З вежы ўсё вачам адкрыта,І — не толькі пекната.Стала жудасна, нібытаСтрахам зеўрыць цемната.Іскры сыплюцца, і хіжаУ суседавым дварыЗлы агніска стрэхі ліжаІ віхурыцца ўгары.Ах, пажар у беднай хатцы,—Загарэлася ўначы.Трэба бегчы, паспяшацца,Толькі ўжо не памагчы.Дзе ж на старасці прыткнуцца?Дзе цяпер знайсці цяпла?Хто ў бядзе пасобіць людцам? —Ах, згарыць усё датла.Не, агонь не дасць патолі —Бурыць столь і рушыць сцены.Дзе ж старыя? Ці на волі?Ці ўцяклі яны з геены?Занялося лісце, голле,Жарам пыша ў наваколле.Па камлях угору жваваЗырка рвуцца языкі…І нашто мне тая слава!І нашто мне зрок такі!Аж ад самага карэнняЖарам пышуць стаўбуры.Доўгая паўза. Спеў.
Плён руплівага стварэнняГіне марна без пары.Фаўст (на балконе супраць дзюны)
Хто там спявае так тужліва?Лінкея ўзрушыла жуда?Нашто рабіў так нецярпліва? —Самому ўжо цяпер шкада.Няхай жа пойдзе на вуголлеЛіпняк і хатка, хай гараць;Адтуль бязмежнае раздоллеЯ з вежы буду сузіраць.Забудуць горыч і нястачуНа новым месцы бедакі,Багаццем шчодра ім аддзячу —Хай радасць ім нясуць дзянькі.Мефістофель і Трое Дужых(унізе)
Прабач! — благая навіна,Аж кроіць сэрца нам яна.Мы ў хатку грук, мы ў хатку бразь,—Замкнута! — хоць вужом падлазь.Мы далікатненька, з пляча,Шукаем рады без ключа.Мы просім іх учатырох —А тым — што аб сцяну гарох,Такія ўпартыя карчы,Што хоць ты там крычма крычы.Тады, каб часу не губляць —Давай сілком іх умаўляць!Ну, умаўлялі, умаўлялі —Аж тыя ў страху і сканалі.Там быў вандроўнік, кіем трос —Мы і яму падцерлі нос.Пакуль ішла там калатня,—Ад іскры нейкай парахняЎзялася ўраз, і ў нейкі мігАгніска праглынуў усіх.Фаўст
Ці вы маіх не чулі слоў,Хацеў я мены — не разбою.Я вас кляну за гвалт і кроў.Праклён дзяліце між сабою.Хор
Старыя словы зноў збыліся:Вялікай сіле пакарыся,Калі ж ты з ёй ідзеш на бой,То домам рызыкні й сабой.(Выходзяць.)
Фаўст(на балконе)
На небе блякне высеў зор,Агонь прытух, курыцца двор.Вятрэц дыхнуў, і ў ноздры мнеКуродымам і чадам тхне.Мы ўсё зглумілі тым разбоем!Ах, што там мроіцца такое?..Апоўначы
З’яўляюцца чатыры сівыя жанчыны.
Першая
Завуся Галечай.Другая
Завуся Віной.Трэцяя
Завуся Турботай.Чацвёртая
Завуся Бядой.Галеча, Віна, Бяда
Няма да багатага ў дом нам хады:Жыве без Галечы, Віны і Бяды.Галеча
Зраблюся я ценем.Віна
Нябачна прайду.Бяда
Распешчаны пан праганяе Бяду.Турбота
Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма,Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама!(Знікае.)
Галеча
Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей!Віна
Дзе ты, там і я, мне з табой весялей!Бяда
А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз!Утрох