Што гэта, што? Што, сёстры, бачу?Азірніцеся, сёстры!Дзень быў пагодны, вясёлы!Раптам пасмы тумануНаплылі пяшчотна з Эўрота.Зніклі з вачэйМілыя бухты, чаротам парослыя,І вольныя, гордыя лебедзі,Якія плылі чарадою.Я нічога не бачу? Нічога!Толькі ўсё чуюцца,Гукі ўсё чуюцца трубныя.Чуюцца гукі суровыя —Смерць яны нам прадракаюць.Ах, ратунку чакалі мы,—Што ж цяпер станецца?Гукі далёкія гэтыяЗноў пагражаюцьНам, прыгажуням,Лябёдачцы нашай, царыцы,Статнай красе белагрудай…Гора нам, гора!Усё абвалок непраглядны туман.Мы самі сябе ўжо не бачым.Што адбываецца?Ці мы ідзём?Ці стаім, ці лунаем?Бачыш, плыве перад наміПостаць Гермеса, як прывід?Бачыш, жазлом залатымНас пасланнік багоў запыняе.Нас заварочвае ёнДа панурага,Поўнага ценяў празрыстых,Ненасытнага,Вечна пустога Аіда.Пачарнелі, пацямнелі нас акрылыя туманы,Стала змрочна, бы ў магіле. Вольны позірк сустракаеСкрозь злавесныя муры. Што такое? Двор? Магіла?Страшна, жудасна, сястрыца! Мы — у пастцы, у палоне,Нам не вырвацца адсюль!
Двор замка, акружаны багатымі фантастычнымі сярэдневяковымі пабудовамі
Панталіда
Цярпення, розуму ў жанчын — ні каліва!Вы лёсу забаўкі, ахвяры моманту.Ні ў долі, ні ў нядолі вы не ўмеецеЗ належнай годнасцю явіць характар свой.Прывыклі супярэчыць вы адна адной,І ў шчасці, і ў няшчасці толькі плачаце.Заціхніце! Чакайце мудрай уладарніцы.
Алена
О, дзе ты, Піфаніса{229}, будзь прыхільная!Не пакідай нас у памроччы замкавым!Калі правадыру чужынцаў з поўначыПайшла сказаць, што мы сюды з’явіліся,Тады я дзякую! Вядзі ж палонніцу —Хачу спакою я, канца вандроўніцтву.
Панталіда
Дарэмна ты, царыца, азіраешся,Старая знікла: можа, засталася тамУ мгле, з якой мы выйшлі так загадкаваНа гэтае дварышча незнаёмае,Альбо блукае ў лабірынце замкавым,Са многіх дзіўных прыбудоў утвораным,Шукаючы на учту ганаровуюГаспадара. Глядзі, ўгары пад вокнамі,На галерэях і ў шматлікіх порцікахНатоўпы слуг ужо замітусіліся,Прыём належны нам, відаць, рыхтуючы.