Читаем Фаўст полностью

Што рабіць? Куды падацца? —Сам не можа дапытацца.Ходзіць лесам, ходзіць полем,Кожны крок даецца з болем,Ён правальваецца ў багну,Траціць ён, чаго так прагнуў,Захліпаецца ў той багне,За сабою іншых цягне,Сам сабе і людзям лішні,І нядужы, і няўвішныДажывае ўжо свой век,Як руіна, чалавек.А бязмэтныя блуканні,Ды бясконцыя ваганні,Ды благія прадчуванні —Гоняць грэшнага яныПроста ў пашчу сатаны.

Фаўст

Злавесны прывід! Ты людскі наш родГрызеш, і мучыш, і куеш нам путы,І дзень пры дні за годам годПляцеш нам сетку гора і пакуты.Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы:Знаходзяць нас усюды дзеці смуты,Табе ж, Турбота, не перамагчы —Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты!

Турбота

Ну, мне пара, а ты сваё пляці.Цябе пакіну я з праклёнам;Звычайна слепнуць пры жыцці,А ты аслепні перад сконам.

(Дзьмухае на яго.)

Фаўст (аслеплены)

Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну,Але ў душы гарыць мая зара.Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну,Аднак не ў цемры думка ўладара.Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку,Збірайцеся на талаку,Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы,Намечанае мусім скончыць мы.І пакажыце працу мне сваю,А я за платаю не пастаю.Дзе дух адзінства й сотні рупных рук —Там план вялікі здзейсняць без прынук.<p>Вялікі двор перад палацам</p>

Паходні. Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.

Мефістофель

Станоўцеся напагатоў,Нягеглыя лемуры,З касцей і жыл, валос, храсткоўСатканыя натуры.

Лемуры{249}(хорам)

Бяжым, ляцім на голас твой,Нясуць нас борзда ножкі.Ты надзяліў бы нас зямлёй,Дай нам зямліцы трошкі.Мы збегліся, каб дагадзіць,З рыдлёўкамі, з каламі,А што рабіць, а што чыніць —Скажы, камандуй намі.

Мефістофель

Рабіце ўсё на свой капыл,Рыдлюйце, не шкадуйце сілы,Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,—Ты будзеш меркай для магілы.Капайце дол так, як спрадвекуЯго капаюць чалавеку —Бо, як ты ні круці, з палацаПара ў зямлю перабірацца.

Лемуры(капаюць з крыўляннем і выкрутасамі)

Калісь і я прыўдала жыўІ бавіўся заўзята,Кахаў, сваволіў, не тужыў —Жыццё ішло, як свята.Ды старасць подлая цішкомПадставіла кульбаку,І спатыкнуўся я, і ўжо —Магіла небараку.

Фаўст(выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот)

Як стук рыдлёвак лашчыць слых!Як спорна праца йдзе! Тут скораВялікі мол разрэжа мораІ спыніць гвалт стыхіяў злых —Ён будзе міратворчаю мяжой.

Мефістофель(убок)

Калі тут выйгрыш чый, дык толькі мой!Твой мол, канал, твае палацыНе варты ўкладзенае працы —Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт!Як ні стварай, а вынікі благія,Тут з пеклам заадно стыхія,І пойдзе прахам свет, як гэты порт.

Фаўст

Наглядчык!

Мефістофель

                 Тут!

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия