку цяпер, о сілы цёмныя!Я асвячу мой дом, — ачаг ачышчаныСустрэне радасна цара з царыцаю!

Панталіда

Адкрый рабыням паслухмяным смутак свой.Што ўразіла цябе, што там збянтэжыла?

Алена

Перейти на страницу:

Похожие книги