Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеўБязладны хор прыгожанькіх анёлаў,Святош бясполых саладжавы спеўАдно псуе настрой і тлуміць голаў.Мне так карцела гэты род людскіПарваць, падраць на дробныя кускі,—Ды вось яны, анёлы, план вялікі мойЗакрэсліць хочуць ханжаскай гурмой,Святошы тыя ходзяць мякка, плаўнаІ нашай зброяй нас лупцуюць спраўна;Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскіНадзелі на сябе прытворнай цноты маскі.Тут правароніць — не пакрыць віны,Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.
Хор анёлаў(сеючы ружы)
Ружы агністыя,Ружы іскрыстыя,Лёгкія-лёткія,Жыццесалодкія,Водару поўныя;Кветкі цудоўныяКвецяцца хай!З птушкамі, з пошчакамБлізіцца май,Разам з нябожчыкамВернемся ў рай!
Мефістофель (да д’яблаў)
Чаго паніклі, ўціснулі хвасты?Не ў звычках чорта кідацца ў кусты.Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак,А мы сваё на ўласны возьмем карак.Анёлкі думаюць, што ружамі яныЗлагодзяць гадаванцаў сатаны.Дык дзьмухайце ж, занудлівыя косткі,Няхай пажухнуць райскія пялёсткі.Ну, годзе ўжо, перабаршчыць вы рады —Аж пер’ечка ляціць ад іх армады;Цішэй, цішэй, раты заткніце й ноздры —Занадта ж кожны з вас у службе борзды!Усё вы звесці рады надарма —І без таго жывое кветачкі няма.Пільнуйцеся! Свае патройце сілыІ ні на пядзю ад магілы!Дзе ваш імпэт? Не веру я, каб руж лісткіМаім чарцям падсмажылі бакі!
О, ганьба і праклён вам, выхвалякі!Кулём ляцяць мае ваякі!Няўжо мой смелы план — кату пад хвост?Што ж, хай задамі плюхаюцца ў лаву,Я нейк перажыву сваю няславуІ не пакіну свой пачэсны пост!
(Адбіваецца ад пялёсткаў.)
Прэч, не свяці дарэмна, светлячок,Ля твару не кружыся, як паперка.Цябе ўхапі — ты слізкі камячок.А ружы так пякуць — горш, як смала і серка.
Анёлы
У неналежнаеНе пранікайце,Марнае, грэшнаеПрэч адкідайце!Толькі лагодаюВысушыш слёзы,Толькі пяшчотаюЎсцешыш нябёсы.