Загадай, краса-царыца,—Кару ўсякую прыму,Каб і ў смерці пакарыццаСлову першаму твайму.Золак ранішняй пароюШле з усходу нам святло,Раптам, — дзіва! Прада мною —З поўдня сонейка ўзышло.Я не ўбачыў край бясконцы,—Сініх гор, зялёных ніў,Я на гэтым ясным сонцыПозірк здзіўлены спыніў.Мой рысіны зрок і ўночыНе падманвае мяне.Сёння ж днём аслаблі вочы —Я ўсё бачыў, нібы ў сне.Замільгалі ў мглістай плыніВежы, хмары, горны стан,—Раптам светлы твар багініВыплывае праз туман.І сумеўся я, дазорны,Знепрытомнены, без сіл —Вобраз дзіўны, непаўторныАсляпіў мяне зусім.І, знядбаўшы службу, грэшны,Затрубіць забыў я ў рог.Пакарай мяне! НяўцешныЛя тваіх сканаю ног.
Алена
Ці маю права я караць правіны,Якім сама прычынай? Гора мне!Навошта мне прадвыракла планіда —Бянтэжыць самых годнейшых мужчын?Прымусам, зманам, хітрасцю, палонамБагі, героі, дэманы, паўбогіМяне паўсюль вадзілі за сабой.Я ў першым твары нарабіла ліха,Пасля ў другім падвоіла бяду,Памножыла і ў трэцім, і ў чацвёртым{230},—Не, права пакарання я не маю.Раскуй няшчаснага! Нявінны той,Каго багі раптоўна асляпілі!
Фаўст
Я здзіўлены, царыца, што і ён,Тваёй стралой пацэлены, упаў.Ты, пругкую напяўшы цеціву,О лучніца, пускаеш стрэлы трапнаУ сэрца мне. А колькі тых ахвяр,Калі ты ў замку сядзеш на прастолІ хмары страл засвішчуць, запяюць,Тут будзе! Ты ўзбунтуеш цэлы двор,І воіны мае, што служаць мне,Непераможнай прынясуць прысягу.Што застанецца мне, як не аддацьСябе і край мой пад тваю апеку?Дазволь і мне, твайму рабу, прасіцьЦябе, каму мы ўсе цяпер належым,Быць нам царыцай і заняць прастол.
Лінкей
(са скрынкаю, на чале некалькіх мужчын з такой самай ношай)