Читаем Фаўст полностью

Вы — поўначы і ўсходу сіла!Вымайце ж вострыя мячы;На тое вас зямля ўскарміла,Каб ворага перамагчы.Сябры, і воіны, і слугі —Раскаты чуюцца грымот.Настаў наш час надзець кальчугіІ рушыць у святы паход.Чый, як не ваш, імпэт геройскі,Нам дапамог скарыць Пілос{231}?І ці не доблесныя войскіЗвалілі элінскі калос?Цяпер адкіньце МенелаяАд нашых сцен да мора прэч —Хай там удачы ён шукае,Аматар рабаўнічых сеч.Вам, герцагі, царыцу СпартыДаверу я і ўсе правыДаю на землі, калі вартыІх у баі адстойваць вы.Карынфа берагі, затокіГерманец сцеражэ няхай,А готу аддаю шырокіАхеі вольнай горны край.Хай возьме франк сабе Эліду,Месенію сакс возьме ў лен,Дару нарману Аргаліду{232},Я ж над усімі — сюзерэн.Як толькі вораг пакарыцца,Уводзьце кожны свой закон,—Але адная ў вас царыца,Адзін у вас — Лакедэмон.Дапамагчы яна вам рада,Вам сілы дасць для перамог.А трэба рада ці спагада —Вы да яе ўпадзіце ног.

(Фаўст сыходзіць з трона.)


Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.


Хор

Хто хоча прыгожую мець,Хай за зброю бярэцца.Калі ён узяў прыгажосць,Роўнай якой на свеце няма,—Ёю спакойна валодаць не будзе:Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе,А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,—Гэтым замахам рыхтуй адпор!Князя за гэта хвалю я.Князя за гэта шаную —Смела, разумна паводзіць сябе,Нават моцныя перад ім,Схіліўшы галовы, пакорна стаяць,Ловячы кожны загад на паўслове.І хай сабе за мізэрную плату,Але славу князю здабудуцьІ сілу памножаць яго.Хто ж яе адбярэУ магутнага ўладцы,Хто з рук яго вырве царыцу?Дык хай жа валодае ёю адзін,—Мы ўдвайне яго ўладу шануем,Бо ён абароніць і насМурам высокім і войскам магутным.

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги