Пячэ мяне анёльскай ласкі сілаМацней за сатанінскае гарніла!Бягуць мае! На страту сатаныЗ тугою азіраюцца яны.Услед любві сваёй такімі вось вачымаГлядзіць пакінуты мужчына.А я? Як ненавідзеў я анёлаў раць,А сёння вочы аж гараць!Чым так яны скарылі сатану,Чым так яны мяне прычаравалі,Што ворагі нібы і даспадобы сталі,Што я гляджу на іх і не кляну?Дазнаўшыся, што мне яны па мыслі,У пекле ўсе б ад рогату аж кіслі.Ды я, прызнацца, палюбіў такіх дзяцей —Вунь як патурылі маіх чарцей!(Да анёлаў.)
Не бойцеся мяне, ідзіце смела,Люцыпаравы дзетачкі,— я знаю вас.Пацалаваць радню мне вельмі закарцела,І вы тут сёння ў самы раз!Любіць бясконца вас гатовы,Нібыта мы — адна сям’я.Гляджу на вас, як кот марцовы,Аддаць вам сэрца рады я.Ідзіце ж, дзеткі, весялей.Анёлы
Мы падышлі, ты адступіў далей.Не бойся, не пакрыўдзім сатану!(Запаўняюць усю сцэну.)
Мефістофель (адціснуты на авансцэну)
Усе грахі на нас вы валіце заўсёды,А самі ведзьмары высокай пробы,Бо сееце сярод людзей адну ману.Дык вось які ён, гэты ваш адказ! —А я ж хачу любві і ласкі,Мяне вы надзіце; калі пабачу вас,Дык прагну я шчаслівае развязкі.Што ж, апускайцеся — я буду рад.Хоць вам сур’ёзнасць і да твару,Аднак я свецкасць вашу ўбачыць мару,Усмешачка вам будзе ў акурат,Яна б мяне адразу паланіла,Калі б залётнай рысачкаю мілаСвяцілася ў куточках губ.Вось ты, вышэйшанькі, мне вельмі ж люб,Ты без папоўшчыны, без гэтай расыЛюбому быў бы вабны й ласы.Паадзяваліся зусім без ладу,А дэкальтэ вам болей прыстае.Вы любы мне, прызнацца, нават ззаду!..Ах вы, спакуснічкі мае!..Анёлы
Полымя любасці,Яснае мудрасціГрэх утаймуе,Праўду ўшануе,Лютасць адвее,Ласкай сагрэе —Знойдзеш свой дахУ райскіх садах.Мефістофель (спахапіўшыся)
А як жа я? — А я ў струпах, бы Йоў,Сябе самога азірнуць жахліва.Агледзеўшыся, трыумфую зноў,Бо з заварухі выйшаў я шчасліва.На скуры след пакінула любоў,А больш нідзе няма ні знаку.Цяпер, калі прыцьміўся бляск агнёў,Я шлю праклён вам у падзяку!Анёлы
Хто ачышчаеццаПолымем чыстым,Той прычашчаеццаРаем вячыстым.Эфір улагоджаны,Нас закалыхвае,Хай дух адроджаныВольнасцю дыхае!(Узносяцца з несмяротнай часцінай Фаўста.)
Мефістофель (азіраючыся)