Даволі! З мужам прыплыла здалёку яІ ў горад уступаю, ім пасланая,Задум загадкавых не разумеючы.Ці жонкай я іду? Ці йду царыцаю?Альбо ахвяраю журботы царскаеІ злога лёсу, што дастаўся элінам?Ці я свабодная, ці паланянка я —Не ведаю, бо ў позірках ахоўнікаўЯ двухсэнсоўнасць хітрую пабачыла:Глядзяць яны з варожасцю пагрозлівай.Яшчэ на караблі слаўца пяшчотнагаМой муж не вымавіў, глядзеў сурова ён,Нібыта сам супроць мяне падступніцкіІ злы намер выношваў ён употайкі.Калі ж у завадзях Эўрота{212} ціхагаПрыязна караблі з зямлёй сустрэліся,Прамовіў ён, бы волю бога вызнаўшы:«На сушу выйдуць ваяры тут слаўныя,А ты ідзі далей, мая ўладарніца,Па пладаносных берагах Эўротавых,Мурожнымі лугамі коні правячы,Пакуль вачам даліна не адкрыецца,Дзе некалі, гарамі атачоныя,Палі ўрадлівыя ўраджай выспельвалі,А сёння наш Лакедэмон узвысіўся.Пасля, ўступіўшы ў царскі дом мой вежысты,Ты скліч служанак мне, якіх пакінуў яЗ разумнаю старою ахмістрыняю.І хай яны табе пакажуць скарбішчы,Якія я ад бацькі ўзяў у спадчыну,Сабраў, у міры і вайне памножыўшы.Іх знойдзеш ты ў парадку найдакладнейшым,Бо па адвечных, па святых правах сваіхУсю маёмасць, лад, здаўна заведзены,Цар заставаць павінен непарушнымі,Наш царскі лад мяняць рабу не дадзена».
Хор
І вочы, і сэрца, царыца царыц,Усцеш нам відовішчам скарбаў сваіх;Ірдзеннем караляў, святлом дыядэм,Што горда пакояцца ў строгай цішы.Адно пажадай — і ўсё для цябеАдразу паслужліва будзе гарэць.І ў паядынак уступіць тадыЗ красою алмазаў твая прыгажосць.
Алена
А ў заключэнне мне ўладар паведаміў:«Агледзеўшы палац мой і валоданні,Вазьмі пасля найлепшыя трыножнікі,Сасуды, — ўсё, што трэба для выконванняАбрада даўняга, ахвяравальнага.І шалі ты вазьмі, катлы і келіхі,З крыніц зямных налі вады чысцюткаеУ срэбны збан і падрыхтуй найлепшых мнеСмалістых дроў на полымнае вогнішча,І востры нож з тугім лязом, бязлітасным,А ўсё астатняе на ўласны густ рабі».Так ён сказаў пры расставанні, ўтоіўшы,Хто воляй царскай быў прадвызначанІстотаю сваёй ахвяраванаюУзнесці на Алімп пашану шчырую.Загадкава! Аднак цару вялікамуВідней, чым нам, каго ахвярай вызначыць,Каб за спагадлівасць багам аддзякаваць.Дабро задумана ці зло — не ўтоіццаАд празарлівых іх вачэй праніклівых.А мне судзіць жаданні іх не дадзена!Не раз ужо жраца сякера цяжкая,Над шыяй тленнае істоты ўзнятая,Не апускалася, бо перашкоджвалаАльбо ўмяшанне бога, альбо ворага.