О ўладарка вышыні,Райскага блакіту!Дзверы ў тайну адчыніІ пачуй малітву!Лепшыя з усіх дароў —Парыванні сэрца,—Іх прымі. Мая любоўДа цябе імкнецца.Вучыш нас, тваіх дзяцей,Мудрасцю сваёю.Паслабляеш пал страсцейВераю святою.Славім мы цябе, нябёсІ зямлі царыца!Выпаў нам шчаслівы лёсНа цябе маліцца.Лёгкія хмаркіКружаць, віюцца,Грэшныя душыДа Дзевы імкнуцца,Просячы шчыраЗноў заступіцца,Ёй абяцаюцьВечна маліцца.Ты, беззаганная,Ўсё ім даруеш,Сэрцам рахманая,Спогаддзю ўшчуеш.Дух нячысты нашу плоцьСпакушаў спрадвеку,Слабасць плоці пабароцьЦяжка чалавеку.Цяжка праз жыццё прайсці —Коўзкая дарога,Шмат спакусаў у жыцці —Спакушэнняў многа.У вышыні Mater Gloriosa{253} (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы насустрач.
Хор пакаянных грэшніц
О Маці божая,Заўжды зычлівая,Прымі, прыгожаяІ літасцівая,Прымі маленне,Наша ўслаўленне!Magna Peccatrix{254} (St. Lucae VІІ, 36)
Вялікая грэшніца (Лука, 7, 36)
Дзеля слёз, якімі сынуКолісь ногі абмывала,Горка плачучы ад кпінуФарысея-цемрашала,І збанка, з якога міраТы ліла Хрысту на цела,Дзеля кос, якімі шчыраТы распятага абцерла,—Mulier Samariata{255}(St. Joh. ІV)
Жанчына самарыйская (Іаан, 4)
Дзеля статку, што з крыніцыНапаіў Абрам вадою,І вядра, ў якім вадзіцыПадала яму святое,Там, дзе чыстыя патокіЗ волі божай пачалісяІ ў далёкі свет шырокіПадаліся, паліліся,—Maria Aegyptiaca{256} (Acta Sanctorum)
Марыя Егіпецкая (Жыція святых)
Дзеля той святой грабніцы,Дзе ляжаў распяты бог,І рукі, якой блудніцуЁн калісьці засцярог,Дзеля каяння ў пустыні,Запавету жыць у тле,Што я словамі святыміНапісала на скале,—Утрох
Ты, якая дапускаешДа свайго аблічча грэшніц,Ты, якая дазваляешДа святых прыходзіць весніц,Пашкадуй душу пакутнай,Што любіла і тужыла,Што з-за той любві магутнайГэтак цяжка саграшыла.Una poenitentium{257}(адна з грэшніц, якая раней называлася Грэтхен, тулячыся да іх)
Дзева прачыстая,Ў славе вячыстая,Твар свой схілі над шчасцем маім!Тут мой каханы,Доўгачаканы,Больш не расстануся з ім.Шчасныя хлопчыкі (набліжаючыся кругамі)
Ён перарос усіх,Высокі, сільны.Ён ад шчадрот сваіхЗа догляд пільныУдзеліць долю нам,—З зямлёю злучыць.Ён сам вучыўся там,Нас тут навучыць.Адна з грэшніц, колішняя Грэтхен
У сонме духаў, у нябесным,Ён сам сябе не пазнае,З жыццём расстаўшыся цялесным,Святым між намі паўстае.Глядзі, ён прахлыя аковыЗямной будзёншчыны паверг,У мантыі анёльскай — новы,З юнацкай сілай мкне наверх.Дазволь, заступніца святая,Яго адвесці ў светлы рай.Mater Gloriosa
Маці божая ў славе
Вядзі, пакутніца былая,І браму ў сферу адчыняй.