Дзівотаў розных многа бачу я.Уражана! І хочацца спытацца,Чаму прамова вернага слугіГучала так нязвыкла і так дзіўна?—Да гука гук прыстройваўся суладна,Сугучна слова клалася да слова,Лагодна, трапна, песціла мой слых.Фаўст
Калі ты нашу мову ўпадабала,То з радасцю і нашу песню прымеш,Здаволіш слых і розум наталіш.Я вельмі рады. Лепш, аднак, каліТабе я мовы ўрок практычна дам,Бо слова складнае чаруе, вабіць.Алена
Мне складнасці научыцца памажы.Фаўст
Не цяжка, толькі б словы йшлі з душы.Калі ад страсці ные сэрца наша,Шукаем…Алена
…хто ўзаемнасцю адкажа.Фаўст
Што будзе, што было — не бачыць дух,Бо толькі ж у сучасным…Алена
…шчасце двух.Фаўст
У ім цяпер жывём і ты, і я;Зарукай лучнасці…Алена
…рука мая!Хор
Хто царыцу папракне,Што зычліва так прымаеЎладцу крэпасці яна!Мы палонніцы —І ўжо не ўпершыню,—З часу пагібелі ганебнайІліёна; з пачатку нашыхСтрашэнных бадзянняў па свеце.Звыклыя да кахання жанчыныВедаюць, хто чаго варты,Ды права на выбар не маюць.І пастушок кучаравы,І чорнашчаціністы фаўн,—Кожны, хто выпадак зловіць,—На цела крамянаеПрава аднолькава маюць.Садзяцца бліжэй,Адно аднамуПлячо да пляча,Калена ў калена,Рука ў рукуІ песцяцца замілаванаНа тронных падушках,На мяккіх і пышных.Манарх не адмовіцца адРадасцей тайныхНават пры ўсіх,На віду.Алена
Далёка я і блізка — нейкі цуд!Ды лёгка я скажу табе: я тут!Фаўст
Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы,Ці я жыву, ці не, — дзе ж гэта мы?Алена
Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я,Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая.Фаўст
З любві вазьмі, што толькі можаш ты,—Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы.Фаркіяда
(энергічна ўмешваецца)На абдымкі, гулі, ласкі,На любоўныя папаскі,На ўсе казані і казкі —Мушу вам сказаць — не час!Не ўзварушаць гэтай парыНават трубы і фанфары.Ды ўжо рушыла на насУ паход ліхая зграяВаўкарэзаў Менелая —Зараз будзе тут якраз!Пераможа — вам няволя.Дэіфоба злая доля,Я мяркую — не для вас.Годзе цешыцца; а зрэшты,Мне ўсё роўна, як памрэш ты —Толькі ж ён тапор прыпас.Фаўст
Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў!Я ў небяспецы не люблю гарачнасці.Благая вестка брыдзіць і прыгожага,А ты — ганец-брыда, ды дрэннай весткаюНе ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень —Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам,Калі ж і ёсць яна, — зусім не страшна мне.Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.
На бітву, слаўныя дружыны,Герояў непахісных раць!Бо варты толькі той жанчыны,Хто йдзе яе абараняць!(Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.)