Читаем Фаўст полностью

Усё! Душа вось-вось пакіне плоць!Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдачаПадставіць ножку чорту — не задача.Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць,Цяпер плююць на важны дакумент.Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт,На новую ж не пусцяць нас дарогу.Дажыў! Павінен зваць на дапамогу!Нядобра нам! Цяпер што ні бяры:Старое права і закон стары —Апоры не даюць, не маюць сілы.Раней я не дзяжурыў ля магілы,Не меў ні клопату я, ні трывог.Калісь душа была сумленнай, з целаЗ апошнім стогнам прэч яна ляцела,—Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог.Цяпер душу дачасна і не руш —Яна трымаецца за цела і за косці,Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосціНе выганяць яе. Ты ж, лоўчы душ,Сядзі, пільнуй, затоіўшы апаску,Калі яна, нарэшце, зробіць ласку.Ці то ў старое Смерці сілы мала,Ці мо яна касу не адкляпала?Глядзіш на труп: усё, застыла кроў,—Аж не — ужо заварушыўся зноў!

(Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.)

Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкіЦяпер і вы падайце чорту лапу.Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі,Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу!Хаця на рангі ўсе і на ранжырыРаспісаны ў нас кожны чортаў рог,На гэты ж раз мне трэба служка самы шчырыКаб завяршыць дастойна эпілог.

Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.

Як іклы ляскаюць! Паток крывавыПлыве павольна ў невыносным сквары,Тыз устае з агню пякельнай лавы.Над ім клубы клубяцца едкай пары,Смала клякоча ў горле; і няма канцаПакутам грэшнікаў, што ў марнай верыРатунак вынайсці ў кіпучай серыТо вынырнуць, то зноў даюць нырца.Не ўратавацца ім ад жудаснай пачвары,І паглынае пашча ўсе надзеі іх,Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры,Іх лёс — гібець у рэках агнявых.Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх,Хай пакарае за хлусню й ліхія мары.

(Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымі рагамі.)

Сачыце, тлустыя праныры, цмокі,Дзе фосфар свеціцца, дык там яна,Крылатая Псіхея{250}, нам відна,Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі,Глядзіце мне, каб хітрая не збегла.Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу,Прышлёпну ўраз пячаткай пеклаІ ў тартарскі агонь яе памчу.Глядзіце не спускаючы вачэйЗ так званых ніжніх сфер. Хто знае —Магчыма, там яна і пажывае.Праз пуп ёй выскачыць лягчэй,—Тады ўжо злуйся ці не злуйся.А дагані і пацалуйся!

(Да худых д’яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.)

Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры,Удзень цікуйце пільна і ўначы,Напагатоў трымайце пазуры,Не дайце ў рай душы ўцячы.Яна пакіне цёмную нару,Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.

Прамяністае ззянне ўгары справа.

Нябеснае воінства

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия