Читаем Фаўст полностью

Хто лае слуг, той права гаспадынінаПрысвойвае нахабна, неабачліва,Бо толькі ёй адной хваліць дазволенаАбо караць таго, хто варты гэтага.А службай слуг сваіх я задаволена.Яны і ў Троі зморанай аблогаю,—І вераю, і праўдаю служылі мнеНе меней, чым падчас вандроўкі стомнае,Са мной нягоды і турботы дзелячы;Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю;Не хто слуга, пытае пан, а — служыць як.Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва.Калі ты дом цара майго дагледзелаЗамест законнай гаспадыні, ўдзячна я.Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася,—Сыдзі, бо ўдзячнасць ў гнеў абернецца.

Фаркіяда

Караць слугу — ёсць права несумненнае,Якога ты, царова жонка гордая,За шмат гадоў замужжа заслугоўваеш.Цяпер, калі дамоў ты зноў вярнулася,Прыйшла царыцаю і гаспадыняю,Прымі ж кляйноды ў рукі і сама кіруй —Будзь чэлядзі і скарбам уладаркаю.Яшчэ прашу, абарані старэнькуюАд гэтых балбатух, што побач з лебедземКрасы тваёй мне выдаюцца качкамі!

Панталіда

З красою побач недарэчы брыдкае!

Фаркіяда

А побач з розумам дурнота горш яшчэ!

Далей харэтыды выходзяць з хору і адказваюць паасобку.


Першая харэтыда

Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак?{217}

Фаркіяда

Скажы пра Сцылу{218} родную сястру сваю!

Другая харэтыда

То ж твой лядашчы род радзіў страшылішча.

Фаркіяда

Сама ты з кодла Оркава, ён родзіч твой.

Трэцяя харэтыда

Ты нават і для Оркі стараватая.

Фаркіяда

А ты якраз з Цірэзіем кахалася б!{219}

Чацвёртая харэтыда

Табе за ўнучку мамка Арыёнава{220}.

Фаркіяда

Цябе ж кармілі гарпіі{221} аб’едкамі!

Пятая харэтыда

А ты, худобіна, чым ты кармілася?

Фаркіяда

Ды толькі ж не крывёй, якую смокчаш ты.

Шостая харэтыда

Жарэш здыхляціну й сама здыхляціна.

Фаркіяда

Табе ж вампір аддаў і пашчу з ікламі.

Панталіда

Імя тваё скажу, каб ты заткнулася.

Фаркіяда

Ану, скажы, цікава! Назаві ж сябе!

Алена

Бязгнеўна я стаю, забараняючыЗаводзіць свары, звады неразумныя:Няма на свеце злыбяды больш горкае,Як калатня бязглуздая між чэляддзю,Калі загады болей не вяртаюццаДа ўладцы рэхам выканання спраўнагаІ праца занядбана ў марнай лаянцы.Яшчэ не ўсё. Зласлоўем неразумным выСюды наклікалі нядобрых прывідаў.Яны зляцеліся й аблогай шчыльнаюСтаяць вакол мяне, нібыта я самаЦяпер у царстве Орка апынулася.Ці праўда гэта ўсё, ці мне прыснілася,Ці я была, ці ёсць, ці буду жахам тым,Знішчальніцаю гарадоў фатальнаю?Дзяўчаты ў жудасці, аднак жа ты, старэйшая.Стаіш спакойна — гавары разважліва!

Фаркіяда

Перейти на страницу:

Похожие книги